На 58-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека (РПЧ), якая адкрываецца 24 лютага ў Жэнэве, адбудзецца інтэрактыўны дыялёг па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, паведамляецца на сайце арганізацыі.
Доля гарадзкіх жыхароў, якія абіраюць размаўляць на беларускай мове, у 2024 годзе склала 11%, «час ад часу» на ёй размаўлялі 44% гараджан, сьведчаць вынікі сацыялягічнага дасьледаваньня «Беларуская ідэнтычнасьць у 2024 годзе».
Менчукі заўважылі, што на маршрутах грамадзкага транспарту стала гучаць больш расейскай мовы. На пытаньне «Нашай Нівы», чаму абвесткі раптам загучалі па-расейску, хоць раней былі на беларускай мове, у «Менсктрансе» адказалі, што «ў нас дзьве афіцыйныя мовы».
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Горад Асіповічы 11 гадзін заставаўся без вады з прычыны аварыі, якая здарылася сёньня ноччу.
Некалькі дзясяткаў тысяч прысудаў могуць перагледзець у Беларусі, заявіў першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Валер Калінковіч.
Праваабарончая ўстанова «Лекары за праўду і справядлівасьць» запусьціла праграму «Ў турмы не жаночае аблічча». Гэта дасьледаваньне фізычнага і псыхалягічнага здароўя жанчын, якіх утрымліваюць у беларускіх турмах, і тых, хто ўжо адбыў тэрмін зьняволеньня.
Праваабарончая ініцыятыва Human Constanta падрыхтавала справаздачу «Вынікі барацьбы з «экстрэмізмам» у Беларусі за 2024 год. Якія зьявіліся новыя тэндэнцыі, «цікавосткі», аналізуем разам са стваральнікамі дакладу.
Беларусы, якія ня могуць вярнуцца на радзіму з палітычных прычын, расказалі Свабодзе, як спраўляюцца на адлегласьці, калі бацькі ці бабулі з дзядулямі хварэюць, як шукаюць ім сядзелак, клапоцяцца пра добры настрой і прадукты.
Пачынаецца трэці сэзон праекту лічбавага самакіраваньня «Будуй сваё» — ініцыятывы, якая дазваляе беларусам і беларускам самастойна вырашаць, якія праекты падтрымліваць і фінансаваць, гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Імя і падрабязнасьці палітычнага перасьледу грамадзяніна ЗША, якога нядаўна вызвалілі разам з палітзьняволенымі Андрэем Кузьнечыкам і Аленай Маўшук, высьветліў тэлеканал «Дождь».
Група ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі зьвярнулася да прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і іншых сусьветных лідэраў з заклікам неадкладна забясьпечыць вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі.
Мзію Амаглабэлі арыштавалі за поўху міліцыянту ў часе масавых акцыяў пратэсту.
На мінулым тыдні праваабаронцы папярэджвалі аб стварэньні фальшывага чат-боту фонду BySol, раней ствараліся такія ж «боты» ад імя палка Каліноўскага і пляну «Перамога». Як абараніцца, тлумачым разам з экспэртам у кібэрбясьпецы.
Год таму па ўсёй Беларусі практычна адначасова за харчовую і грашовую дапамогу сваякам палітвязьняў затрымалі амаль 300 чалавек. У выніку 39 зь іх асудзілі паводле крымінальных артыкулаў.
На плятформе change.org зьявілася пэтыцыя з просьбай да плятформы Amazon Kindle Direct Publishing для публікацыі электронных кніг дадаць беларускую мову і даць магчымасьць выдаваць і прадаваць кнігі па-беларуску.
Падчас нарады ў ГУУС Менгарвыканкаму міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў паставіў задачу «актуалізаваць інфармацыю ў базе зьвестак працаздольных асобаў, не занятых у эканоміцы» і анансаваў рэйды ў пошуку «дармаедаў» у сталіцы.
Да беларусаў спакваля даходзіць, што там, дзе цяпер Беларусь, Беларусь заўсёды і была, і жылі там заўсёды такія самыя беларусы, як і мы. Нішто не парушыла натуральнае пераемнасьці народу з эпохі ў эпоху. Так яно было, а значыць, так і будзе.
Як беларускія спэцслужбы вэрбуюць інфарматараў і ці мае юрыдычную сілу дамова аб супрацоўніцтве? Пагаварылі зь юрыстам, праваабаронцам і былым вязьнем.
Паэт, перакладнік, празаік Макс Шчур выдае новы раман «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе».
Паводде пазоваў пракурораў у 2024 годзе 1.399 інфармацыйных матэрыялаў прызнана «экстрэмісцкімі», паведаміў генпракурор Андрэй Швед на пасяджэньні калегіі нагляднага ведамства 14 лютага.
Мала хто ня чуў старую максыму «Сьняданак зьеж сам, абед падзялі зь сябрам, а вячэру аддай ворагу». Але ў наш час дыетолягі ня так адназначна ацэньваюць гэтую параду. Некаторыя сьцьвярджаюць, што для добрага сну і для пахудзеньня важна мець тры паўнавартасныя прыёмы ежы кожны дзень.
Апошні выпуск youtube-шоў «Перетрем с Халезиным» з удзелам перакладніка і выдаўца Сяргея Шупы заснавальнік «Беларускага свабоднага тэатру» Мікалай Халезін правёў па-беларуску. Першы выпуск на беларускай мове за амаль 80 выпускаў. Пагаварылі з Халезіным пра беларускую мову і беларушчыну.
Ізраіль і радыкальныя палестынскія групоўкі ў сэктары Газа рыхтуюцца да абмену закладнікаў. У Ізраіль павінны вярнуцца тры чалавекі, захопленыя 7 кастрычніка 2023 года ў кібуцы Нір-Оз. Сярод іх Аляксандр Труфанаў, у якога акрамя ізраільскага ёсьць і расейскае грамадзянства.
Пра свой першы дзень на волі, вызваленьне, першыя думкі і ўражаньні на волі Андрэй Кузьнечык расказаў Радыё Свабода.
26-гадовая польская лекарка Вераніка Камаля ніколі не была ў Беларусі, што не перашкодзіла ёй вывучыць беларускую мову і нават весьці на ёй сацсеткі. У размове са Свабодай Вераніка патлумачыла, навошта ёй гэта трэба.
Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі вядуць сьпісы людзей пэўных прафэсіяў, заўважаных у неляяльнасьці да рэжыму, сьцьвярджаюць «Кібэрпартызаны» і публікуюць такія сьпісы спартоўцаў і былых супрацоўнікаў МУС, якія трапілі ў іх рукі.
Цягам апошніх 10 гадоў каля 70% усіх рэгістрацыяў шлюбаў праводзяць урачыста, прычым большасьць беларусаў абірае цырымонію па-беларуску, паведаміла кансультант упраўленьня натарыяту і загсаў Міністэрства юстыцыі Алена Семянюк, яе цытуе «Позірк».
13 лютага Сьледы камітэт Беларусі паведаміў, што правярае інфармацыю пра датычнасьць Арсенія Зданевіча да ўдзелу ў акцыях пратэсту.
Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Стывэн Капус пракамэнтаваў вызваленьне Андрэя Кузьнечыка.
Вольга Этыка расказала Свабодзе, як прыдумляла вобразы для «Эўравізіі», як вылічвала цэны на сваё адзеньне і пры чым тут бабуля Геня з Палесься.
Зьвесткі пра магчымае падзеньне бесьпілётніка ў цэнтры гораду зьявіліся ўначы 13 лютага. Пра сэрыю гучных выбухаў Свабодзе расказалі мясцовыя жыхары.
Некалькі беларусаў расказалі Свабодзе, як яны ў часы Савецкага Саюзу слухалі заходнія радыёстанцыі, нягледзячы на палітыку партыі і глушэньне сыгналу.
Палітзьняволеная жыхарка Пінску Алена Маўшук, якую 12 лютага вызвалілі разам з журналістам Свабоды Андрэем Кузьнечыкам і неназваным грамадзянінам ЗША, распавяла ў інтэрвію «Люстэрку», што ўмовай яе памілаваньня і вызваленьня быў ад’езд зь Беларусі.
У Польшчы зьнік 55-гадовы беларус Уладзімер Дзяркач. Мужчына мусіў выехаць з Варшавы ўвечары 10 лютага і сустрэцца з жонкай у Вільні.
Электронная чарга для абітурыентаў на падачу дакумэнтаў у ВНУ пачне працаваць ужо з 2025 году.
Ад імя службы эвакуацыі фонду BySol беларусам пішуць сілавікі, каб даведацца «больш інфармацыі аб супрацоўніцтве з чат-ботам «Беларускі Гаюн», паведаміў 12 лютага ў Тэлеграме сузаснавальнік фонду Андрэй Стрыжак.
Кіраўніка штабу Антытэрарыстычнага цэнтру Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) Дзьмітра Казюру затрымалі па падазрэньні ў супрацоўніцтве з ФСБ. Пра гэта паведамляе СБУ.
Летась органы пракуратуры Менскай вобласьці накіравалі ў суды 450 заяваў аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Апошнія два гады Марына Адамовіч ня мела вестак пра свайго мужа, зьняволенага беларускага апазыцыянэра Міколу Статкевіча. Інтэрвію ў яе ў Менску ўзяло агенцтва France-Presse.
Расказваем, навошта актывісты ў Беластоку пачалі кампанію захаваньня магілаў беларускіх дзеячаў і што для гэтага неабходна зрабіць.
Улады на пачатку 2025 году падвысілі тарыфы ЖКГ. З пастановы сталі вядомымі новыя лічбы.
Каштуюць знойдзеныя літоўскімі сілавікамі цыгарэты каля 20 тысяч эўра. Летась літоўскія памежнікі затрымалі 340 чалавек за кантрабанду падакцызных тавараў.
Падзеі 12 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Плятформа «Новая Беларусь», створаная Паўлам Ліберам, абвясьціла рэбрэндынг і падзел на два асноўныя праекты: SVAE — абноўленую мабільную аплікацыю для беларусаў і беларусак за мяжой і «Тры Сланы» — грамадзянска-палітычную плятформу, запуск якой адбудзецца ў бліжэйшыя тыдні.
У 4,3 раза вырасла актыўнасьць мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць у краіны Эўразьвязу зь Беларусі ў студзені і першай дэкадзе лютага 2025 году ў параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам.
Загрузіць яшчэ