«Жудасныя насамрэч сьпісы, прасякнутыя духам сталінскіх часоў, у якіх затрымалася лукашэнкаўская хунта», — камэнтуюць прадстаўнікі «Кібэрпартызанаў».
Як сьцьвярджаюць у аб’яднаньні, сілавікі «імкнуцца адсочваць, дзе цяпер знаходзяцца і працуюць гэтыя людзі». Мяркуючы па апублікаваных «Кібэрпартызанамі» дакумэнтах, у адным з гэтых сьпісаў — сама меней 136 чалавек. У пераліку ўказваецца прычына звальненьня, краіна пражываньня (калі чалавек зьехаў зь Беларусі), новае месца працы і пасада.
З дакумэнтаў вынікае, што толькі нямногія заўважаныя ў «неляяльнасьці» супрацоўнікі міліцыі звольніліся па дамове бакоў. Большую частку звольнілі з матывацыяй «за прагул» у 2020-2022 гадах.
У падставах для звальненьня найчасьцей сустракаецца фармулёўка «прытрымліваўся апазыцыйных поглядаў, не падтрымліваў дзейную ўладу». Сустракаюцца і іншыя нагоды:
- «прагаласаваў за альтэрнатыўнага кандыдата ў ПРБ» (прэзыдэнты Блеарусі— рэд.),
- «ня згодны зь бягучай палітычнай сытуацыяй у краіне»,
- «лайкі ў сацсетках БЧБ-актыўнасьці» ў пэрыяд знаходжаньня ў дэкрэтным адпачынку,
- «двойчы зазнаў крытыку за маладушнасьць пры выкананьні службовых абавязкаў па затрыманьні грамадзян з БЧБ-акцыяў»,
- «зрабіў рэпост з экстрэмісцкага каналу»,
- «у сувязі з палітычнымі падзеямі заклікаў калегаў кінуць»;
- «блізкія члены сям’і не падтрымлівалі дзейную ўладу, удзельнічалі ў пратэставых мерапрыемствах, настаялі на звальненьні»,
- «нязгода з вынікамі выбараў».
Форум