Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаў вядомы зьмест дамовы паміж Беларусьсю і М’янмай аб супрацы паміж органамі юстыцыі


Кіраўніка вайсковага ўраду М’янмы Мін Аўнг Глайнг і Аляксандра Лукашэнка, 7 сакавіка 2025
Кіраўніка вайсковага ўраду М’янмы Мін Аўнг Глайнг і Аляксандра Лукашэнка, 7 сакавіка 2025

Дамову падпісалі 7 сакавіка ў Менску ў часе візыту кіраўніка вайсковага ўраду М’янмы Мін Аўнг Глайнга, які прыехаў у Беларусь адразу пасьля перамоў у Маскве з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Менск і Нейпьідо падпісалі дамову аб супрацы паміж Міністэрствам юстыцыі Беларусі і Міністэрствам прававых пытаньняў М’янмы.

Як вынікае з тэксту дамовы, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, яна прадугледжвае абмен дэлегацыямі адказных асобаў і экспэртаў з мэтай абмену досьведам у галіне прававых дасьледаваньняў і прафэсійнай юрыдычнай падрыхтоўкі.

Апроч таго, дамова прадугледжвае абмен адкрытай інфармацыяй аб прававых сыстэмах, юрыдычнымі тэкстамі нарматыўных дакумэнтаў кожнай дзяржавы, аб удасканаленьні нацыянальнага заканадаўства, а таксама абмен досьведам у галіне адвакацкай і натарыяльнай дзейнасьці, у сфэры адміністратыўных паслуг і навучаньні і падборы кадраў.

Дамову падпісалі 7 сакавіка ў Менску ў часе візыту кіраўніка вайсковага ўраду М’янмы Мін Аўнг Глайнга, які прыехаў у Беларусь адразу пасьля перамоў у Маскве з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Пасьля гэтага візыту незалежныя СМІ М’янмы, якія вымушаныя працаваць за межамі сваёй краіны, паведамлялі, што дэлегацыя М’янмы дамаўлялася ў Беларусі аб пастаўках зброі.

Чым вядомая М’янма

Мін Аўнг Глайнг ачоліў вайсковы урад М’янмы ў выніку перавароту ў жніўні 2021 году. Да гэтага ён камандаваў Узброенымі сіламі краіны. Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на ягоны арышт

М’янма (колішняя назва Бірма) — шматнацыянальная дзяржава ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, яна мяжуе з Індыяй, Банглядэшам, Кітаем, Лаосам і Тайляндам. У 2021 годзе ў краіне адбыўся вайсковы пераварот, які выклікаў масавыя пратэсты. У краіне дагэтуль працягваецца грамадзянская вайна паміж вайсковай хунтай і этнічнымі ўзброенымі групоўкамі.

ЗША, Эўразьвяз і Канада ўвялі супраць М’янмы санкцыі за зьвяржэньне законнага кіраўніка краіны Аўнг Сан Су Чы.

Зь ліпеня 2024 году цяперашні госьць Лукашэнкі Мін Аўнг Глайнг адначасова выконвае абавязкі прэзыдэнта М’янмы — тады абвясьцілі, што прызначаны ў выніку захопу ўлады прэзыдэнт М’інг Сўэ праз стан здароўя ўзяў водпуск па хваробе і перадаў свае паўнамоцтвы прэм’ер-міністру.

27 лістапада 2024 году пракурор Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе Карым Хан запрасіў ордэр на арышт часовага прэзыдэнта М’янмы Мін Аўнг Глайнга. Яго абвінавачваюць у злачынствах супраць мусульманскай меншасьці краіны, народу рагінг’я.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG