Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы зьнік 55-гадовы беларус. Ён павінен быў прыехаць да жонкі ў Вільню


Уладзімер Дзяркач, які зьнік у Польшчы
Уладзімер Дзяркач, які зьнік у Польшчы

У Польшчы зьнік 55-гадовы беларус Уладзімер Дзяркач. Інфармацыя пра гэта зьявілася ў Telegram-чаце ГраницаBY, заўважыла выданьне Most.

Мужчына мусіў выехаць з Варшавы ўвечары 10 лютага і сустрэцца з жонкай у Вільні. Родныя зьвязваліся зь ім у той дзень, ён чакаў аўтобус на вакзале Варшава Заходня. Ягоны рэйс Варшава — Рыга павінен быў адправіцца а 21-ай вечара.

У Вільню мужчына так і не прыехаў, а ягоны тэлефон не адказвае. Жонка беларуса едзе ў Варшаву, але сваякі пакуль спрабуюць атрымаць хоць нейкую інфармацыю і шукаюць сьведкаў ці спадарожнікаў.

Меркавана, мужчына быў у чырвонай куртцы з маленькай валізкай.

Як распавёў MOST знаёмы сям’і, які жыве ў Польшчы, у мужчыны маглі быць праблемы з ціскам і сэрцам — ён п’е таблеткі. «З алькаголем, наколькі я ведаю, [праблемаў] няма, ён працаваў дальнабойшчыкам», — распавёў суразмоўца.

Ён дадаў, што мужчына павінен быў правесьці адпачынак з жонкай, яны і раней так сустракаліся. І раней ён не зьнікаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG