Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад зацьвердзіў новыя тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі ў Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады на пачатку 2025 году падвысілі тарыфы ЖКГ. З пастановы сталі вядомымі новыя лічбы.

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная пастанова Савету Міністраў Беларусі № 79 ад 10 лютага, якой зацьвердзілі тарыфы на газ, электраэнэргію і асобныя жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва.

Тарыф на газ пры наяўнасьці лічыльнікаў і газавых ацяпляльных прыбораў складзе 20,62 капейкі за кубамэтар, а бязь іх — 54,77 капейкі за кубамэтар.

У выпадку адсутнасьці лічыльнікаў тарыф на газ складзе 4,38 рубля за чалавека на месяц пры наяўнасьці газавай пліты і цэнтральнага гарачага водазабесьпячэньня; 12,6 рубля пры наяўнасьці газавай пліты і газавага воданагравальніка; 7,12 рубля — пры наяўнасьці газавай пліты і адсутнасьці цэнтральнага гарачага водазабесьпячэньня і газавага воданагравальніка. Пры адсутнасьці лічыльніка і наяўнасьці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў тарыф за кубамэтар складае 68,72 капейкі ў ацяпляльны пэрыяд і 25,77 капейкі — у летні.

Тарыф на звадкаваны газ у балёнах вагою 21 кг складзе 24,5 рубля за балён, а для індывідуальных рэзэрвуараў — 5,0786 рубля за кг.

Тарыф на электраэнэргію пры аднаставачным тарыфе ў дамах з электраплітамі складае 24,12 капейкі за кіляват-гадзіну.

Дыфэрэнцаваны тарыф па двух пэрыядах складзе:

  • 16,88 капейкі за кіляват-гадзіну ў пэрыяд з 22:00 да 17:00,
  • 48,24 капейкі ў пэрыяд з 17:00 да 22:00.

Дыфэрэнцыяваны тарыф па трох пэрыядах складзе:

  • 14,47 капейкі за кіляват-гадзіну ў пэрыяд з 23:00 да 6:00,
  • 43,42 капейкі — у пэрыяд з 17:00 да 23:00,
  • 16,88 капейкі за кіляват-гадзіну — у астатні час сутак.

Тарыф на электраэнэргію для патрэбаў гарачага водазабесьпячэньня і ацяпленьня з абсталяваньнем магутнасьцю больш за 5 кВт у начны час складзе 16,55 капейкі, а ў астатні час содняў — 30,74 капейкі. Калі пры гэтым няма асобнага лічыльніка на такое абсталяваньне, але ёсьць электрапліта, то:

  • аднаставачны тарыф складзе 11,76 капейкі за кіляват-гадзіну,
  • двухставачны тарыф складзе 8,23 і 15,29 (1,24) капейкі за кіляват-гадзіну, у залежнасьці ад пэрыяду.
  • пры наяўнасці асобнага лічыльніка тарыф складзе 4,49 капейкі за кіляват-гадзіну.

Гранічны тарыф для ўсіх іншых спажыўцоў электраэнэргіі будзе 28,38 капейкі за кіляват-гадзіну пры аднаставачным тарыфе. Пры двухставачным кіляват-гадзіна абыдзецца ў 19,87 капейкі ў пэрыяд з 22:00 да 17:00 і 56,76 капейкі — у пэрыяд з 17:00 да 22:00. Пры трохставачным тарыфе ў пэрыяд з 23:00 да 6:00 кіляват-гадзіна будзе каштаваць 17,03 капейкі, у пэрыяд з 17:00 да 23:00 — 51,08 капейкі, а ў астатні час сутак — 19,87 капейкі.

Памеры тарыфаў па поўнай кампэнсацыі выдаткаў складаюць:

  • за гігакалёрыю цяпла — 134,94 рубля;
  • за газ — 57,5 капейкі за кубамэтар, пры адсутнасьці лічыльнікаў — ад 4,6 рубля да 13,23 рубля на чалавека ў месяц у залежнасьці ад умоў;
  • за звадкаваны газ пры наяўнасьці лічыльнікаў — 12,8424 рубля за кубамэтар, а пры адсутнасьці — ад 38,53 да 109,16 рубля ў залежнасьці ад умоў;
  • за звадкаваны газ у балёнах — 64,6 рубля за балён у 21 кг;
  • за электраэнэргію — 29,69 капейкі за кіляват-гадзіну пры аднаставачным тарыфе, 20,78 або 59,38 капейкі — пры двухставачным і 17,81; 53,44 або 20,78 капейкі — пры трохставачным тарыфе.

Усе тарыфы вызначаны на ўзроўні максымальных, прадугледжаных указам, падпісаным раней.

Раней ва ўрадзе паведамілі, што тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва з 1 студзеня 2025 году павышаюцца на 11,9%. «Зялёнае сьвятло» гэтаму даў сваім указам Аляксандар Лукашэнка 30 студзеня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG