Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскі акумулятарны завод «АйПаўэр» сыходзіць у часовы прастой, — «Еўрарадыё»


Берасьцейскі акумулятарны завод «АйПаўэр», архіўнае ілюстрацыйнае фота
Берасьцейскі акумулятарны завод «АйПаўэр», архіўнае ілюстрацыйнае фота

Берасьцейскі акумулятарны завод «АйПаўэр» плянуе сысці ў часовы прастой да 12 траўня і скараціць склад штатных супрацоўнікаў, даведалася «Еўрарадыё» ад аддзелу кадраў прадпрыемства.

Журналіст «Еўрарадыё» даведаўся пра гэта, патэлефанаваўшы ў аддзел кадраў прадпрыемства пад выглядам беларуса, які шукае працу. Нагодай для званка стала праверка чутак, што завод можа неўзабаве закрыцца.

З чым зьвязаная неабходнасьць прастою і колькі супрацоўнікаў скароцяць, у кампаніі не патлумачылі.

Пра Берасьцейскі акумулятарны завод і пратэсты супраць ягонай будоўлі

Акумулятарны завод «АйПаўэр» у Берасьці яго пачалі будаваць напрыканцы 2017 году непадалёк ад гораду, плянавалася забясьпечыць поўны цыкль вытворчасьці сьвінцова-кіслотных акумулятарных батарэй. Прадпрыемства спэцыялізуецца на вытворчасьці шырокага спэктру акумулятарных батарэй, а таксама батарэй для крыніц бесьперабойнага сілкаваньня і сыстэм назапашвання энэргіі.

Магчымае забруджваньне паветра і глебы праз выкіды сьвінцу выклікала насьцярогу гараджан і жыхароў найбліжэйшых вёсак, а той факт, што будаваць завод пачалі без папярэдніх грамадзкіх абмеркаваньняў.

З сакавіка 2018 году пачаўся працяглы пратэст праціўнікаў будаўніцтва заводу. Адной зь яго яркіх і крэатыўных праяваў стала штотыднёвае «кармленьне галубоў» на цэнтральнай плошчы Леніна. Людзі зьбіраліся разам, каб падчас дзеяньня, якое фармальна не падпадае пад заканадаўства аб масавых акцыях, абмеркаваць бягучы стан спраў і падзяліцца ідэямі аб далейшых актыўнасьцях. Такім чынам людзі публічна выказвалі сваю нязгоду са зьяўленьнем небясьпечнага прадпрыемства.

У красавіку 2020 году дзяржаўная экалягічная экспэртыза выдала станоўчае заключэньне кампаніі «АйПаўэр», даўшы зялёнае сьвятло для запуску заводу ў эксплюатацыю. У сувязі з гэтым рашэньнем пратэсты не сьціхалі нават падчас пандэміі, а ўлады ад абяцаньняў разабрацца ў сытуацыі перайшлі да затрыманьняў і штрафаў пратэстоўцам.

Аляксандар Лукашэнка асабіста паабяцаў правесьці першы ў гісторыі краіны мясцовы рэфэрэндуму па пытаньні будаўніцтва заводу, што не было выканана. Прадпрыемства дабудавалі, яно атрымала поўны пакет дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць адпаведнасьць заводу патрабаваньням экалягічнай бясьпекі і эксплюатацыйнай надзейнасьці. На прадпрыемстве стварылі 138 працоўных месцаў.

22 траўня 2020 году ТАА «АйПаўэр» вывелі з-пад кантролю Групы кампаній 1AK-GROUP — прадалі 100% доляў у статутным фондзе. У выніку завод атрымаў назву «Акумулятарны Альянс». 85% кампаніі належаць бізнэсоўцу Сяргею Кагановічу, 15% — хакейнаму функцыянэру Дзьмітрыю Баскаву. Тады ж прадпрыемства перайменавалі ў «Акумулятарны Альянс».

Восеньню 2021 году Кагановіч і Баскаў дасягнулі дамоўленасьці з былымі ўладальнікамі Віктарам Лемяшэўскім і Аляксадрам Папком. Апошнія праз расейскую кампанію «Арконт» атрымалі 40% у «Акумулятарным Альянсе», Баскаў павялічыў сваю долю да 40%, а яшчэ 20% перайшлі Берасьцейскаму аблвыканкаму.

З 2022 году кампанія пачала продажы на расейскім рынку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG