Сьцяпан Пуціла тлумачыць, чаму NEXTA больш не зьбіраецца каардынаваць пратэсты, калі беларусы зноў масава выйдуць на вуліцы, і адказвае на прэтэнзіі да ролі каналу ў падзеях 2020 году.
Дэмакратычная лідэрка расказала, як 10 гадоў дапамагала сыну пачаць чуць.
У выдавецтве Rozum.Media выйшаў пераклад на беларускую мову другой кнігі Зьмітра Бурбуця «У лоб». Гэта працяг абсурднага сусьвету краіны «Белагрусьць», які аўтар згадвае ў сваёй першай кнізе — п’есе «Крыптаствалы». Свабода распытала аўтара пра пачуцьцё гумару, музыку, літаратуру і жыцьцё ў ЗША.
Віталь Куляшоў — добра вядомы жыхарам Ганцавіччыны. Ён браў удзел у дзяржаўных рэпрэсіях, пагражаў журналістам і пісаў на іх заявы ў суд.
У Вільні на зьезьдзе БАЖ абвясьцілі вынікі штогадовага конкурсу «Вольнае слова», мэтай якога зьяўляецца ўдасканаленьне прафэсійнага майстэрства працаўнікоў незалежных СМІ і заахвочваньне таленавітых журналістаў.
У Вільні адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная праблемам беларускіх мэдыя ў выгнаньні.
Чым займаюцца былыя палітвязьні ў Літве і на якіх умовах могуць адбыцца наступныя вызваленьні?
Пад блякаваньне трапілі каналы СТБ, «Радыё Сталіца», Radio Kultura BY, Першы канал беларускага радыё і «БЕЛАРУСЬ-РТР | Belarus News». Разьбіраемся, чаму на гэты раз іх заблякавалі, што там паказвалі і пра якую альтэрнатыву кажуць чыноўнікі.
У рамках абмену па схеме «пяць на пяць» Польшчы, які адбыўся 28 красавіка, Беларусі перадалі экс-удзельніка «Паспалітага рушэньня» Ўладзіслава Надзейка, цяпер яго спрабавалі судзіць.
У фондзе BySol заявілі, што плянуюць выплаціць сама меней па 1 тысячы эўра кожнаму з 25 вызваленых вязьняў.
Беларусы цяпер перажываюць пэрыяд недастатковай сацыяльнай абароненасьці, пагадзіліся ўдзельнікі слуханьняў «Ад падтрымкі сёньня — да моцнай Беларусі заўтра: сацыяльная палітыка Новай Беларусі» і прапанавалі ня толькі праекты рэформаў, але і тэрміновыя захады па зьмене крызіснага становішча.
Беларусы паставілі спэктакль па кнізе Сашы Філіпенкі «Чырвоны крыж». Прэм’ера прайшла ў Беластоку 16 верасьня. Свабода пагаварыла з рэжысэрам Аляксандрам Енджэеўскім.
У фондзе BySol паведамілі, што плянуюць выплаціць сама меней па 1 тысячы эўра кожнаму з вызваленых вязьняў.
Больш стаянак самакатаў у Горадні ня будзе, усе службы, якія займаліся гэтым раней, закрытыя.
16 верасьня стала вядома, што ў выніку двухдзённых перамоў спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША для Беларусі Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам вызвалілі 25 зьняволеных.
На фотаздымку, які апублікаваў пасьланьнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл, відаць, што сярод вызваленых 16 верасьня палітвязьняў ёсьць Павал Белавус, стваральнік «Арт Сядзібы» і крамы Symbal.by.
Сярод вызваленых 16 верасьня палітвязьняў — журналіст і мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў і ягоная жонка Ірына Злобіна.
На фотаздымку, які апублікаваў пасьланьнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл, відаць, што сярод вызваленых 16 верасьня палітвязьняў — былы сьледчы Яўген Юшкевіч. Некалі ён кансультаваў сілавікоў, якія хацелі звольніцца, бо не жадалі выконваць незаконныя загады. Што яшчэ пра яго вядома?
Пошукі беларуса Мікалая Сьвірыдава на піку Курумды ў Кіргізстане аднаўляць ня будуць.
З 2022 году Apple афіцыйна не працуе ў Беларусі, але новыя смартфоны лінейкі iPhone 18 даступныя па перадзамове для беларусаў, самы дарагі каштуе 14 499 рублёў. Расказваем, як яны трапляюць у краіну.
Дакумэнтальны фільм карэспандэнта Ўкраінскай службы Радыё Свабода Мар’яна Кушніра «Вярніце мне маё імя» увайшоў у кароткі ліст прэміі Асацыяцыі міжнароднага маўленьня (AIB).
Дзяўчына паходзіць са Сьветлагорску і любіць падарожжы па Азіі.
14 верасьня ў шпіталі памерла ўкраінская праваабаронца Аляксандра Дэлеменчук. У апошнія гады яна жыла ў Грузіі. Дэлеменчук дапамагала таксама беларусам. Некаторыя зь іх падзяліліся з Свабодай успамінамі пра Аляксандру.
У Беларусь былы палітвязень Анджэй Пачобут пабыў роўна тыдзень. Раней паведамлялася, што ён мае намер наведаць ЗША і Канаду.
Расказваем гісторыю беларускі, якая пераехала ў Аргентыну жыць і нарадзіла там дачку. Яна падзялілася са Свабодай, чым адметнае вядзеньне цяжарнасьці і роды ў гэтай краіне.
Дзяржаўныя СМІ ў Беларусі адразу па блякаваньні трансьляцыі выйшлі з кароткімі нататкамі пра спыненьне паказу. Гэта далёк ня першае блякаваньне каналу.
У Беларусі, дзе дзяржаўны гімн пачынаецца словамі: «Мы беларусы, мірныя людзі», цяпер афіцыйна амаль 7 тысяч «экстрэмістаў» і 726 «тэрарыстаў». Расказваем, як краіна ператварылася ў «аплот экстрэмізму і тэрарызму» і каго прызнаюць тэрарыстамі.
38-гадовага хакейнага арбітра Аляксея Гаўрылёнка падазраюць у забойстве 43-гадовай Татьяны Марцішчанкі, якая была як мінімум на пятым месяцы цяжарнасьці. Раней МУС паведамляла аб затрыманьні 38-гадовага менчука, аднак яго імя не называла.
Канадская сьпявачка Сэлін Дыён вярнулася на сцэну з першым паўнавартасным канцэртам больш чым за шэсьць гадоў. У Парыжы яна выступіла перад поўнай заляй і ня стрымала сьлёзаў.
Арганізатары XIII Кангрэса мэдычнай Палоніі, які адбыўся ў Вроцлаве (Польшча) з 10 па 12 верасьня, прыбралі афіцыйны беларускі чырвона-зялёны сьцяг пасьля пратэстаў мясцовай беларускай супольнасьці.
Неўзабаве мае выйсьці кніга пра жонак палітвязьняў. Пагаварылі зь ейнай аўтаркай псыхолягам Вольгай Вялічкай пра распаўсюджаны міт аб такіх жанчынах і пра тое, што варта ведаць ім самім, калі муж вяртаецца з турмы.
Пракуроры вядуць адразу дзьве крымінальныя справы.
Грамадзяне Беларусі працягваюць выяжджаць зь Літвы, затое ў краіне расьце лік мігрантаў з азіяцкіх краінаў.
1 верасьня 2026 году малодшы сын Лукашэнкі Мікалай быў на саміце ШАС у Бішкеку разам з бацькам.
Гэта як людзі, продкі якіх паходзілі зь беларускіх земляў, так і тыя, хто нарадзіўся і вырас у краіне.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных прычын у Беларусі.
Арына Сабаленка трымала першае месца ў рэйтынгу Ўсясветнай тэніснай асацыяцыі (WTA) два гады.
Раней вяртаньне білетаў, якія зь нейкай прычыны не былі або не маглі быць выкарыстаныя пасажырам, было большай праблемай. Але й новая функцыя не ва ўсіх выпадках гэта дазволіць.
З такой прапановай выступіў дэпутат Сейма Літвы Арвідас Анушаўскас пасьля таго як такія пляны агучылі ў Латвіі.
У цэнтры ўвагі таксама прагнозы, як адаб’ецца ўчынак Пачобута, які з Польшчы вярнуўся ў Беларусь, на тых беларусах, якія чакаюць палітычнага прытулку за мяжой.
Як можа паўплываць прыезд Анджэя Пачобута ў Беларусь на атрыманьне прытулку і легалізацыю беларусаў у Польшчы і на польска-беларускія адносіны ў цэлым, у інтэрвію праграме «ПіК Свабоды» ацаніў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Францішак Вячорка.
5–7 верасьня 2026 году ў Нью-Ёрку прайшла 36-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, найстарэйшы рэгулярны форум Беларускай дыяспары ЗША і Канады.
Цырымонія разьвітаньня з дачкой пісьменьніка Алеся Адамовіча Натальляй Адамовіч адбудзецца 9 верасьня а 12-й гадзіне ў рытуальным доме на вуліцы Кульман, 33а ў Менску.
Зьявіліся першыя рэакцыі на вяртаньне былога палітвязьня Анджэя Пачобута з Польшчы, куды ў красавіку яго вывезьлі ў рамках абмену зьняволенымі, у Беларусь.
8 верасьня па абедзе былы палітвязень Анджэй Пачобут, якога вывезьлі ў Польшчу, прайшоў польска-беларускую мяжу і вярнуўся ў Беларусь, паведаміла польская Gazeta Wyborcza.
У сучасных адносінах усё больш увагі надаецца актыўнай згодзе на фізычны кантакт. Але разам з гэтым мяняюцца і правілы знаёмства, флірту і паводзінаў мужчынаў і жанчынаў. Пра тое, як #MeToo і «новая этыка» паўплывалі на адносіны, у новым выпуску «Канапы» мы пагаварылі зь Лінай Цапавай.
Лукашэнка загадаў прыбраць машыны з двароў каля жылых дамоў у Менску. Паглядзелі, куды іх можна прыбраць, як у сталіцы вырашаецца пытаньне парковачных месцаў і якія варыянты выкарыстоўваюць у сьвеце.
Загрузіць яшчэ