На плятформе change.org зьявілася пэтыцыя з просьбай да плятформы Amazon Kindle Direct Publishing для публікацыі электронных кніг дадаць беларускую мову і даць магчымасьць выдаваць і прадаваць кнігі па-беларуску.
Падчас нарады ў ГУУС Менгарвыканкаму міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў паставіў задачу «актуалізаваць інфармацыю ў базе зьвестак працаздольных асобаў, не занятых у эканоміцы» і анансаваў рэйды ў пошуку «дармаедаў» у сталіцы.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Да беларусаў спакваля даходзіць, што там, дзе цяпер Беларусь, Беларусь заўсёды і была, і жылі там заўсёды такія самыя беларусы, як і мы. Нішто не парушыла натуральнае пераемнасьці народу з эпохі ў эпоху. Так яно было, а значыць, так і будзе.
Як беларускія спэцслужбы вэрбуюць інфарматараў і ці мае юрыдычную сілу дамова аб супрацоўніцтве? Пагаварылі зь юрыстам, праваабаронцам і былым вязьнем.
Паэт, перакладнік, празаік Макс Шчур выдае новы раман «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе».
Паводде пазоваў пракурораў у 2024 годзе 1.399 інфармацыйных матэрыялаў прызнана «экстрэмісцкімі», паведаміў генпракурор Андрэй Швед на пасяджэньні калегіі нагляднага ведамства 14 лютага.
Мала хто ня чуў старую максыму «Сьняданак зьеж сам, абед падзялі зь сябрам, а вячэру аддай ворагу». Але ў наш час дыетолягі ня так адназначна ацэньваюць гэтую параду. Некаторыя сьцьвярджаюць, што для добрага сну і для пахудзеньня важна мець тры паўнавартасныя прыёмы ежы кожны дзень.
Апошні выпуск youtube-шоў «Перетрем с Халезиным» з удзелам перакладніка і выдаўца Сяргея Шупы заснавальнік «Беларускага свабоднага тэатру» Мікалай Халезін правёў па-беларуску. Першы выпуск на беларускай мове за амаль 80 выпускаў. Пагаварылі з Халезіным пра беларускую мову і беларушчыну.
Ізраіль і радыкальныя палестынскія групоўкі ў сэктары Газа рыхтуюцца да абмену закладнікаў. У Ізраіль павінны вярнуцца тры чалавекі, захопленыя 7 кастрычніка 2023 года ў кібуцы Нір-Оз. Сярод іх Аляксандр Труфанаў, у якога акрамя ізраільскага ёсьць і расейскае грамадзянства.
Пра свой першы дзень на волі, вызваленьне, першыя думкі і ўражаньні на волі Андрэй Кузьнечык расказаў Радыё Свабода.
26-гадовая польская лекарка Вераніка Камаля ніколі не была ў Беларусі, што не перашкодзіла ёй вывучыць беларускую мову і нават весьці на ёй сацсеткі. У размове са Свабодай Вераніка патлумачыла, навошта ёй гэта трэба.
Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі вядуць сьпісы людзей пэўных прафэсіяў, заўважаных у неляяльнасьці да рэжыму, сьцьвярджаюць «Кібэрпартызаны» і публікуюць такія сьпісы спартоўцаў і былых супрацоўнікаў МУС, якія трапілі ў іх рукі.
Цягам апошніх 10 гадоў каля 70% усіх рэгістрацыяў шлюбаў праводзяць урачыста, прычым большасьць беларусаў абірае цырымонію па-беларуску, паведаміла кансультант упраўленьня натарыяту і загсаў Міністэрства юстыцыі Алена Семянюк, яе цытуе «Позірк».
13 лютага Сьледы камітэт Беларусі паведаміў, што правярае інфармацыю пра датычнасьць Арсенія Зданевіча да ўдзелу ў акцыях пратэсту.
Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Стывэн Капус пракамэнтаваў вызваленьне Андрэя Кузьнечыка.
Вольга Этыка расказала Свабодзе, як прыдумляла вобразы для «Эўравізіі», як вылічвала цэны на сваё адзеньне і пры чым тут бабуля Геня з Палесься.
Зьвесткі пра магчымае падзеньне бесьпілётніка ў цэнтры гораду зьявіліся ўначы 13 лютага. Пра сэрыю гучных выбухаў Свабодзе расказалі мясцовыя жыхары.
Некалькі беларусаў расказалі Свабодзе, як яны ў часы Савецкага Саюзу слухалі заходнія радыёстанцыі, нягледзячы на палітыку партыі і глушэньне сыгналу.
Палітзьняволеная жыхарка Пінску Алена Маўшук, якую 12 лютага вызвалілі разам з журналістам Свабоды Андрэем Кузьнечыкам і неназваным грамадзянінам ЗША, распавяла ў інтэрвію «Люстэрку», што ўмовай яе памілаваньня і вызваленьня быў ад’езд зь Беларусі.
У Польшчы зьнік 55-гадовы беларус Уладзімер Дзяркач. Мужчына мусіў выехаць з Варшавы ўвечары 10 лютага і сустрэцца з жонкай у Вільні.
Электронная чарга для абітурыентаў на падачу дакумэнтаў у ВНУ пачне працаваць ужо з 2025 году.
Ад імя службы эвакуацыі фонду BySol беларусам пішуць сілавікі, каб даведацца «больш інфармацыі аб супрацоўніцтве з чат-ботам «Беларускі Гаюн», паведаміў 12 лютага ў Тэлеграме сузаснавальнік фонду Андрэй Стрыжак.
Кіраўніка штабу Антытэрарыстычнага цэнтру Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) Дзьмітра Казюру затрымалі па падазрэньні ў супрацоўніцтве з ФСБ. Пра гэта паведамляе СБУ.
Летась органы пракуратуры Менскай вобласьці накіравалі ў суды 450 заяваў аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Апошнія два гады Марына Адамовіч ня мела вестак пра свайго мужа, зьняволенага беларускага апазыцыянэра Міколу Статкевіча. Інтэрвію ў яе ў Менску ўзяло агенцтва France-Presse.
Расказваем, навошта актывісты ў Беластоку пачалі кампанію захаваньня магілаў беларускіх дзеячаў і што для гэтага неабходна зрабіць.
Улады на пачатку 2025 году падвысілі тарыфы ЖКГ. З пастановы сталі вядомымі новыя лічбы.
Каштуюць знойдзеныя літоўскімі сілавікамі цыгарэты каля 20 тысяч эўра. Летась літоўскія памежнікі затрымалі 340 чалавек за кантрабанду падакцызных тавараў.
Падзеі 12 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Плятформа «Новая Беларусь», створаная Паўлам Ліберам, абвясьціла рэбрэндынг і падзел на два асноўныя праекты: SVAE — абноўленую мабільную аплікацыю для беларусаў і беларусак за мяжой і «Тры Сланы» — грамадзянска-палітычную плятформу, запуск якой адбудзецца ў бліжэйшыя тыдні.
У 4,3 раза вырасла актыўнасьць мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць у краіны Эўразьвязу зь Беларусі ў студзені і першай дэкадзе лютага 2025 году ў параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам.
У сярэднім амаль кожны пяты беларус наогул ня мае зьберажэньняў недахоп сродкаў, вынікае з апошняга апытаньня Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі.
Абавязковыя абцасы на сустрэчу з Качанавай, прэзыдэнтка ў красоўках, эвалюцыя іміджу Ціханоўскай, капялюш Мэланіі Трамп на інаўгурацыі.
Фонд Justice for journalists і Беларуская асацыяцыя журналістаў падрыхтавалі сумесны даклад «Напады на работнікаў СМІ ў Беларусі ў 2023–2024 гадах».
Суд Маскоўскага раёну Менску 17 лютага пачне разгляд справы супраць Натальлі Наважылавай, вынікае з раскладу паседжаньняў на партале электроннага судаводзтва.
11 лютага ў Менскім абласным судзе вынесьлі прысуд 60-гадовай палітзьняволенай Натальлі Ладуцьцы.
Паводле экспэртаў, Беларусь з 2020 году маглі пакінуць 500-600 тысяч чалавек. Што з гэтым працэсам сёньня і ці спыняецца хваля эміграцыі?
Фонд салідарнасьці BySol і рэдакцыя гомельскага рэгіянальнага сайту «Флагшток», якія працуюць за мяжой, паведамілі пра тое, што сілавікі, каб зьбіраць інфармацыю пра ахвярадаўцаў і чытачоў, стварылі фальшывыя старонкі і боты ад іхных імёнаў.
Вярхоўны суд 7 лютага не зьмяніў вынесенага 10 сьнежня мінулага году выраку журналістцы Вользе Радзівонавай: 4 гады пазбаўленьня волі за «перадачу замежнаму СМІ для артыкулаў зьвестак экстрэмісцкага характару», паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў, піша «Позірк».
Новыя крытэрыі для настаўнікаў будуць створаныя для настаўнікаў у Беларусі. Пра гэта заявіў міністар адукацыі Андрэй Іванец.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных канфэсіяў заявіў аб гатоўнасьці падтрымліваць іх у справе рыхтаваньня сьвятароў унутры краіны. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
«У гэтай бязьмежнай цемры здараюцца хэпі-энды», — сказала сярод іншага 10 лютага на прэс-канфэрэнцыі ў Вільні Паліна Шарэнда-Панасюк, якая выйшла на волю ў лютым пасьля чатырох гадоў за кратамі.
У 2025 годзе заканчваецца тэрмін прыцягненьня да адказнасьці паводле некаторых «экстрэмісцкіх» артыкулаў. Спыталі ў праваабаронцы і юрыста, што гэта можа значыць для ўдзельнікаў пратэстаў.
Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая выйшла на волю ў лютым пасьля чатырох гадоў за кратамі, расказала на прэс-канфэрэнцыі ў Вільні пра ўмовы ўтрыманьня ў турме і іншыя акалічнасьці палітычнага перасьледу яе ўладамі Беларусі.
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Невядомыя атрымалі доступ да чат-боту тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн», які маніторыць перасоўваньне вайсковай тэхнікі. Праект заявіў пра спыненьне дзейнасьці. Прыгадалі, як раней судзілі людзей за фота гэтай тэхнікі і ў чым іх абвінавачвалі.
Загрузіць яшчэ