Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль і ХАМАС абменьваюцца закладнікамі і вязьнямі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ізраіль і радыкальныя палестынскія групоўкі ў сэктары Газа рыхтуюцца да абмену закладнікаў. У Ізраіль павінны вярнуцца тры чалавекі, захопленыя 7 кастрычніка 2023 года ў кібуцы Нір-Оз. Сярод іх Аляксандр Труфанаў, у якога акрамя ізраільскага ёсьць і расейскае грамадзянства.

Таксама чакаецца вызваленьне Яіра Хорна і Сагі Дэкель-Хена, які мае грамадзянства ЗША.

Закладнікі, якія вызваляліся сёньня, знаходзіліся ў руках ля груповак у сэктары Газа 497 дзён.

Прадстаўнікі Чырвонага Крыжа і аўтамабіль з заложнікамі прыбылі да месца вызвалення на плошчы ў Хан-Юнісе.

Супрацоўнікі Чырвонага Крыжа падпісалі з прадстаўнікамі груповак дакумэнты аб вызваленьні ізраільцян. Пасьля гэтага закладнікаў вывелі на сцэну і далі ім слова. Ізраільскія тэлеграм-каналы пішуць, што іх прымусілі выступаць па тэкстах, складзеных джыхадзістамі.

Пасьля вызваленьня Труфанава, Хорна і Дэкель-Хена перадалі Чырвонаму Крыжу. Машыны накіроўваюцца з сэктара Газа ў Ізраіль, дзе закладнікаў перададуць прадстаўнікам спэцслужбаў.

У закладніках у групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, таксама знаходзіліся маці, бабуля і дзяўчына Труфанава. ХАМАС вызваліў іх у лістападзе 2023 гады. Бацьку Труфанава забілі падчас нападу 7 кастрычніка 2023 года.

Яір Хорн быў захоплены разам з братам Эйтанам, які прыехаў у госьці да Нір-Оз. Эйтан Хорн, па ўмовах угоды, выйдзе на волю на другім этапе пагадненьня паміж Ізраілем і ХАМАС.

  • 15 студзеня Ізраіль і ХАМАС у пры ўдзеле пасярэднікаў дасягнулі пагадненьня аб спыненьні агню ў Газе і абмене закладнікаў на палестынскіх зьняволеных, якія знаходзяцца ў ізраільскіх турмах. Па ўмовах здзелкі, на першым этапе, які зойме 42 дні, Армія абароны Ізраіля пачне вывад войскаў з Газы, а ХАМАС вызваліць 33 заложнікі, захопленых 7 кастрычніка 2023 года. Восем з іх, як мяркуецца, мёртвыя, у Ізраіль будуць вернуты іх целы.
  • У выніку нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 г. былі забітыя каля 1200 чалавек, каля 250 захоплены ў закладнікі. Ізраіль у адказ пачаў ваенную апэрацыю ў сэктары Газа, у выніку якой, па дадзеных падкантрольнага ХАМАС Міністэрства аховы здароўя Газы, загінулі больш за 45 тысяч жыхароў сэктара.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG