Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне на баку Расеі ваюе беларускі прапагандыст, які працаваў валянтэрам у штабе Валерыя Цапкалы


Расейскія вайскоўцы на вучэньнях «Саюзная рашучасьць-2022» у Беларусі, пасьля якіх Расея ўварвалася на тэрыторыю Ўкраіны. Ілюстрацыйнае фота
Расейскія вайскоўцы на вучэньнях «Саюзная рашучасьць-2022» у Беларусі, пасьля якіх Расея ўварвалася на тэрыторыю Ўкраіны. Ілюстрацыйнае фота

Беларускі прапагандыст Ільля Бягун, які працаваў у выбарчым штабе Валерыя Цапкалы, а ў 2021 годзе трапіў у сьпіс непажаданых асобаў у Літве, ваюе ў расейскай арміі.

Як вынікае зь ягонага Telegram-каналу, ён служыць у падразьдзеле радыёэлектроннай барацьбы.

Паводле інфармацыі выданьня DW, Ільля Бягун зьяўляецца камандзірам падразьдзелу расейскай арміі і пайшоў на вайну добраахвотнікам у красавіку 2024 году.

Выданьне таксама паведаміла, што ў расейскай арміі супраць Украіны ваюе яшчэ адзін беларус, які ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе. Гэта 37-гадовы Антон Шам зь Віцебску. 9 жніўня 2020 году Шама затрымаў віцебскі АМАП. Ён атрымаў дзесяць сутак арышту, адсядзеў пяць і нават дабіўся скасаваньня пастановы суда. Зараз Шам служыць па кантракце ў 1307-м мотастралковым палку расейскай арміі. Гэтае падразьдзел удзельнічаў у баях пад Бахмутам.

Што вядома пра Ільлю Бегуна

Пасьля падзей 9 жніўня 2020 году, хаваючыся ад перасьледу ўладаў, былы супрацоўнік EPAM выехаў у Літву, дзе знаходзіўся да пачатку студзеня. Па словах сваякоў, у Менск ён вярнуўся пасьля таго, як Літва ўнесла яго ў сьпіс непажаданых асобаў.

У Літву Ільля Бягун прыбыў па гуманітарнай візе, атрыманай пры пасярэдніцтве аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі. У Дэпартамэнце дзяржаўнай бясьпекі Літвы адзначалі, што Ільля Бягун, магчыма, выконваючы заданьне, тэрмінова выехаў зь Літвы ў Беларусь.

Неўзабаве пасьля вяртаньня Бегуна ў Беларусь некаторыя беларускія арганізацыі, якія працуюць у Вільні, паведамілі пра выкрадзеныя дадзеныя са сваіх кампутараў. Бягун адразу пасьля вяртаньня ў Беларусь узяў удзел у шоў на тэлеканале ОНТ, у якім сказаў, што расчараваны апазыцыяй, і неўзабаве далучыўся да так званага «Круглага стала дэмакратычных сілаў» — уяўнай апазыцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае з ухвалы рэжыму.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG