Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі зацікавіліся былым мужам бягухі Крысьціны Ціманоўскай, які цяпер у Беларусі


Крысьціна Ціманоўская, архіўнае фота
Крысьціна Ціманоўская, архіўнае фота

13 лютага Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што правярае інфармацыю пра датычнасьць Арсенія Зданевіча да ўдзелу ў «экстрэмісцкіх акцыях».

Паводле сьледчых, сёлета ў лютым у сеціве зьявілася інфармацыя, што ў Беларусі знаходзіцца Арсені Зданевіч. Як сьцьвярджае СК, ён «зыходзячы з тэкстаў публікацыяў, браў удзел у экстрэмісцкіх акцыях, накіраваных на дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь і дзейнай улады, выкарыстоўваў адпаведную сымболіку, учыняў дзеяньні, накіраваныя на распальваньне варожасьці».

Паводле СК, карыстальнікі «спасылаюцца на крыніцу ў асобе былой жонкі Зданевіча» — беларускую бягуху Крысьціну Ціманоўскую, якую ў паведамленьні называюць «удзельніцай аднаго з экстрэмісцкіх фармаваньняў». Лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская знаходзіцца ў Польшчы і ўжо некалькі гадоў выступае за польскую зборную. У stories яна пісала, што яе муж знаходзіцца ў Менску.

У СК заявілі, што «разглядаюць пытаньне пра магчымае прыцягненьне Зданевіча да адказнасьці, устаноўленай законам».

  • Крысьціна Ціманоўская — чэмпіёнка Беларусі 2016 году ў бегу на 200 мэтраў, срэбная прызэрка чэмпіянату Эўропы сярод моладзі 2017 году ў бегу на 100 мэтраў. Майстар спорту міжнароднае клясы.
  • На Алімпіядзе ў Токіё ў 2021 годзе ў бягухі беларускай нацыянальнай зборнай Крысьціны Ціманоўскай здарыўся канфлікт з спартовымі чыноўнікамі. Яе паставілі бегчы эстафэту 4×400 мэтраў, якой яна ніколі ня бегала. На Алімпіядзе Крысьціна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў. У выніку спартоўку выключылі з алімпійскай каманды — яна так і не пасьпела выступіць. Ціманоўская таксама заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезьці з Токіё ў Беларусь. Яна адмовілася сядаць у самалёт і сказала, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі. У сытуацыю ўмешваўся прэм’ер-міністар Польшчы, спартоўку ахоўвала японская паліцыя. Урэшце Ціманоўская паехала жыць у Польшчу.
  • Ад 2022 году Ціманоўская мае польскае грамадзянства і ўжо некалькі гадоў выступае за зборную Польшчы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG