Зь лютага 2025 году ў Беларусі праходзіць так званая праверка баявой гатоўнасьці Узброеных сіл. «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» сьцьвярджае, што атрымала інфармацыю аб фармаваньні на тэрыторыі Беларусі воінскіх эшалёнаў для «маштабнага» перакідваньня вайскоўцаў і тэхнікі.
Гэта на 5500 чалавек больш, чым год таму, вынікае са статыстыкі Ўпраўленьня сацыяльнага страхаваньня Польшчы.
Невядомыя залілі мантажнай пенай дзьверы менскай кватэры журналісткі Тацяны Ашуркевіч і напісалі на іх «вярні доўг». Пра здарэньне журналістка расказала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
З лістапада 2024 году па студзень 2025 году НАУ зафіксавала яшчэ прынамсі 7 групаў дзяцей, незаконна перамешчаных з часова акупаваных рэгіёнаў Украіны ў Беларусь.
Адпаведныя пастановы 24 лютага падпісала кіраўніца Кабінэту Сьвятлана Ціханоўская. Адной з узнагарод уганаравалі пасьмяротна, а дзьве прысуджаныя таемна.
Міністэрства адукацыі з 3 сакавіка ўводзіць электронны папярэдні запіс на прастаўленьне апастылю, паведаміла прэс-служба ведамства.
У Беларусі ёсьць 4669 вольных працоўных месцаў для прадаўцоў, празь іх недахоп ужо закрываюцца ўстановы. Каго яшчэ не хапае і да чаго гэта прывядзе.
Гэты мэмарыял на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве ня мае афіцыйнай назвы, але кожны дзень тут зьяўляюцца новыя сьцяжкі, кожны зь якіх сымбалізуе загінулага ўкраінскага вайскоўца.
Павышэньне адбудзецца 1 сакавіка. Пра гэта паведаміла прэс-служба кампаніі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Армянская блогерка правяла два тыдні за кратамі ў Беларусі.
У Беларусі кожны год фіксуецца каля 80 тысяч выпадкаў гвалту ў сям’і, у тым ліку ў дачыненьні да непаўналетніх. Расказваем, як бацькоў караюць за гэта і якім чынам гвалт над дзецьмі ўплывае на іхную будучыню.
Па стане на 24 лютага 2025 году ў Беларусі як мінімум 41 чалавека асудзілі за данаты беларускім добраахвотнікам. За намер ваяваць на баку Ўкраіны асуджаныя 30 чалавек, за перадачу фота і відэа расейскай вайсковай тэхнікі ў СМІ — мінімум 93.
Паводле лекараў і праваабаронцаў, практычна ўсе палітвязьні маюць псыхалягічныя траўмы ад затрыманьняў, фізычных пагроз, зьняволеньня і нявызначанасьці ў далейшым лёсе.
Замах на расейскага генэрал-лейтэнанта Ігара Кірылава ў сьнежні 2024 году, у выніку якога ён загінуў, хутчэй за ўсё, быў ня першым.
Беларусь не выношвае агрэсіўных плянаў супраць заходніх суседзяў, а прапануе аднавіць вайсковае супрацоўніцтва як спосаб зьніжэньня напружанасьці, заявіў памочнік міністра абароны Беларусі ў міжнародным вайсковым супрацоўніцтве Валеры Равенка.
Падвялі вынікі першай незалежнай народнай прэміі «Бізон Гіґс» у галіне дакладных і прыродазнаўчых навук сярод беларускіх навукоўцаў. Перамог спэцыяліст у галіне анкалёгіі.
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Сёньня спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэньня апошняга Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Часам для яго быў галоўны ня столькі зьмест, колькі гульня гукаў, словаў, рытмаў, і ў гэтым ягоная паэзія была сугучная самым сьмелым і творча-нечаканым усясьветным авангардным творам ХХ ст.
Футболкі кампаніі Mark Formelle з надпісам #беларусыговорят выклікалі падазрэньне ў прапагандыстаў. У тым, што слова «беларусы» напісана празь літару «а», яны пабачылі сымбаль.
Ураджэнку Гомельскай вобласьці затрымала дарожная паліцыя ў Пецярбургу пры праверцы дакумэнтаў. Аказалася, што яна ў вышуку.
Папа Рымскі Францішак, які ад 14 лютага знаходзіцца ў шпіталі, перажывае астматычны рэсьпіраторны крызіс. Дактары ацэньваюць ягоны стан як крытычны. Папа ў прытомнасьці, заявілі ў прэс-службе Ватыкану.
Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі жыве ва ўкраінскім горадзе Буча, які ў 2022-м стаў сымбалем трагедыі ўкраінскага народу і ваенных злачынстваў расейскіх акупантаў. Захопнікаў з Бучы тады выбілі, аднак мір ва Ўкраіне не надышоў і дагэтуль.
Кадры з былым палітвязьнем Арцёмам Баярскім, які вызваліўся з калёніі 20 студзеня 2025 году па памілаваньні, паказалі прапагандысты ў перадачы «Трывожная кнопка» на дзяржаўным тэлеканале АНТ. Ён правёў за кратамі амаль 4 гады.
У Польшчы ліквідавалі групоўку беларусаў і ўкраінцаў, якія гандлявалі фальшывымі дакумэнтамі. У справе 42 падазраваных, расказалі ў Памежнай службе Польшчы.
Сьцьвярджэньне, што жанчынам трэба спаць больш, чым мужчынам, нярэдка можна сустрэць на спэцыялізаваных форумах. Газэта The New York Times апытала экспэртаў, каб высьветліць, ці гэта сапраўды так.
Часта можна пачуць сьцьвярджэньне, што Пуцін ня спыніцца на Ўкраіне і неўзабаве нападзе на адну з краін Эўразьвязу (прычым, як перасьцерагае прэзыдэнт Зяленскі, зь беларускай тэрыторыі).
Моўная разнастайнасьць «адлюстроўвае найбольш важныя аб’екты ў жыцьці таго ці іншага этнасу», адзначыў дырэктар Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў на круглым стале, прымеркаваным да Дня роднай мовы, які ў сьвеце адзначаецца 21 лютага.
88-гадовы папа Рымскі Францішак можа адрачыся ад Сьвятога стальца.
Юрыст і праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка адказвае на пытаньне, чаму пасьля прэзыдэнцкіх выбараў палітычныя рэпрэсіі не зьмяншаюцца, і ацэньвае апошнія зьмены ў Крымінальным кодэксе.
Новы раман пісьменьніка Сашы Філіпенкі «Слон» выйдзе ў красавіку па-беларуску. На беларускую мову перакладзеныя «Былы сын», «Крэмулятар» і «Чырвоны крыж». Размаўляем зь пісьменьнікам пра раман, крымінальную справу і дылемы для палітвязьняў, вымушаных падпісваць паперы аб супрацы зь сілавікамі.
Ігара Ільяша абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК) і «спрыяньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 2 арт. 361-4 КК). Працэс над ім пачаўся 21 лютага.
Адну з найлепшых дзіцячых анколягаў Беларусі Алену Шарафановіч асудзілі за ўдзел у пратэстах паводле артыкула аб «грубым парушэньні парадку» (арт. 342 КК).
Дзень роднай мовы адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасьці народаў сьвету.
Па здымках з камэраў назіраньня людзей, у тым ліку падазраваных у «палітычных» справах, знаходзяць у грамадзкіх месцах, дзе яны бываюць.
Журналістка Ірына Новік расказала Свабодзе, ці можна зарабляць на беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці і чаму яна праглядае вакансіі дворнікаў.
Падзеі 21 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
«Заняць месца палітвязьняў» прапанавала Зянону Пазьняку былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк у адказ на ягоную заяву аб недапушчальнасьці падпісаньня ў няволі пагадненьня аб супрацоўніцтве з КДБ Беларусі.
Вечарыну памяці Ігара Ледніка ў творчай прасторы «Кропка» зладзілі ягоныя паплечнікі па БСДП і грамадзкая арганізацыя «Беларускі вэрдыкт».
Грамадзкі актывіст, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леднік памёр 20 лютага ў Менскай раённай лякарні, куды яго плянава даставілі з бабруйскай калёніі № 2, дзе вязень адбываў пакараньне.
Прэс-служба Вярхоўнага суду Беларусі апублікавала статыстыку па крымінальных справах, разгледжаных судамі агульнай юрысдыкцыі ў 2024 годзе, але схавала зьвесткі аб «палітычных» прысудах, зьвярнула ўвагу выданьне Reform.news.
Агульнанацыянальная дыктоўка адбудзецца ў Дзень роднай мовы 21 лютага. Сёлета яе суарганізатарамі сталі прадстаўніцтва ў справах нацыянальнага адраджэньня Аб’яднанага пераходнага кабінэту і тэлеканал «Белсат».
Усяго ў 2024 годзе іншаземцы ўяжджалі ў Грузію 7 423 435 разоў, зь іх 16% з мэтай транзыту, амаль 52% іншаземных грамадзян заставаліся ў краіне на 24 гадзіны і больш.
На плятформе change.org зьявілася пэтыцыя з просьбай да плятформы Amazon Kindle Direct Publishing дадаць беларускую мову — для публікацыі і продажу электронных кніг. Расказваем пра ініцыятыву падрабязьней.
У Менску і іншых гарадах Беларусі ўсё больш камэраў відэаназіраньня, частка зь іх — з функцыяй распазнаваньня асобы. Асуджаных на абмежаваньне волі за палітыку ўносяць у спэцыяльную базу: калі іх «зловіць» камэра, інфармацыя прыйдзе інспэктару і пагоршыць умовы абмежаваньня волі для асуджанага.
Тры гады калёніі за здымкі расейскай вайсковай тэхнікі — гэта першае вялікае інтэрвію з беларускай, якая атрымала рэальны турэмны тэрмін за фіксацыю расейскай вайсковай прысутнасьці ў Беларусі ў першыя тыдні поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе.
Загрузіць яшчэ