У 9:10 раніцы мясцовага часу 65-гадовая Лілія Яноўская ўзышла на Анапурну. Яна найстарэйшы чалавек, якому гэта ўдалося.
Анапурна мае вышыню ў 8091 м, і гэта 10-я па вышыні гара плянэты Зямля. Яна ў паўночна-цэнтральным Нэпале.
У Лілія Яноўскай, якая з 90-х гадоў жыве ў Канадзе і даўно займаецца альпінізмам, гэта ўжо 9-ы з 14-і пікаў, вышыня якіх перавышае 8000 мэтраў.
Анапурна — адна з мэтаў, якую беларуска ставіла сабе на 2025 год. Раней яна ўзыходзіла на Чо-Ую, Манасьлю, Эвэрэст, К2, Ґашэрбрум II, Дгаўлаґіры, Льгоцэ, Макалю. І ставіла на пік нацыянальны беларускі бел-чырвона-белы сьцяг.
Цяпер ураджэнка Івянца адпачывае ў лягеры № 3, каб затым працягнуць спуск у базавы лягер.
Форум