Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася пэтыцыя за падтрымку беларускай мовы на плятформе Amazon KDP для публікацыі электронных кніг


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На плятформе change.org зьявілася пэтыцыя з просьбай да плятформы Amazon Kindle Direct Publishing для публікацыі электронных кніг дадаць беларускую мову і даць магчымасьць выдаваць і прадаваць кнігі па-беларуску.

«Сёньня любы чалавек па ўсім сьвеце можа выдаваць свае кнігі без папярэдніх фінансавых укладаньняў, самастойна і любым накладам праз Amazon Kindle Direct Publishing (KDP). Amazon KDP — гэта амаль такі ж культурны прарыў, як вынаходніцтва друкарскага станка. Гэта плятформа, якая робіць выданьне кніг даступным для ўсіх, акрамя беларускамоўных аўтараў/ак», — адзначаюць аўтары пэтыцыі.

У прыклад яны прыводзяць публікацыю кніг на ўкраінскай мове: за 2023 год такіх выйшла 10 тысяч на Amazon KDP, а ўнутры Ўкраіны — 6 тысяч. «Гэта сьведчыць, што KDP дапамагае мовам пашыраць сваю прысутнасьць у сьвеце і пераадольваць бар’еры», — адзначаюць аўтары пэтыцыі.

Яны просяць Amazon KDP дадаць беларускую мову, што дапаможа выдаваць больш кніг на мове, якая «знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня».

«Беларуская дыяспара і людзі ў Беларусі хочуць мець доступ да сучасных беларускіх кніг. Сотні беларускіх аўтараў, дасьледчыкаў і перакладчыкаў хочуць друкаваць свае кнігі праз KDP, але ня могуць», — сказана ў тэксьце пэтыцыі.

У падтрымку пэтыцыі аўтары запусьцілі хэштэг #BezosGiveMeMyBook.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG