Дакладную прычыну праваабарончая ініцыятыва не патлумачыла, спаслаўшыся толькі на «апошнія навіны». Напярэдадні КДБ прызнаў ініцыятыву «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Саўладальнік групы кампаній «Садружнасьць» Аляксандар Луцэнка другі год запар узначальвае топ-100 пасьпяховых бізнэсоўцаў Беларусі, які складае партал «Белорусы и рынок». Гэта праект, створаны пры ўдзеле былых супрацоўнікаў дзелавога парталу «Ежедневник», які раней складаў аналягічны рэйтынг.
Чэргі на выезд зь Беларусі ў Эўразьвязу не зьмяншаюцца: на 10-ю гадзіну раніцу 10 красавіка ў чэргах агулам стаялі 3022 транспартныя сродкі.
Кіраўнік беларускай рэдакцыі нямецкага інтэрнэт-парталу dekoder.org Інго Пэтц выдаў кнігу, прысьвечаную пратэстам 2020 году ў Беларусі. У ёй журналіст аналізуе, як і чаму ўзьніклі гэтыя пратэсты і якія наступствы мае гэтая гістарычная падзея.
Сяржук Вітушка (1965–2012) — кіраўнік «Талакі», моладзевай арганізацыі, якая ўзьнікла ў сярэдзіне 1980-х гадоў і стала адным з рухавікоў новага беларускага адраджэньня.
На 9 красавіка быў прызначаны ўжо чацьвёрты па ліку аўкцыён па продажы дома ў Менску, які належыць сям’і Цапкалаў. У выніку дом прадалі за цану амаль удвая меншую, чым прапаноўвалі падчас першага аўкцыёну.
Траіх непаўналетніх затрымалі ў Менску. У іх знайшлі небясьпечнае псыхатропнае рэчыва клефедрон (4-СМС), паведаміўПамежны камітэт Беларусі.
Зь ліпеня 2024 году МУС Расеі аб’яўляе вышук усё большай колькасьці беларусаў — за апошнія 5 месяцаў у базу вышуку трапілі больш за 1200 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі, заўважыла «Медиазона». Агулам у Расеі шукаюць ужо больш за 4700 беларусаў.
У публічных Telegram-чатах беларускай дыяспары распаўсюджваецца вельмі падобная да сапраўднай анкета, якую беларусаў просяць запоўніць нібыта ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінэту. Прадстаўніца АПК па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава папярэдзіла, што гэта правакацыя.
Журналіст Азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Фарыд Мэхралізадэ назваў у судзе свае абвінавачаньні палітычна матываванымі.
Грамадзяніна Беларусі абвінавачваюць ў нелегальным працаўладкаваньні 14 іншаземцаў, у асноўным грамадзян Грузіі, у Дарлове (Паморскае ваяводзтва) Польшчы.
Нарадзіўся ў Маларыце, вывучаў «марскую біялёгію» ў Партугаліі, ахоўваў рэдкіх птушак і апублікаваў навуковую працу пра 68 відаў стракозаў у Беларусі. Гісторыя арнітоляга і адмыслоўцы ў стракозах Дзяніса Кіцеля.
Падзеі 9 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Маладыя людзі сталі ствараць сем’і ў больш сталым узросьце, вынікае са зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі. За апошняе дзесяцігодзьдзе колькасьць шлюбаў у Беларусі істотна скарацілася.
Па стане на 8 красавіка ў Беларусі сама меней 1202 палітвязьні, прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных паводле палітычных матываў у краіне можа быць большай.
Тры гады таму сям’я Марты Барадзіной мусіла ўцякаць зь Беларусі пасьля таго, як яе бацьку затрымалі за фатаздымкі расейскіх вайскоўцаў. У размове з Свабодай Алег і Марта Барадзіны расказалі пра посьпехі на новым месцы.
Журналіст «Еўрарадыё» зьезьдзіў на адрас кватэры ў Варшаве, дзе жыла Анжаліка Мельнікава.
Амаль два тыдні няма ніякіх зьвестак пра сьпікерку Каардынацыйнай рады Анжаліку Мельнікаву. Свабода знайшла калег Анжалікі, якія размаўлялі зь ёй ужо пасьля таго, як нібыта яе тэлефон быў зафіксаваны ў Беларусі.
Цяпер за беларускай ужо 9-ы з 14-і пікаў, вышыня якіх перавышае 8000 мэтраў.
Больш як тыдзень таму стала вядома пра зьнікеньне сьпікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. Інфармацыі, дзе яна знаходзіцца, да гэтага часу няма.
Сьпіс тавараў, на якія ў Беларусі рэгулююць цэны, скарацілі на 120 пазыцыяў. Гэта прадукты, электратавары, мэбля, тэкстыльныя вырабы. Расказваем пра наступствы.
8 красавіка ў Берасьцейскай вобласьці правядуць «тэхнічную праверку сыстэмы апавяшчэньня насельніцтва з запускам электрасырэнаў», папярэдзілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацыяў Беларусі.
За мінулыя выходныя чарга легкавога транспарту на ўезд у Польшчу павялічылася ў 3,5 разы, паведамілі 7 красавіка ў Памежным камітэце Беларусі.
У Беларусі пасьля чарговага карэктаваньня сыстэма рэгуляваньня цэнаў захоўваецца на 45% спажывецкага кошыка, заявіў першы намесьнік міністра антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Іван Вежнавец.
На 12-ю раніцы 7 красавіка аднаўляюць электраперадачу ў 63 паселішчах Беларусі, пераважна ў Магілёўскай вобласьці, паведамілі ў Міністэрстве энэргетыкі.
Эўразьвяз у рамках ініцыятывы EU4Belarus — SALT аб’явіў пра запуск новай праграмы падтрымкі для грамадзян Беларусі, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў і страцілі крыніцу даходу і магчымасьць атрымаць адукацыю.
У Менскай і Магілёўскай вобласьцях Беларусі 6 красавіка сотні паселішчаў засталіся безь сьвятла ў выніку сьнегападаў і моцнага ветру.
Фонд «Музэю Вольнай Беларусі» ў Варшаве папоўніўся нехарактэрным для яго экспанатам — сакрэтным лістом, напісаным у 1773 годзе берасьцейскім ваяводам Янам Антоніем Гараінам, які абараняў незалежнасьць Рэчы Паспалітай ад Расейскай імпэрыі.
МУС Беларусі ўнесла зьмены ў Інструкцыю аб парадку прыёму кваліфікацыйных іспытаў на права кіраваньня транспартнымі сродкамі. Зьмены тычацца парадку арганізацыі іспытаў, умоваў іх правядзеньня і патрабаваньняў да тых, хто хоча здае на працы.
Міністэрства адукацыі прапануе забараніць выкладаньне онлайн празь небеларускія сэрвісы, а таксама прымусіць лягапэдаў працаваць выключна індывідуальна. Расказваем пра новы законапраект і пра тое, як на яго рэагуюць рэпэтытары.
Ад сярэдзіны сакавіка пра старшыню Каардынацыйнай рады няма зьвестак, фігуруюць толькі чуткі, ад яе выкраданьня да супрацы з спэцслужбамі. Ніякага пацьверджаньня гэтаму няма.
Усяго, паводле зьвестак «Вясны», у Беларусі 1208 палітвязьняў, зь іх праваабаронцы налічылі як мінімум 112 чалавек, якіх з 2020 году асудзілі за ахвяраваньні.
Ад 5 красавіка ўзровень гранічных максымальных розьнічных цэн на маторнае паліва на АЗС павялічыцца на 2 капейкі, паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіму». Гэта ўжо чацьвёртае падаражэньне з 15 сакавіка з васьмі заплянаваных.
Свабода пагаварыла пра наступ новых візуальных тэхналёгіяў зь людзьмі, якія дзесяцігодзьдзямі ствараюць выявы ўласнымі рукамі й пачуцьцямі і не зьбіраюцца карыстацца дапамогай штучнага інтэлекту.
У чэргах на паляпшэньне жыльлёвых умоваў па абласьцях Беларусі стаіць каля 5,5-6% насельніцтва, у Менску — 9% (агулам 569 тысяч сем’яў).
Памятныя захады ў гадавіну вызваленьня канцлягеру Бухэнвальд адбудуцца без афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі і Расеі.
За ўдзел у пратэстах па вяртаньні з-за мяжы затрымалі жыхарку Менска Жанну Вайніловіч, яе асудзілі на «хатнюю хімію».
Польскія памежнікі паказалі на відэа, як мігранты спрабуюць трапіць на тэрыторыю Польшчы праз плот, які расьпілоўваюць спэцыяльнай машынкай.
Пракуратура Менскай вобласьці накіравала ў Менскі абласны суд справу паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК («спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
Усьлед за Менскай і Магілёўскай вобласьцямі падаражэў праезд у грамадзкім транспарце ў Менску, а таксама ў Берасьцейскай і Горадзенскай вобласьцях.
Беларускія прапагандысты паказалі сюжэт з 27-гадовым грамадзянінам ЗША, якога затрымалі 31 сакавіка за нелегальнае перасячэньне беларускай мяжы на чыгуначнай станцыі Маладэчна: ён ехаў зь Літвы ў адным з парожніх вагонаў таварнага цягніка. Мэдыя даведаліся іншыя падрабязнасьці пра мужчыну.
Беларус Ільля Жалезьнякоў, расказаў, як яму ў Польшчы зрабілі перасадку донарскага сэрца. Пакуль Ільля ляжаў у шпіталі, яго падтрымлівалі незнаёмыя суайчыньнікі.
У супольнасьці «Кібэрпартызаны» паведамілі, што «пашпарт прыкрыцьця яму выдалі ў лютым 2018 году».
Эўрапейскі парлямэнт на пасяджэньні 3 красавіка прыняў рэзалюцыю «Непасрэдная рызыка далейшых рэпрэсіяў з боку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі — пагрозы з боку Сьледчага камітэту».
Трэцяга красавіка на Катэдральным пляцы Вільні праходзіць цырымонія разьвітаньня з загінулымі на палігоне ў Падбродзьдзі амэрыканскімі вайскоўцамі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», 20-21 сакавіка адбыўся масавы рэйд КДБ па розных гарадах Беларусі.
Функцыя праверкі наяўнасьці абмежаваньня на выезд зь Беларусі часова стала недаступнай на сайце МУС. Пасьля таго, як беларускія СМІ зьвярнулі на гэта ўвагу, працу онлайн-сэрвісу аднавілі без тлумачэньня прычын.
Чальцоў групоўкі падазраюць ва ўчыненьні больш як 100 злачынстваў на тэрыторыі Расеі і Беларусі.
Загрузіць яшчэ