Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падачу вады ў Асіповічах аднавілі пасьля начной аварыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Горад Асіповічы 11 гадзін заставаўся без вады з прычыны аварыі, якая здарылася сёньня ноччу.

Водазабесьпячэньне ў Асіповічах аднавілі, а 13.30 паведаміла мясцовая газэта «Асіповіцкі край», цягам дня будзе праводзіцца хлараваньне і забор проб вады для кантролю якасьці.

Пра аварыю на сетцы водазабесьпячэньня гораду Асіповічаў, якая адбылася 19 лютага каля паловы трэцяй ночы ў раёне вуліцы Калініна, дом 39, паведаміў старшыня Асіповіцкага райвыканкаму Андрэй Дубінчык у звароце, апублікаваным мясцовай раённай газэтай.

Лякалізацыя месца пашкоджаньня ўскладнялася праз прамерзласьць грунту, растлумачылі ў мясцовым водаканале. Да 9-й раніцы службы павінны былі падключыць і другі водазабор «Паўднёвы». У горадзе таксама арганізуюць дастаўку вады цыстэрнамі.

Праз час у МНС паведамілі, што на момант правядзеньня рамонтных работ спынена падача вады 16 тысячам спажыўцоў і 78 аб’ектам эканомікі гораду. Цеплазабесьпячэньне не парушана, арганізаваны падвоз вады, пра што людзям паедамілі шляхам SMS-рассылкі.

У 10:30 у МНС заявілі, што месца прарыву трубаправоду лякалізаванае. Пачаліся рамонтныя работы для аднаўленьня водазабесьпячэньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG