Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаго з кіраўнікоў СБУ затрымалі па падазрэньні ў працы на ФСБ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кіраўніка штабу Антытэрарыстычнага цэнтру Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) Дзьмітра Казюру затрымалі па падазрэньні ў супрацоўніцтве з ФСБ. Пра гэта паведамляе СБУ.

Сьцьвярджаецца, што затрыманьне праводзіў асабіста кіраўнік ведамства Васіль Малюк, а пра ўсе этапы апэрацыі ён наўпрост інфармаваў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.

З словаў Малюка, СБУ задакумэнтавала 14 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасьці Казюры.

«З дапамогай шыфраваных праграмных закладак мы праніклі ў гаджэты здрадніка — мабільныя тэрміналы, кампутары. Мы фактычна зь ім жылі, праводзілі аўдыё- і відэакантроль. У працэсе нам удалося якасна задакумэнтаваць збор і перадачу здраднікам адпаведнай інфармацыі ворагу», — заявіў Малюк.

Спэцслужба паведамляе, што дзякуючы гэтаму СБУ доўгі час «перадавала ворагу дэзынфармацыю». У публікацыі няма імені затрыманага, але ёсьць ягонае фота, з дапамогай якога можна ўстанавіць і асобу. Інфармацыю пра тое, што быў затрыманы менавіта Казюра, пацьвярджаюць украінскія СМІ.

У адкрытых крыніцах амаль няма інфармацыі пра затрыманага. У відэа, апублікаваным СБУ, Малюк кажа, што Казюра ўзначальваў Антытэрарыстычнае ўпраўленьне СБУ з 2016 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG