З-за расейскіх абстрэлаў і бамбаваньняў Ірпень перанёс значныя разбурэньні ў час наступу расейскіх войскаў на Кіеўскую вобласьць у лютым 2022 году. Паводле абласной адміністрацыі, у час баёў было разбурана каля 70% гораду.
Як выглядаў Ірпень у сакавіку 2022 году і што зьмянілася за тры гады пасьля яго вызваленьня – глядзіце ў фотарэпартажы Сяргея Нужненкі з Ўкраінскай службы Радыё Свабода.