Падзеі 31 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Рыскі акруговы суд 30 студзеня пакінуў у сіле абвінаваўчы прысуд прарасейскаму актывісту Юрыю Аляксееву, якога асудзілі за незаконнае захоўваньне боепрыпасаў, паведамляе партал Delfi. Вядома, што сам Аляксееў раней уцёк у Беларусь, і судовыя разборы праходзяць безь яго ўдзелу.
Стала вядома, на колькі падаражэюць камунальныя паслугі ў краіне і калі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Асуджаная беларуска Дар’я Астапенка не зьявілася для адбываньня пакараньня і не зрабіла ў належны час плацяжу 3850 даляраў. Дзе яна можа быць цяпер, невядома, піша «Белсат».
Ірына адбывала арышт на Акрэсьціна нядаўна, восеньню 2024 году. Яна расказала праваабаронцам пра актуальныя рэаліі ў адной з самых жорсткіх беларускіх турмаў. Яна сьведчыла пра клапоў у камэрах, «шмоны», сон на падлозе і голы агляд.
Беларускі палітуцякач трагічна загінуў у Беластоку ад атрыманай у канцы 2024 году траўмы. Яго знаёмыя расказалі Свабодзе, якім Андрэй Васора быў чалавекам і якія добрыя справы рабіў.
Зьмены ў Крымінальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс, якія 10 студзеня разгледзела Палата прадстаўнікоў, 30 студзеня ухваліў Савет Рэспублікі.
З 1 студзеня 2025 году ў Беларусі зьмянілі дакумэнт, які пацьвярджае адсутнасьць перашкод для ўзяцьця шлюбу за мяжой. У Міністэрстве юстыцыі Беларусі расказалі падрабязнасьці.
Выданьне devby паведамляе, што яго чытачы зь Беларусі працягваюць скардзіцца на праблемы з інтэрнэтам — як мабільным, так і хатнім, ад розных правайдэраў — а таксама з VPN-сэрвісамі.
31 студзеня знанаму літаратару Альгерду Бахарэвічу спаўняецца 50. За колькі дзён да гэтай даты пагаварылі зь юбілярам пра сэнс жыцьця і творчасьці, умовы асабістага шчасьця і нацыянальнае годнасьці, прароцтвы літаратуры, эмігранцкі лёс і зьдзяйсьненьне мараў.
Экспэрты ААН лічаць, што «зафіксаваныя на сёньня выпадкі парушэньня правоў чалавека відавочна зьяўляюцца часткай урадавай стратэгіі, накіраванай на задушэньне іншадумства».
Палітвязьню Эдуарду Бабарыку 30 студзеня споўнілася 35 год. Гэта пяты дзень народзінаў палітвязьня ў зьняволеньні.
Удзень да +12. У Беларусі ды іншых суседніх краінах сёлета цёплая зіма амаль бязь сьнегу. Гэта наступствы глябальнага пацяпленьня. Зьмена звыклай тэмпэратуры адбіваецца на жывёлах, расьлінах і жыцьці чалавека. Расказваем як.
На пасаду старшыні рэспубліканскага дзяржаўна-грамадзкага аб’яднаньня «Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама» 29 студзеня быў абраны камандзір АМАПу ГУУС Менгарвыканкаму Дзьмітрый Балаба.
Дзясяткі незалежных СМІ больш як у 30 краінах могуць сутыкнуцца зь фінансавымі праблемамі праз прыпыненьне праграм падтрымкі Агенцтвам ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID), гаворыцца ў заяве Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў (EFJ).
46,6 тысячы грамадзян Беларусі працаўладкаваныя ў Літве, паведамляе партал навінаў Delfi са спасылкай на Службу занятасьці гэтай балтыйскай дзяржавы.
Тэлеграм-канал «Дух Руси» КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваньнем 4 сьнежня. Свабодзе стала вядома, што меркаваныя стваральнікі і ўдзельнікі «фармаваньня» ужо шэсьць месяцаў за кратамі.
Выбары ў Беларусі адбываліся ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, насілі несвабодны і недэмакратычны характар.
Марына Кіявец, якая адна выхоўвае ў Польшчы трох сыноў, расказала Свабодзе, як возіць машыны на вайну ва Ўкраіну і як падчас адной з такіх паездак трапіла ў аварыю і разьбіла аўтамабіль.
Зьвесткі апублікаваў Дэпартамэнт міграцыі Літвы.
Права на аборт ці забарона абортаў. Масавыя адмовы ад абортаў у прыватных клініках Расеі. Пры чым тут Беларусь, дзе працягваецца шматгадовы трэнд на зьніжэньне абортаў?
Менш за содні спатрэбілася ахвярадаўцам фонду салідарнасьці BySol, каб сабраць неабходныя 2900 эўра для настаўніцы Тацяны Крапіневіч.
28 студзеня ў Ляхавічах павінны былі судзіць намесьніцу дырэктара гімназіі Тацяну Крапіневіч. Прычынай справы стала «онлайн-пікетаваньне» і даносы Вольгі Бондаравай. Перад самым судом настаўніца выехала з краіны. Расказваем пра крутыя павароты ў яе лёсе.
Памежнікі Надвісьлянскага аддзелу памежнай службы Польшчы 27 студзеня затрымалі 13 чалавек за парушэньне правілаў знаходжаньня ў Польшчы. Сярод затрыманых быў адзін беларус.
Суд так званай «ДНР» завочна асудзіў грамадзяніна Беларусі М. да 14 гадоў калёніі паводле артыкулу аб найміцтве, паведамляе прэс-служба суда.
Больш за 400 беларускіх спэцыялістаў страціў за мінулы год ІТ-сэктар Літвы. Такія лічбы агучыў літоўскі тэлеканал TV3 з спасылкай на зьвесткі міграцыйных службаў.
Віленскі абласны суд прызнаў двух супрацоўнікаў Віленскай тэрытарыяльнай мытні і двух грамадзян Беларусі вінаватымі ў кантрабандзе цыгарэт і незаконным абароце падакцызных тавараў у складзе арганізаванай групы, паведамляе Эўрапейская пракуратура ў Літве.
Намесьніка старшыні незалежнай Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага аб’явілі ў міждзяржаўны беларуска-расейскі вышук.
Палітык Эдзікас Ягелавічус, якога шукаюць літоўскія ўлады, быў афіцыйным назіральнікам на выбарах у Беларусі. Раней ён удзельнічаў у якасьці назіральніка на арганізаваным Расеяй рэфэрэндуме на акупаваных тэрыторыях Украіны ў 2022 годзе.
Пра тое, чаму колішняга міністра замежных спраў Уладзімера Макея можна лічыць «лідэрам прабеларускіх сіл ва ўладзе» і чаму ў будучыні патрэбны круглы стол з прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі, у праграме «ПіК Свабоды» расказаў Аляксандар Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі.
Цяпер Максім знаходзіцца ў статусе падазраванага ў прапагандзе нацызму. Да таго ж яму трэба заплаціць штраф у 2 тысячы злотых за маляваньне на гістарычным будынку.
Жыцьцё вязьняў «зь нізкім сацыяльным статусам» застаецца адной з найбольш закрытых тэмаў у беларускім грамадзтве.
28 студзеня ў Віцебскім абласным судзе пачынаецца разгляд крымінальнай справы супраць бізнэсоўца з Полацку Ўладзімера Захарава.
Свабода змагла ідэнтыфікаваць вызваленую амэрыканскую і, як выявілася, беларускую грамадзянку Анастасію Нюфэр і даведалася падрабязнасьці пра яе.
У чацьвер 30 студзеня на тэрыторыі Гомельскай вобласьці будзе праводзіцца праверка сыстэмы апавяшчэньня з уключэньнем электрасырэн, паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленьні МНС.
У Польшчы 26 студзеня памёр былы гендырэктар «Пінскдрэва» Ларан Арыніч. Гэтую інфармацыю выданьню MOST пацьвердзілі знаёмыя сем’і. Ён 14 гадоў спрабаваў даказаць сваю невінаватасьць і бясьпечна вярнуцца дадому, але так і не пасьпеў.
У асноўны дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 26 студзеня раёнка «Лоеўскі край» у сваім тэлеграм-канале апублікавала здымкі з двух розных выбарчых участкаў. У абодва рэпартажы на фота ля скрыняў трапіла адна і тая ж жанчына.
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Жанчына адышла ў іншы сьвет пасьля працяглай і цяжкай хваробы.
У дзень выбараў у суседніх краінах адбыліся маніфэстацыі дыяспары. У Варшаве і Вільні людзі пратэставалі супраць несвабодных выбараў, у Ківе ўспаміналі Міхася Жызьнеўскага, якому б сёньня споўнілася 36 гадоў. Акцыі адбыліся і ў іншых краінах.
Форум пачаўся з выступу «Вольнага Хору».
26 студзеня 2025 году Міхасю Жызьнеўскаму споўнілася б 26 гадоў. Кавалер украінскага Ордэна герояў Нябеснай сотні, Герой Украіны беларус Міхась Жызьнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 году падчас абароны Майдану Незалежнасьці ў Кіеве.
Публікацыі разьмясьціла выданьне «Лоеўскі край». У подпісах да фота сьцьвярджаецца, што людзі на іх галасуюць на выбарах прэзыдэнта 26 студзеня 2025 году.
Беларускія актывісты ў Вільні 26 студзеня праводзяць акцыю беларускай дыяспары «Выбары бяз правілаў!» з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня. Паводле міжнародных арганізацый, гэтыя выбары носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Пра вызваленьне палітвязьня Чэслава Канановіча паведаміў прапагандыст Ігар Тур. Ён апублікаваў відэа Чэслава і ягонай жонкі Насты з выбарчага ўчастку.
Амэрыканскі мільярдэр Ілан Маск, які займае першае месца ў рэйтынгах найбагацейшых людзей сьвету, выступіў па відэасувязі на перадвыбарным мерапрыемстве праварадыкальнай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны».
Лідэрка дэмакратычных сіл Беларусі Сьвятлана Ціханоўская зьняпраўдзіла інфармацыю пра свой сыход.
Загрузіць яшчэ