Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актыўнасьць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЭЗ сёлета вырасла ў 4 разы ў параўнаньні з пачаткам мінулага году


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У 4,3 раза вырасла актыўнасьць мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць у краіны Эўразьвязу з тэрыторыі Беларусі ў студзені і першай дэкадзе лютага 2025 году ў параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных зьвестак памежных службаў суседніх краін ЭЗ.

З пачатку 2025 году папярэджана прынамсі 648 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі супраць 150 за аналягічны пэрыяд летась. Польшча папярэдзіла сама меней 392 такія спробы супраць 135 летась (рост у 2,9 раза), Латвія — 174 супраць 5 (рост у 34,8 раза), Літва — 82 супраць 10 (рост у 8,2 раза).

За 10 дзён лютага суседнія дзяржавы Эўразьвязу спынілі сама меней 217 спробаў пранікненьня на сваю тэрыторыю зь Беларусі — у 2,6 раза больш, чым за першую дэкаду студзеня (83), і ў 4 разы больш, чым за 1–10 лютага 2024 году (54).

Польская памежная служба за 10 дзён лютага перадухіліла 109 спробаў мігрантаў трапіць на тэрыторыю краіны зь Беларусі супраць 79 у першай дэкадзе студзеня (+38%) і 48 у першай дэкадзе лютага 2024 году (у 2,3 раза больш).

Латвія за 10 дзён лютага спыніла 42 спробы, у папярэднія аналізаваныя пэрыяды мігрантаў на латвійска-беларускай мяжы не фіксавалі.

Літва папярэдзіла 66 спробаў супраць 4 у першай дэкадзе студзеня (рост у 16,5 раза) і 6 — у першай дэкадзе лютага 2024 году (рост у 11 разоў).

  • Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ цягнецца зь вясны 2021 году. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.
  • У 2024 годзе суседнія краіны Эўразьвязу зафіксавалі 36 291 спробу мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі — на 13,8% менш, чым у 2023-м (42 078).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG