Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінская журналістка на 38-ы дзень спыніла галадоўку, перад гэтым лекары заявілі аб яе крытычным стане


Мзія Амаглабэлі. Архіўнае фота
Мзія Амаглабэлі. Архіўнае фота

Мзію Амаглабэлі арыштавалі за поўху міліцыянту ў часе масавых акцыяў пратэсту.

Заснавальніца і дырэктарка выдавецтва «Батумэлебі» і рэдактарка аднайменнай газэты Мзія Амаглабэлі абвясьціла аб спыненьні галадоўкі, якую трымала 38 дзён.

Як паведаміў праект Радыё Свабода «Эхо Кавказа», гэтаму папярэднічала заява дырэктара клінікі «Вівамэдзі» Зураба Чхаідзэ з заклікам да сваякоў і сяброў пераканаць яе спыніць галадоўку і пачаць прымаць ежу, каб унікнуць летальнага выніку.

Мзія Амаглабэлі паведаміла аб спыненьні галадаваньня ў лісьце, які публічна зачытала галоўная рэдактарка яе газэты Этэры Турадзэ.

«У гэтыя дні я пастараюся пры дапамозе лекараў як-небудзь аднавіць сваё харчаваньне. Пасьля трагедыі, якая адбылася ў Батумі, „горадзе мары“, дзе двое непаўналетніх дзяцей упалі ў канаву і загінулі, мне неймаверна цяжка чуць занепакоенасьць грамадзкасьці з нагоды майго здароўя і жыцьця», — адзначаецца ў лісьце Мзіі Амаглабэлі.

Яна падзякавала арыштаваным у часе акцыяў пратэсту Тэмуру Катамадзэ і Нікалазу Джавахішвілі, якія на знак салідарнасьці таксама абвясьцілі галадоўку, і папрасіла іх яе спыніць.

Мзію Амаглабэлі арыштавалі за поўху міліцыянту ў часе масавых акцыяў пратэсту.

Батумскі гарадзкі суд узяў пад варту Мзію Амаглабэлі. Наступнае пасяджэньне суду прызначылі на 4 сакавіка 2025 году. Яе затрымалі 12 студзеня за расклейваньне ўлётак, але потым вызвалілі. Пазьней яе затрымалі ўжо ў крымінальным абвінавачаньні. Ёй пагражае да 7 гадоў зьняволеньня за поўху, якую яна дала начальніку паліцыі Батумі.

Мзія Амаглабэлі абвясьціла галадаваньне, якое трымае з 12 студзеня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG