Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія 10 гадоў большасьць беларусаў выбірае цырымонію шлюбу па-беларуску, — прадстаўніца Міністэрства юстыцыі


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларускія традыцыйныя шлюбныя строі
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларускія традыцыйныя шлюбныя строі

Цягам апошніх 10 гадоў каля 70% усіх рэгістрацыяў шлюбаў праводзяць урачыста, прычым большасьць беларусаў абірае цырымонію па-беларуску, паведаміла кансультант упраўленьня натарыяту і загсаў Міністэрства юстыцыі Алена Семянюк, яе цытуе «Позірк».

Так, паводле яе, у 2024 годзе ўва ўрачыстай абстаноўцы ўзялі больш за 32 600 шлюбаў, дзе «прысутнічалі госьці, гучалі віншаваньні, абмен пярсьцёнкамі».

«Радуе таксама той факт, што большасьць выбірае правядзеньне цырымоніяў, зьвязаных з рэгістрацыяй узяцьця шлюбу, на беларускай мове, і ўключаюць у іх розныя элемэнты беларускага вясельля», — адзначыла яна на прэс-канфэрэнцыі 13 лютага.

Сярод элемэнтаў вясельля па-беларуску кансультант назвала ручнікі, хлеб-соль, «пошук пярсьцёнкаў у збожжы», «наказы маладым».

Паводле Семянюк, таксама ўжо сталі традыцыяй урачыстыя цырымоніі рэгістрацыі шлюбу і нараджэньняў паводле індывідуальнага сцэнару. Сярод леташніх прыкладаў кансультант прывяла «Вішнёвае вясельле» на «Вішнёвым фэсьце» ў Глыбокім, «Жураўлінае вясельле» на фэстывалі «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю» і «VIP-люкс: людзі ў чорным», дзе ўсе госьці і жаніх паводле дрэс-коду ў чорным, а нявеста — толькі ў белым.

У 2024 годзе правялі больш за 1700 вясельных юбілеяў: залатых (50 гадоў сумеснага жыцьця), срэбных (25), парцалянавых (20), пэрлавых (30), расказала Алена Семянюк.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG