На акупаваных тэрыторыях Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запароскай абласцей Украіны пачаўся новы этап праверак мясцовых жыхароў на наяўнасьць расейскага грамадзянства. Усе, хто не атрымаў расейскія пашпарты, будуць прызнаныя «замежнікамі» і ім можа пагражаць дэпартацыя.
Улады Азэрбайджану вырашылі скараціць колькасьць супрацоўнікаў падкантрольнага Крамлю выданьня «Sputnik Азэрбайджан» з 40 да аднаго.
13–16 лютага Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў ладзіць у Вільні міжнародны паэтычны фэстываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.
Беларускі расьсьледніцкі цэнтар апублікаваў вынікі расьсьледаваньня, у якім сьцьвярджаецца, што праз найбуйнейшае ў Беларусі H Casino турэцкі крымінал адмываў прыбыткі ад нелегальных онлайн-ставак, а кантралюе бізнэс у Беларусі экс-супрацоўнік службы бясьпекі Лукашэнкі Віталь Матыс.
Улады Парыжа афіцыйна зацьвердзілі назву адной з вуліц сталіцы Францыі ў гонар расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, паведамляе «Новая газета» са спасылкай на мэрыю.
Абавязаньні Эўропы ў адпаведнасьці з плянамі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў спыненьні вайны ва Ўкраіне абыдуцца найбуйнейшым дзяржавам Эўропы ў 3,1 трыльёна даляраў на працягу наступных 10 гадоў.
Агулам у Беларусі выдалі ўжо больш за 27 тысяч генэтычных пашпартоў, распавёў намесьнік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генэтыкі і цыталёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Павал Марозік.
Неабходны дакладны гістарычны аналіз магчымасці тэрытарыяльнага падзелу Украіны сярод суседніх дзяржаваў, прыводзіць Інтэрфакс заяву дырэктара Службы зьнешняй выведкі РФ Сяргея Нарышкіна, зробленую на круглым стале Расейскага гістарычнага таварыства.
Палестынская радыкальная групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША і ЭЗ, 13 лютага абвясьціла, што, насуперак сваім ранейшым заявам, 15 лютага вызваліць наступную групу захопленых у Ізраілі закладнікаў.
Украіна ня прыме ніякіх двухбаковых пагадненьняў, якія тычацца яе лёсу, калі яны будуць дасягнутыя без удзелу Кіева, заявіў 13 лютага ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі. Так ён адрэагаваў на пагадненьне Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным пра пачатак перамоваў аб спыненьні вайны ва Ўкраіне.
У 2024 годзе агульныя выдаткі Расеі на абарону вырасьлі на 42% у рэальным выражэньні і склалі 462 мільярды даляраў у эквіваленце.
Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі вядуць сьпісы людзей пэўных прафэсіяў, заўважаных у неляяльнасьці да рэжыму, сьцьвярджаюць «Кібэрпартызаны» і публікуюць такія сьпісы спартоўцаў і былых супрацоўнікаў МУС, якія трапілі ў іх рукі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
У Малдове будзе зачынены Расейскі цэнтар навукі і культуры («Русский дом»), паведаміла прэс-служба МЗС Малдовы, зазначыўшы, што рашэньне прынятае ў сувязі з парушэньнем паветранай прасторы краіны расейскімі ўдарнымі бесьпілётнікамі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што дамовіўся з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным пачаць перамовы аб спыненьні вайны, але падкрэсьліў, што ЗША працягнуць дапамогу Ўкраіне.
Цягам апошніх 10 гадоў каля 70% усіх рэгістрацыяў шлюбаў праводзяць урачыста, прычым большасьць беларусаў абірае цырымонію па-беларуску, паведаміла кансультант упраўленьня натарыяту і загсаў Міністэрства юстыцыі Алена Семянюк, яе цытуе «Позірк».
13 лютага Сьледы камітэт Беларусі паведаміў, што правярае інфармацыю пра датычнасьць Арсенія Зданевіча да ўдзелу ў акцыях пратэсту.
Тады загінула кіраўніца беларускага культурнага таварыства «Голас Радзiмы» Тацяна Дзяменьнікава.
Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Стывэн Капус пракамэнтаваў вызваленьне Андрэя Кузьнечыка.
Эўрапейскія краіны, у тым ліку Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына, заявілі, што павінны быць часткай любых будучых перамоваў аб лёсе Украіны, падкрэсьліўшы, што «агульнай мэтай павінна быць тое, каб Украіна магла гаварыць з пазыцыі сілы».
У нямецкім горадзе Мюнхэн, дзе рыхтуюцца да міжнароднай канфэрэнцыі ў бясьпецы з удзелам першых асобаў краін Эўропы, аўтамабіль уехаў у натоўп, папярэдне, 15 чалавек атрымалі раненьні.
Да вайны супраць Пятра Парашэнкі завялі некалькі крымінальных спраў і праводзілі зь ім сьледчыя дзеяньні.
Раней палітыкі і ўлады Літвы неаднаразова выказваліся аб пагрозах агрэсіі Расеі, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, для сваёй краіны.
Зьвесткі пра магчымае падзеньне бесьпілётніка ў цэнтры гораду зьявіліся ўначы 13 лютага. Пра сэрыю гучных выбухаў Свабодзе расказалі мясцовыя жыхары.
Трамп адзначыў, што дата сустрэчы пакуль не прызначаная.
З пачатку расейскага ваеннага ўварваньня, падтрыманага кіраўніцтвам Беларусі, на тэрыторыі сумежных з Украінай дзяржаў, у тым ліку Польшчы, Румыніі і Малдовы, неаднаразова знаходзілі аскепкі дронаў і ракет.
Цяперашнія ўлады Беларусі выкарыстоўваюць расейскую мову, нават уганароўваючы дзеячаў беларускай культуры.
Апошнім часам ва Ўкраіне адбылося некалькі выпадкаў падрыву ТЦК і нападаў на іх прадстаўнікоў. Улады Ўкраіны сьцьвярджалі, што гэта адбываецца пад куратарствам расейскіх спэцслужбаў.
У Гомельскай вобласьці ў ноч на 13 лютага працавалі сродкі супрацьпаветранай абароны Беларусі.
13 лютага ў судзе Ленінскага раёну Менску пачынаецца гучны карупцыйны працэс — на лаве падсудных апынуліся былы першы намесьнік кіраўніка справаў Лукашэнкі Дзьмітры Рыбко і прадпрымальнікі Віталь Віньнічак і Алег Хамутоўскі.
У Злучаных Штатах віталі вызваленьне дваіх палітычных зьняволеных у Беларусі, у тым ліку журналіста Радыё Свабода Андрэя Кузьнечыка, а таксама амэрыканца, затрыманага ў Беларусі.
Абсталяваньне новай імавернай базы — з былой базы ў Сырыі, дзе абрынуўся рэжым Асада.
Падзеі 13 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Сэнат ЗША большасьцю галасоў падтрымаў прызначэньне Талсі Габард на пасаду дырэктара нацыянальнай выведкі, паведамляе CNN. Яе кандыдатуру прапанаваў прэзыдэнт краіны Дональд Трамп.
Украіна атрымала ад ЗША першы драфт пагадненьня аб партнэрстве, паведаміў 12 лютага прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасьля сустрэчы зь міністрам фінансаў ЗША Скотам Бэсэнтам.
Палітзьняволеная жыхарка Пінску Алена Маўшук, якую 12 лютага вызвалілі разам з журналістам Свабоды Андрэем Кузьнечыкам і неназваным грамадзянінам ЗША, распавяла ў інтэрвію «Люстэрку», што ўмовай яе памілаваньня і вызваленьня быў ад’езд зь Беларусі.
Пра вызваленьне паведамілі прадстаўнікі Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 12 лютага заявіў, што меў «доўгую і вельмі прадуктыўную» тэлефонную размову з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным.
У Польшчы зьнік 55-гадовы беларус Уладзімер Дзяркач. Мужчына мусіў выехаць з Варшавы ўвечары 10 лютага і сустрэцца з жонкай у Вільні.
ЗША вызваляць расейца Аляксандра Віньніка ў абмен на вызваленага 11 лютага амэрыканца Марка Фогеля. Пра гэта паведамляюць Reuters і The New York Times са спасылкай на прадстаўнікоў адміністрацыі Дональда Трампа.
Электронная чарга для абітурыентаў на падачу дакумэнтаў у ВНУ пачне працаваць ужо з 2025 году.
Ад імя службы эвакуацыі фонду BySol беларусам пішуць сілавікі, каб даведацца «больш інфармацыі аб супрацоўніцтве з чат-ботам «Беларускі Гаюн», паведаміў 12 лютага ў Тэлеграме сузаснавальнік фонду Андрэй Стрыжак.
У Баўгарыі расьсьледуюць закупку беларускіх тралейбусаў для муніцыпалітэту Ўраца. Падрадчыку выставілі абвінавачаньне ў махлярстве на суму 4,5 мільёна эўра.
Міністар абароны ЗША Піт Гэгсэт на сустрэчы з саюзьнікамі ў штаб-кватэры NATO ў Брусэлі 12 лютага сказаў, што вяртаньне да межаў Украіны, якія існавалі да 2014 году, — гэта «нерэалістычная мэта».
Кіраўніка штабу Антытэрарыстычнага цэнтру Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) Дзьмітра Казюру затрымалі па падазрэньні ў супрацоўніцтве з ФСБ. Пра гэта паведамляе СБУ.
12 лютага ў Менску адбыліся дзьве аварыі з удзелам тралейбуса і маршрутнага таксі, паведамляе ўпраўленьне ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму.
Напярэдадні прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ў выпадку перамоваў магчыма прапанаваць Маскве абмен кантраляваных украінскімі ўзброенымі сіламі тэрыторый у Курскай вобласьці Расеі на ўкраінскія землі, якія знаходзяцца пад кантролем расейскіх войскаў.
13 лютага ў Брусэлі ў штаб-кватэры NATO заплянаваная сустрэча міністраў абароны краін-удзельніц альянсу. На ёй таксама плянуюць абмеркаваць вайсковую дапамогу Ўкраіне.
12 лютага дэпутаты парлямэнту Армэніі падтрымалі ў першым чытаньні законапраект «Аб пачатку працэсу ўступленьня Рэспублікі Армэнія ў Эўрапейскі Зьвяз».
Загрузіць яшчэ