Вярхоўны суд 7 лютага не зьмяніў вынесенага 10 сьнежня мінулага году выраку журналістцы Вользе Радзівонавай: 4 гады пазбаўленьня волі за «перадачу замежнаму СМІ для артыкулаў зьвестак экстрэмісцкага характару», паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў, піша «Позірк».
Прадстаўнікі адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа наведаюць Украіну днямі, яшчэ да Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў бясьпецы, якая пройдзе 14-16 лютага.
Палестынская радыкальная групоўка ХАМАС заявіла, што адкладзе чарговае вызваленьне ізраільскіх закладнікаў, заплянаванае на суботу 15 лютага, да далейшага апавяшчэньня.
Новыя крытэрыі для настаўнікаў будуць створаныя для настаўнікаў у Беларусі. Пра гэта заявіў міністар адукацыі Андрэй Іванец.
Старшыня Эўрапейскай Рады Антонію Кошта назваў Аляксандра Лукашэнку пагрозай міру ва Ўкраіне і бясьпецы ў Эўропе.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных канфэсіяў заявіў аб гатоўнасьці падтрымліваць іх у справе рыхтаваньня сьвятароў унутры краіны. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
«У гэтай бязьмежнай цемры здараюцца хэпі-энды», — сказала сярод іншага 10 лютага на прэс-канфэрэнцыі ў Вільні Паліна Шарэнда-Панасюк, якая выйшла на волю ў лютым пасьля чатырох гадоў за кратамі.
«Непахіснае імкненьне народу Беларусі да дэмакратыі і свабоды ўвасабляецца ў адважнай і натхняльнай Ціханоўскай», — напісала ў сетцы Х кіраўніца Эўрапарлямэнту Рабэрта Мэтсала.
Прэзыдэнт Румыніі Кляўс Яганіс абʼявіў аб рашэньні пайсьці ў адстаўку 12 лютага. Пра гэта ён заявіў пасьля таго, як апазыцыі з трэцяй спробы ўдалося ўнесьці на разгляд парлямэнту пытаньне аб імпічмэнце прэзыдэнта.
Месца падзеньня дрону цалкам ачапілі, прыехалі сапэры, МНС і міліцыя.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда 7 лютага падпісаў зьмены ў законе аб супрацьдзеяньні падтрымцы агрэсіі супраць Украіны і абароны нацыянальнай бясьпекі. Папраўкі да закону, ухваленыя прэзыдэнтам, узмацняюць кантроль за выкананьнем санкцыйных абмежаваньняў для Расеі і Беларусі.
У Мелітопалі знаходзіцца так званы ўрад акупаванай Расеяй часткі Запароскай вобласьці.
Здарэньне адбылося на вуліцы Крамко ў Горадні.
Самалёт у балоце знайшоў мясцовы жыхар.
Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая выйшла на волю ў лютым пасьля чатырох гадоў за кратамі, расказала на прэс-канфэрэнцыі ў Вільні пра ўмовы ўтрыманьня ў турме і іншыя акалічнасьці палітычнага перасьледу яе ўладамі Беларусі.
Вядомыя папярэднія вынікі парлямэнцкіх выбараў у часткова прызнанай бальканскай дзяржаве.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
У Польшчы выплата дапамогі «800+» робіцца для 34,2 тысячы дзяцей грамадзян Беларусі.
10 лютага ў Віцебскім абласным судзе пачынаецца разгляд справы Тацяны Францкевіч, маці палітвязьня Аляксандра Францкевіча, і яе сястры Натальлі Лабацэвіч, маці былога палітвязьня Ільлі Лабацэвіча.
Лаўрынас Кашчунас вядомы сваімі рэзананснымі заявамі і ініцыятывамі абмежаваньняў для беларусаў у Літве.
У памежнай службе Фінляндыі заявілі аб пачатку ўласнага расьсьледаваньня інцыдэнту з танкерам Koala у порце Усьць-Луга ў Ленінградзкай вобласьці Расеі.
Хрысьціяне Кіргізстану вымушаныя фактычна ісьці ў падпольле, адзначылі праваабаронцы, аналізуючы новы закон, прыняты ў гэтай цэнтральнаазіяцкай дзяржаве.
Падзеі 10 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Паведамляецца, што за рулём знаходзіўся 30-гадовы раней неаднаразова судзімы жыхар Магілёва, які ніколі ня меў правоў кіроўцы. Агляд паказаў больш за 1,1 праміле алькаголю ў ягонай крыві.
Бізнэсовец Вадзім Пракопʼеў расказаў амэрыканскаму вайсковаму выданьню 19FortyFive, што на пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне прапаноўваў украінскім вайскоўцам арганізаваць рэйд на тэрыторыю Беларусі.
Краіны Балтыі ўдзень 9 лютага пасьпяхова падключыліся да адзінай энэргасыстэмы кантынэнтальнай Эўропы. Гэта адбылося пасьля таго, як напярэдадні Літва, Латвія і Эстонія адключыліся ад энэргетычнай сыстэмы Расеі і Беларусі.
Ізраільская армія завяршыла вывад войскаў з калідора Нецарым у цэнтральнай частцы сэктара Газа, выконваючы ўмовы пагадненьня аб спыненьні агню.
Паводле экспэртаў, аплікацыя зьбірае прыватныя зьвесткі пра карыстальнікаў і без шыфраваньня перасылае гэта на сэрвэры кітайскай карпарацыі ByteDance, якая валодае сацыяльнай сеткай TikTok і лічыцца зьвязанай з кітайскімі ўладамі.
Навукоўцы з амэрыканскага касьмічнага агенцтва NASA і з Эўропы тлумачаць, як яны разьлічваюць імавернасьць падзеньня на Зямлю астэроіда 2024 YR4 і чаму пакуль рана хвалявацца.
У Ленінградзкай вобласьці Расеі ў порце Усць-Луга тоне танкер з мазутам, паведамляе выданьне «Фонтанка».
Беларуская лёгкаатлетка Вольга Мазуронак, якая эмігравала ў ЗША, зь вялікім адрывам апярэдзіла галоўных суперніц на маратоне ў Ганконгу.
Фэдэральны судзьдзя абмежаваў нядаўна створанаму ў ЗША Дэпартамэнту дзяржаўнай эфэктыўнасьці (DOGE), які ўзначальвае Ілан Маск, доступ да сыстэмы дзяржаўных плацяжоў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што паразмаўляў з кіраўніком Расеі Ўладзімірам Пуціным па тэлефоне. Пра гэта ён сказаў выданьню The New York Post.
Для Косава парлямэнцкія выбары 9 лютага — гэта значна больш, чым проста выбар новага ўраду. Гэта галасаваньне, якое паўплывае на дыпляматычную будучыню Косава, яго рэгіянальную стабільнасьць і міжнароднае становішча.
Зь 9 лютага 2023 году палітзьняволеных Мікалая Статкевіча і Максіма Знака ўтрымліваюць бяз сувязі з роднымі і вонкавым сьветам — у так званым рэжыме інкамунікада.
Падзеі 9 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін не рыхтуецца да перамоваў, а расейскае войска стварае новыя дывізіі і разьвівае ваенную вытворчасьць, заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў звароце 8 лютага.
У 2024 годзе ў выніку баявых дзеяньняў, перш за ўсё ўдараў па грамадзянскай інфраструктуры, на тэрыторыі Ўкраіны і Расеі загінулі сама меней 2600 цывільных, гаворыцца ў дакладзе расьсьледніцкай групы Conflict Intelligence Team.
Для ўвозу ў Беларусь гатовай скуры са шкур буйной рагатай жывёлы цяпер неабходна атрымліваць разавую ліцэнзію, вынікае з пастановы Савета міністраў № 73 ад 6 лютага, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 8 лютага.
Міністэрства юстыцыі Беларусі падрыхтавала законапраект, які зьменіць працэдуру спагнаньня штрафаў за некаторыя парушэньні правілаў дарожнага руху.
Групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША і ЭЗ, перадала прадстаўнікам Чырвонага Крыжа 53-гадовага Элі Шарабі, 56-гадовага Ахада Бэн-Амі і 34-гадовага Ора Леві, паведамляе ізраільскае войска.
Сярод зьвестак, якія ўцяклі з бота «Беларускага гаюна», былі ўнікальныя ID карыстальнікаў Тэлеграм. Стваральнік праекту Антон Матолька пацьвердзіў гэтую інфармацыю «Медиазоне».
На цяперашні момант 6 прыватных сацыяльных пансіянатаў у Беларусі змаглі атрымаць ліцэнзію на працу, распавяла дзяржаўнай газэце «Рэспублiка» распавяла міністарка працы і сацыяльнай абароны Беларусі Натальля Паўлючэнка.
Менш чым за содні сабралі 5 тысяч эўра для былой палітзьняволенай актывісткі Паліны Шарэнды-Панасюк, якая 1 лютага выйшла на волю і 6 лютага выехала зь Беларусі.
8 лютага ў продаж паступіла чацьвёртая кніга з сэрыі пра кніг пра Гары Потэра ў перакладзе на беларускую мову — «Гары Потэр і Келіх агню». Раней, пасьля ўсіх цяжкасьцяў, выдавецтву «Янушкевіч» удалося заключыць новы кантракт з брытанскімі праваўладальнікамі.
Іміграцыйная і мытная служба ЗША з 2019 па 2024 год дэпартавала 52 грамадзян Беларусі, гаворыцца ў справаздачы.
Па стане на 8 лютага, у Беларусі 1229 палітвязьняў, прызнаных такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных паводле палітычных матываў можа быць большай.
Увечары 7 лютага вялікія натоўпы людзей выйшлі на пратэсты ў гарадах па ўсёй Славаччыне, выказваючы занепакоенасьць тым, што прэмʼер-міністар Робэрт Фіца паварочвае дзяржаву-сябра Эўразьвязу у бок Расеі, і заклікаючы яго пайсьці ў адстаўку.
Раніцай 8 лютага Літва, Латвія і Эстонія адключылі свае энэргасеткі ад энэргасыстэмы IPS/UPS, якая зьвязвае Расею, Беларусь і расейскі Калінінград. На наступны дзень яны далучацца да сынхроннай сеткі кантынэнтальнай Эўропы (UCTE).
Загрузіць яшчэ