Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомельскай вобласьці ўначы СПА зьбівалі бесьпілётнікі. Аб наступствах пакуль не паведамляюць

абноўлена

Расейскі бесьпілётнік, які зьбілі ва Ўкраіне. Ілюстрацыйнае фота
Расейскі бесьпілётнік, які зьбілі ва Ўкраіне. Ілюстрацыйнае фота

У Гомельскай вобласьці ў ноч на 13 лютага працавалі сродкі супрацьпаветранай абароны Беларусі.

Як паведаміў праўладны Telegram-канал «Белорусский силовик», «у раёне паловы першай ночы над Гомлем сыстэмы СПА УС РБ зьбіла «транзытнага госьця».

У той жа час не ўдакладняецца прыналежнасьць гэтага дрона, Украіны ці Расеі.

Telegram-канал «Флагшток — Гомельшчына» паведаміў, што бесьпілётнік зьбілі прыблізна ў 00:32 над Гомлем. Аскепкі ўпалі на зямлю ў цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частках горада.

«Гук выбуху пачулі ва ўсім горадзе і ў прыгарадах. У Гомлі праз выбуховую хвалю спрацавалі сыгналізацыі аўтамабіляў, жыхары горада адчувалі вібрацыю сьцен дамоў. На вуліцы адчуваўся пах гару», — адзначаецца ў паведамленьні з спасылкай на жыхароў Гомля.

У Telegram-канале Гомельскага абласнога выканкаму ўначы адрэагавалі на паведамленьні аб зьбіцьці дронаў. Улады заклікалі не панікаваць і не рэагаваць «на правакацыі».

«У сетцы распаўсюджваюцца відэаролікі аб імаверным падзеньні нейкага аб’екта ў Гомлі. Для пацьвярджэньня або зьняпраўджаньня гэтай інфармацыі неабходныя камэнтары афіцыйных крыніц. Усё ў парадку, супакойцеся», — гаворыцца ў паведамленьні.

У той жа час у Міністэрстве абароны Беларусі пакуль гэтай інфармацыі не камэнтуюць.

У камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што ў ноч на 13 лютага расейскія войскі ў некалькі хваляў атакавалі ўкраінскія гарады 140 ударнымі дронамі і бесьпілётнікамі-імітатарамі.

Украінскія сродкі СПА зьбілі 85 ударных дронаў над Харкаўскай, Палтаўскай, Сумскай, Чаркаскай, Чарнігаўскай, Кіраваградзкай, Днепрапятроўскай, Мікалаеўскай, Херсонскай і Адэскай вобласьцямі. 50 расейскіх бесьпілётнікаў абясшкодзілі сродкамі радыёэлектроннай барацьбы. У той жа час ва Ўкраіне не паведамілі, ці былі выпадкі перанакіраваньня расейскіх дронаў на тэрыторыю Беларусі.

Украінскі Telegram-канал, які адсочвае перамяшчэньне расейскіх дронаў і традыцыйна паведамляе аб іх перамяшчэньні ў Беларусь, таксама не паведаміў аб такіх выпадках у ноч на 13 лютага. Паводле яго зьвестак, апошні раз расейскія дроны вярталіся ў Беларусь у ноч на 10 лютага.

У Міністэрстве абароны Расеі паведамілі, што над расейскімі рэгіёнамі зьбілі нібыта 83 украінскія бесьпілётнікі, у тым ліку 37 над Бранскай, па 12 над Курскай і Ліпецкай, 9 — над Цьвярской, па 3 — над Белгарадзкай, Калускай, Смаленскай і Варонескай і адзін — над Растоўскай вобласьцямі.

Раней маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» паведамляла, што ў 2024 годзе ў Беларусь заляцела 395 дронаў з Расеі і Ўкраіны, у тым ліку 5 выведных дронаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG