У Лёндане 2 сакавіка прайшоў буйны эўрапейскі саміт па пытаньнях бясьпекі і падтрымкі Ўкраіны. У сустрэчы ўдзельнічаў ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, які знаходзіцца зь візытам у Вялікай Брытаніі.
У Лёндане 2 сакавіка праходзіць буйны эўрапейскі саміт у пытаньнях бясьпекі і падтрымкі Ўкраіны. У сустрэчы ўдзельнічае ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, які знаходзіцца зь візытам у Вялікай Брытаніі.
ААТ «Пеленг» уступіла ў прэстыжную міжнародную Асацыяцыю гідрамэтэаралягічнай прамысловасьці (HMEI), якая базуецца ў Швайцарыі.
Вялікая Брытанія, Францыя і, магчыма, яшчэ некалькі краінаў будуць працаваць з Украінай над плянам спыненьня агню. Пра гэта ў інтэрвію ВВС заявіў прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у суботу падпісаў указ аб прызнаньні ангельскай мовы адзінай афіцыйнай мовай краіны. Раней «афіцыйнай» мовы ў ЗША на фэдэральным узроўні не існавала. Ангельская была прызнана афіцыйнай мовай толькі ў 32 штатах.
За студзень і люты 2025 году суседнія краіны Эўразьвязу зафіксавалі 1117 спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь Беларусі. Гэта ўдвая больш, чым за першыя два месяцы 2024 году.
У Лёндане сёньня пройдзе саміт у пытаньнях Украіны. У ім бяруць удзел лідэры шэрагу эўрапейскіх краін.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што крэдыт пойдзе на вытворчасьць зброі.
У Польшчы пачалі 15 дасудовых расьсьледаваньняў па падазрэньні ў мытным махлярстве пры пастаўках фанэры празь Беларусь.
Прэзыдэнт Чэхіі Пэтр Павэл заклікаў стварыць міжнародную кааліцыю за ўсталяваньне міру ва Ўкраіне.
Падзеі 2 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Турэцкія ўлады даўно ўнесьлі партыю ў сьпіс тэрарыстычных арганізацый.
Арганізатары маршу — расейскія апазыцыйныя палітыкі Ільля Яшын, Уладзімір Кара-Мурза і Юлія Навальная. Шэсьце сабрала толькі тысячу чалавек.
Сэнсацыйная знаходка беларускіх археолягаў у Крэве. Яна перапіша састарэлыя зьвесткі пра мясцовы замак.
Сварка Дональда Трампа, Джэй Ды Вэнса з Уладзімірам Зяленскім у Белым доме прывяла да дыскусій, што адбудзецца далей з амэрыканскай вайсковай дапамогай украінцам.
Папа рымскі застаецца ў шпіталі, дзе спрабуе перамагчы хваробу, адзначаюць мэдыкі. Прагнозаў пра стан здароўя ніхто ня робіць.
Як ацэньваюць скандальныя перамовы ў Белым доме ў самой Амэрыцы?
1 сакавіка кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту выказала салідарнасьць з Украінай. Гэта адбылося пасьля напружанай размовы прэзыдэнта Ўкраіны ў Белым доме ў ЗША.
Чарговае паседжэньне ў справе грамадзяніна Японіі Наканісі Масатосі адбудзецца 10 сакавіка.
Статуя Хрыста, пашкоджаная пры пажары амаль чатыры гады таму, вярнулася ў хрысьціянскую субожню.
Ісламісцкія кіраўнікі Афганістану заяўляюць, што больш ня лічаць пагадненьне ў Досе — мірную ўгоду з Злучанымі Штатамі, якая адкрыла шлях для вываду заходніх сілаў з краіны — сапраўдным.
Пасьля гарачай спрэчкі з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампа прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі даў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу Fox News.
Падзеі 1 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прэзыдэнт Дональд Трамп падпіша ўказ, упершыню ў гісторыі ЗША абвяшчаючы ангельскую мову афіцыйнай мовай краіны, заявіў у пятніцу прадстаўнік Белага дому.
Сусьветныя лідэры адрэагавалі на тое, як прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паспрачаліся ў жывым этэры падчас сустрэчы ў Белым доме, пасьля чаго далейшая сустрэча была адмененая.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пакінуў Белы дом раней, чым плянавалася, паведамляе Reuters са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сустрэўся ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім. Перад пачаткам перамоваў яны выступілі ў Авальным кабінэце.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў закон, які ратыфікуе дамову Расеі і Беларусі аб гарантыях бясьпекі ў рамках саюзнай дзяржавы дзьвюх краінаў.
28 лютага у Беларускім Замку ў Вільні прайшла сустрэча з нобэлеўскай ляурэаткай, пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч.
У Быхаўскім раёне 56-гадовая жанчына памерла ад вострага атручэньня алькаголем, паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў (ДКСЭ) па Магілёўскай вобласьці Ірына Рачкоўская.
У Белым доме пачынаецца сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Ўкраіны Дональда Трампа і Ўладзіміра Зяленскага.
Кампанія Microsoft у пятніцу абвясьціла, што неўзабаве спыніць працу папулярнага сэрвісу відэазванкоў Skype, якім карысталіся сотні мільёнаў людзей па ўсім сьвеце. Skype спыніць сваю працу ў траўні. Карыстальнікам прапануецца перайсьці на больш сучасны сэрвіс Teams, які таксама належыць Microsoft.
Амэрыканская поп-зорка Кэці Пэры адправіцца ў космас на ракеце New Shepard кампаніі Blue Origin у складзе жаночага экіпажу.
Галоўная дыпляматка ЭЗ Кая Калас заявіла, што NATO прапануе найлепшыя гарантыі бясьпекі Ўкраіне, і адзначыла, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паддаўся «расейскаму наратыву», заявіўшы, што сяброўства Ўкраіны ў Альянсе будзе выключанае ў рамках урэгуляваньня расейска-украінскай вайны.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прапанаванае ім мыта ў памеры 25% на мэксыканскія і канадзкія тавары набудзе моц у аўторак 4 сакавіка разам з дадатковым мытам у 10% на кітайскі імпарт, бо з гэтых краінаў у ЗША па-ранейшаму паступаюць сьмяротныя наркотыкі.
На першым этапе рэформы Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) былі скасаваныя больш за 4100 грантаў, што дазволіла захаваць 4,4 мільярда даляраў.
Вырак па справе аб забойстве ў 1999 годзе ў Маскве прадусара адной з тэлекампаній, грамадзяніна Вялікай Брытаніі Крыстафэра Рыса агучыў Менскі гарадзкі суд.
Белстат падвёў вынікі выбарачнага абсьледаваньня ўзроўню жыцьця хатніх гаспадарак у чацьвёртым квартале 2024 году. Больш за палову насельніцтва краіны мае рэсурсы звыш 1000 рублёў у месяц.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Праваабаронцы «Вясны» прызнаюць некаторыя пазытыўныя зьмены, але заўважаюць, што зьявіліся і новыя падставы для палітычна матываванага перасьледу грамадзянаў Беларусі.
З пачаткам вясны ў Беларусі набудуць моц важныя зьмены, якія закрануць фінансы, падаткі, мэдыцыну, транспарт і сувязь.
19 лютага Ўладзімір Пуцін заяўляў аб прарыве мяжы паміж Курскай вобласьцю Расеі і Сумскай вобласьцю Ўкраіны, але яго словы не пацьвердзіліся.
Ровенскае абласное аддзяленьне Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Беларусь» спыніла сваё існаваньне пасьля больш як 20 гадоў дзейнасьці.
Такая пракытка працягваецца ўжо некалькі гадоў, яе зьвязваюць з заходнімі санкцымі.
Кэлін Джарджэску здабыў найбольш падтрымкі на прэзыдэнцкіх выбарах у Румыніі 24 лістапада 2024 году, але вынікі іх скасавалі, а ў канцы лютага яго дапыталі ў румынскай пракуратуры.
Роза Джырон, жанчына, якая лічылася самай старой зь вядомых людзей, што перажылі Галакост, памерла.
З пачатку 2025 году памежнікі Літвы перахапілі больш за 2 млн 83 тысячы пачкаў нелегальных цыгарэт, тады як за ўвесь 2024 год — 1,4 млн, паведамляе прэс-служба Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Яны патрабуюць не заключаць мір без прызнаньня Расеяй адказнасьці за зьбіццё самалёта.
Латвійскі парлямэнт (Саэйма) у першым чытаньні большасьцю галасоў падтрымаў папраўкі да закону аб турызьме, якія забараняюць турыстычныя паездкі ў Беларусь і Расею.
Загрузіць яшчэ