З нагоды трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны Аб’яднаны пераходны кабінэт выказаў «цьвёрдую салідарнасьць» з украінскім народам, які «самааддана змагаецца за сваю незалежнасьць, сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць супраць расейскай агрэсіі, якую падтрымлівае рэжым Лукашэнкі».