Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу прыгразіў аднавіць баявыя дзеяньні ў сэктары Газа, калі групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША і ЭЗ, ня вызваліць закладнікаў да поўдня суботы 15 лютага.
Плятформа «Новая Беларусь», створаная Паўлам Ліберам, абвясьціла рэбрэндынг і падзел на два асноўныя праекты: SVAE — абноўленую мабільную аплікацыю для беларусаў і беларусак за мяжой і «Тры Сланы» — грамадзянска-палітычную плятформу, запуск якой адбудзецца ў бліжэйшыя тыдні.
У 4,3 раза вырасла актыўнасьць мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць у краіны Эўразьвязу зь Беларусі ў студзені і першай дэкадзе лютага 2025 году ў параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам.
Амэрыканскі настаўнік, які адбываў 14-гадовы тэрмін зьняволеньня ў Расеі па абвінавачваньні ў захоўваньні марыхуаны, быў вызвалены ў выніку абмену, гаворыцца ў заяве Белага дома 11 лютага.
У сярэднім амаль кожны пяты беларус наогул ня мае зьберажэньняў недахоп сродкаў, вынікае з апошняга апытаньня Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі.
З 2021 году праграма разьвіцьця ААН (ПРААН) прыцягнула ў Беларусь 100 млн даляраў, заявіла пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Лю Жэньфэй на сустрэчы зь першым намесьнікам прэм’ер-міністра Мікалаем Снапковым 11 лютага, піша БелТА.
У Парыжы прайшоў саміт пры ўдзеле больш за 60 краін сьвету, прысьвечаны разьвіцьцю штучнага інтэлекту. Па выніках саміту прынялі сумесную дэклярацыю, якую адмовіліся падпісаць Вялікая Брытанія і ЗША, піша ВВС.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў выпадку перамоваў з Расеяй будзе прапаноўваць Маскве абмен кантраляваных Узброенымі сіламі Ўкраіны тэрыторый у Курскай вобласьці на акупаваныя ўкраінскія землі.
Яшчэ сама меней 29 178 мірных жыхароў былі параненыя з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ў лютым 2022 году — гэта толькі пацьверджаныя ААН выпадкі.
На гарышчы дома ў пасёлку Пакой у Апольскім ваяводзтве Польшчы знайшлі два асобнікі Берасьцейскай Бібліі. Дырэктар Дзяржаўнага архіве ў Аполе пацьвердзіў, што гэта арыгіналы 1563 году, паведамляе Radio Zet.
Фонд Justice for journalists і Беларуская асацыяцыя журналістаў падрыхтавалі сумесны даклад «Напады на работнікаў СМІ ў Беларусі ў 2023–2024 гадах».
Урад Украіны вырашыў дэнансаваць двухбаковае пагадненьне зь Беларусьсю аб «прынцыпах супрацоўніцтва і ўмовах узаемаадносінаў у галіне сувязі».
Суд Маскоўскага раёну Менску 17 лютага пачне разгляд справы супраць Натальлі Наважылавай, вынікае з раскладу паседжаньняў на партале электроннага судаводзтва.
Памер заяўленай кампэнсацыі вызначаецца 37-значнай лічбай.
11 лютага ў Менскім абласным судзе вынесьлі прысуд 60-гадовай палітзьняволенай Натальлі Ладуцьцы.
Пасьля Сырыі ўлады Беларусі пачалі наладжваць адносіны з новым кіраўніцтвам Лібану.
У Беларусі працягваюць палітычны перасьлед грамадзян. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Чарговае папаўненьне сьпісу «экстрэмістаў» у Беларусі, які ўлады выкарыстоўваюць для масавых рэпрэсій і барацьбы з іншадумствам.
Сталі вядомыя тэрміны правядзеньня УНС і пытаньні, якія на ім абмяркуюць.
Паводле Transparency International за 2024 год, індэкс успрыняцьця карупцыі ў Беларусі склаў 33 з 100 магчымых пунктаў.
За 2024 год у Польшчы затрымалі за зьдзяйсьненьне злачынстваў і адміністрацыйныя парушэньні 16 437 замежных грамадзянаў. Гэта на 857 менш, чым годам раней.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод забясьпечвае палівам баявую авіяцыю Расеі.
Аплата паводле новых тарыфаў будзе разьлічаная ўжо за студзень 2025 году, пра гэта было запісана ва ўказе Лукашэнкі за 30 студзеня.
Акрамя таго, Марка Рубіё адзначыў, што на Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў цэнтры ўвагі будзе вайна ва Ўкраіне.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў таксама абяцаў тарыфы ў адказ краінам, якія ўвялі мыты на тавары з ЗША.
Фонд салідарнасьці BySol і рэдакцыя гомельскага рэгіянальнага сайту «Флагшток», якія працуюць за мяжой, паведамілі пра тое, што сілавікі, каб зьбіраць інфармацыю пра ахвярадаўцаў і чытачоў, стварылі фальшывыя старонкі і боты ад іхных імёнаў.
Падзеі 11 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Вярхоўны суд 7 лютага не зьмяніў вынесенага 10 сьнежня мінулага году выраку журналістцы Вользе Радзівонавай: 4 гады пазбаўленьня волі за «перадачу замежнаму СМІ для артыкулаў зьвестак экстрэмісцкага характару», паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў, піша «Позірк».
Прадстаўнікі адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа наведаюць Украіну днямі, яшчэ да Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў бясьпецы, якая пройдзе 14-16 лютага.
Палестынская радыкальная групоўка ХАМАС заявіла, што адкладзе чарговае вызваленьне ізраільскіх закладнікаў, заплянаванае на суботу 15 лютага, да далейшага апавяшчэньня.
Новыя крытэрыі для настаўнікаў будуць створаныя для настаўнікаў у Беларусі. Пра гэта заявіў міністар адукацыі Андрэй Іванец.
Старшыня Эўрапейскай Рады Антонію Кошта назваў Аляксандра Лукашэнку пагрозай міру ва Ўкраіне і бясьпецы ў Эўропе.
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных канфэсіяў заявіў аб гатоўнасьці падтрымліваць іх у справе рыхтаваньня сьвятароў унутры краіны. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
«У гэтай бязьмежнай цемры здараюцца хэпі-энды», — сказала сярод іншага 10 лютага на прэс-канфэрэнцыі ў Вільні Паліна Шарэнда-Панасюк, якая выйшла на волю ў лютым пасьля чатырох гадоў за кратамі.
«Непахіснае імкненьне народу Беларусі да дэмакратыі і свабоды ўвасабляецца ў адважнай і натхняльнай Ціханоўскай», — напісала ў сетцы Х кіраўніца Эўрапарлямэнту Рабэрта Мэтсала.
Прэзыдэнт Румыніі Кляўс Яганіс абʼявіў аб рашэньні пайсьці ў адстаўку 12 лютага. Пра гэта ён заявіў пасьля таго, як апазыцыі з трэцяй спробы ўдалося ўнесьці на разгляд парлямэнту пытаньне аб імпічмэнце прэзыдэнта.
Месца падзеньня дрону цалкам ачапілі, прыехалі сапэры, МНС і міліцыя.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда 7 лютага падпісаў зьмены ў законе аб супрацьдзеяньні падтрымцы агрэсіі супраць Украіны і абароны нацыянальнай бясьпекі. Папраўкі да закону, ухваленыя прэзыдэнтам, узмацняюць кантроль за выкананьнем санкцыйных абмежаваньняў для Расеі і Беларусі.
У Мелітопалі знаходзіцца так званы ўрад акупаванай Расеяй часткі Запароскай вобласьці.
Здарэньне адбылося на вуліцы Крамко ў Горадні.
Самалёт у балоце знайшоў мясцовы жыхар.
Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая выйшла на волю ў лютым пасьля чатырох гадоў за кратамі, расказала на прэс-канфэрэнцыі ў Вільні пра ўмовы ўтрыманьня ў турме і іншыя акалічнасьці палітычнага перасьледу яе ўладамі Беларусі.
Вядомыя папярэднія вынікі парлямэнцкіх выбараў у часткова прызнанай бальканскай дзяржаве.
У Польшчы выплата дапамогі «800+» робіцца для 34,2 тысячы дзяцей грамадзян Беларусі.
10 лютага ў Віцебскім абласным судзе пачынаецца разгляд справы Тацяны Францкевіч, маці палітвязьня Аляксандра Францкевіча, і яе сястры Натальлі Лабацэвіч, маці былога палітвязьня Ільлі Лабацэвіча.
Лаўрынас Кашчунас вядомы сваімі рэзананснымі заявамі і ініцыятывамі абмежаваньняў для беларусаў у Літве.
У памежнай службе Фінляндыі заявілі аб пачатку ўласнага расьсьледаваньня інцыдэнту з танкерам Koala у порце Усьць-Луга ў Ленінградзкай вобласьці Расеі.
Хрысьціяне Кіргізстану вымушаныя фактычна ісьці ў падпольле, адзначылі праваабаронцы, аналізуючы новы закон, прыняты ў гэтай цэнтральнаазіяцкай дзяржаве.
Загрузіць яшчэ