У Менску пакаралі 38 топ-мэнэджараў кампаніяў за выплаты дывідэндаў акцыянэрам зь «недружалюбных краінаў».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падчас інтэрвію агенцтву Reuters паказаў некалі засакрэчаную мапу вялізных радовішчаў рэдказямельных і іншых важных мінэралаў, што было часткай спробы схіліць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа надаць дапамогу ў абмен на гэтыя радовішчы.
У 2019-2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларусаў аб наданьні прытулку (статусу ўцекача або гуманітарнага статусу).
Лідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк пракамэнтаваў вызваленьне палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк. Ён заклікаў Эўразьвяз да перамоваў з рэжымам Лукашэнкі ў пытаньні вызваленьня палітвязьняў у абмен на спыненьне вызначаных на перамовах эканамічных санкцыяў.
Гішпанская газэта El Periodico са спасылкай на крыніцы ў паліцыі паведаміла пра затрыманьне ў Каталёніі пяці чалавек па падазрэньні ў тэрарыстычнай дзейнасьці. Сярод затрыманых — двое грамадзян Расеі, а таксама грамадзяне Калюмбіі, Беларусі і падданы Гішпаніі.
У студзені на праўладным «Маратоне адзінства» у Менску прэзэнтавалі кнігу пра Аляксандра Лукашэнку «Наш прэзыдэнт». Паводле інфармацыі партала «Люстэрка» , цяпер дзяржаўныя ўстановы актыўна закупляюць гэтае выданьне і трацяць на яго бюджэтныя сродкі. Кошт кнігі — 200-205 рублёў.
Былы часовы павераны пасольства Польшчы ў Менску Марцін Вайцяхоўскі напісаў кнігу пра сваю працу ў Беларусі. У ёй дыплямат згадаў пра сьмерць былога міністра замежных справаў Уладзімера Макея і падзеі пасьля яе.
Ва ўсім сьвеце ўсё больш палітычнай улады аказваецца ў руках мужчынаў сталага веку: ЗША, Расея, Кітай, Індыя, Іран. З прыкладна 8 мільярдаў жыхароў Зямлі 5,4 мільярда чалавек, гэта значыць 67,5%, знаходзіцца пад уладай мужчынаў, старэйшых за 70 гадоў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы ў Капітоліі на Нацыянальным малітоўным сьняданку, паабяцаў стварыць у Белым доме камісію па рэлігійнай свабодзе і офіс у справах веры.
У паведамленьні не называюцца прычыны спыненьня дзейнасьці гэтага праекту.
Ігар Кізім, былы амбасадар Украіны ў Беларусі, які з лютага 2024 года займае пасаду амбасадара Ўкраіны па асобых даручэньнях па Беларусі, пракамэнтаваў у Facebook заявы Аляксандра Лукашэнкі, які той зрабіў падчас сваёй працоўнай паездкі ў Пінскі раён Берасьцейскай вобласьці 4 кастрычніка.
Для праезду ён закрыты з 2023 году, бо ў сувязі з мігранцкім крызісам Польшча закрыла большасьць пераходаў зь Беларусьсю.
Праблемы легалізацыі беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне існуюць яшчэ з 2014 году, калі да добраахвотніцкіх батальёнаў пад камандаваньнем украінцаў пачалі далучацца беларусы.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Раней украінскае і вайсковае кіраўніцтва Ўкраіны абгрунтоўвала пачатак курскай апэрацыі неабходнасьцю спыніць абстрэлы памежных з Расеяй Сумскай і Харкаўскай вобласьцяў, а таксама папярэдзіць магчымы новы наступ расейцаў на гэтыя рэгіёны.
Адміністрацыя Дональда Трампа гатовая рэзка ўзмацніць санкцыйны ціск на Расею, каб прымусіць яе пакласьці канец вайне ва Ўкраіне, заявіў спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША ў справах Украіны і Расеі Кіт Келаг.
У Менскім абласным судзе 6 лютага агучылі прысуд нібыта за спробу падрыву чыгункі пад Стоўпцамі і сувязі з украінскімі спэцслужбамі.
Восем банкаў, што працуюць у Беларусі, паведамілі пра зьмяненьне асобных правілаў абслугоўваньня і прадставілі новыя магчымасьці для кліентаў, сьведчыць праведзены «Позіркам» маніторынг іх актуальных прэс-рэлізаў.
Грамадзянін Беларусі паскардзіўся, што ня можа атрымаць і расейскія выплаты за раненьне ў вайне з Украінай.
Міністэрства юстыцыі ЗША спыняе праграму, накіраваную на канфіскацыю актываў расейскіх алігархаў, распачатую пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе.
Разьвітаньне з Марыяй Зайцавай прайшо 3 лютага ў Кіеўскім крэматорыі.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) зафіксавалі новую сэрыю мэханізаваных батальённых штурмаў украінскіх войскаў, накіраваных на тое, каб вярнуць свае страчаныя пазыцыі ў Курскай вобласьці.
Дэмакратычныя сілы зь Беларусі адзначылі, што замарожаная дапамога ЗША, якую яны атрымлівалі (каля 30 мільёнаў даляраў), складае больш за палову іх заходняга фінансаваньня. Яно паходзіць як ад USAID, так і ад такіх арганізацый, як Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі, які фінансуецца ўрадам ЗША.
Інфармацыйныя экраны ў менскім мэтро на патрабаваньне ўладаў не працавалі два тыдні — з 23 студзеня да 5 лютага. Экраны на вуліцах запрацавалі раней.
Прэзыдэнт ЗША падпісаў указ аб увядзеньні санкцый у дачыненьні чыноўнікаў Міжнароднага крымінальнага суду за пачатак расьсьледаваньняў супраць ЗША і Ізраіля. Ён уводзіў санкцыі супраць гэтага суду і ў першую кадэнцыю на пасадзе.
Падзеі 7 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Агулам у 2024 годзе Памежная служба Польшчы выявіла 10 689 замежнікаў, якія нелегальна працавалі ці займаліся гаспадарчай дзейнасьцю ў гэтай краіне.
Штогод у Беларусі ў тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўваньня насельніцтва па дапамогу зьвяртаюцца каля 15 тысяч чалавек, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, заявіла пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленьні ААН у Жэнэве Ларыса Бельская.
Спэцпрадстаўнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па Ўкраіне і Расеі Кіт Келаг пацьвердзіў, што прыме ўдзел у Мюнхэнскай канфэрэнцыі аб бясьпецы на наступным тыдні, але абверг інфармацыю аб тым, што ён прадставіць «мірны плян» Белага дома падчас свайго знаходжаньня ў Нямеччыне.
На беларускім рынку новых легкавых аўтамабіляў новы лідэр — першае месца па выніках продажаў у студзені заняў расейскі брэнд LADA, паведамілі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі. Дагэтуль безумоўнае лідэрства належала брэнду Geely (BelGee).
Удзельнік расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну Нурсултан Мусагалееў прызначаны выканаўцам абавязкаў намесьніка міністра рэгіянальнай і інфармацыйнай палітыкі Арэнбургскай вобласьці.
Прэзыдэнт Чэхіі Пэтар Павэл 6 лютага падпісаў закон Lex Ukrajinа, накіраваны на падаўжэньне ў Чэхіі часовай абароны ўкраінскіх уцекачоў. Адна зь яго паправак уводзіць забарону на выдачу чэскага грамадзянства расейцам, якія перад гэтым не адмовіліся ад пашпарта Расеі. Закон раней ухваліў Сэнат Чэхіі.
Увечары 6 лютага былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая выехала зь Беларусі, упершыню за доўгі час убачыла і абняла родных.
Азэрбайджан праводзіць падрыхтоўчыя работы для звароту ў міжнародны суд у сувязі з крушэньнем самалёта AzAl, які ляцеў у Грозны, паведаміла 6 лютага адно з найбуйнейшых азэрбайджанскіх агенцтваў APA.
Выстава, прысьвечаная 150-годзьдзю першага прэзыдэнта Ізраілю Хаіма Вэйцмана, працягнецца да 1 сакавіка 2025 году.
Старшыні райвыканкамаў будуць узгадняць кіраўнікоў арганізацый усіх формаў уласнасьці, а таксама мясцовых тэрытарыяльных органаў. Гэта прадугледжана праектам указу, які плянуюць прыняць да 1 сакавіка.
Аб прыпыненьні дзеяньня пагадненьня аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня зь Беларусьсю паведаміла 6 лютага Ўправа падатковых і мытных збораў Вялікай Брытаніі.
Навукоўцы з дапамогай штучнага інтэлекту (ШІ) змаглі расшыфраваць старажытны папірус з горада Геркуланум на заходнім узьбярэжжы Італіі, які амаль дашчэнту згарэў падчас вывяржэньня Вэзувія ў 79 годзе нашай эры, паведамляе The Guardian.
У найбліжэйшыя гадзіны Паліна Шарэнда-Панасюк сустрэнецца зь сям'ёй, паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.
Суд пастанавіў, што Расея павінна кампэнсаваць украінскаму прадпрыемству страты і выдаткі на судовы працэс.
У Белым доме незадаволеныя тым, што робіць афіцыйная Прэторыя, а таму дэлегацыі Злучаных Штатаў на сустрэчы ня будзе.
Справу пра сямейны гвалт разглядаў суд Савецкага раёну.
Міністар абароны Францыі Сэбасьцьен Лекарню паведаміў, што 6 лютага ва Ўкраіну прыбылі першыя францускія зьнішчальнікі Mirage 2000.
Раней улады Азэрбайджану ўхвалілі аналягічнае рашэньне датычна амэрыканскага агенцтва USAID.
Расея і Ўкраіна 5 лютага абмяняліся палоннымі — бакі перадалі адзін аднаму па 150 вайскоўцаў, захопленых у палон у часе баявых дзеяньняў на тэрыторыі Ўкраіны і ў Курскай вобласьці Расеі.
Жонка палітвязьня палітык Сьвятлана Ціханоўская больш за чатыры гады ня мела нават размовы з мужам.
Дар’я Астапенка не зьявілася для адбываньня пакараньня і ня выплаціла ў належны час 3850 даляраў.
Ні Расея, ні Ўкраіна не ўдакладняюць сваіх стратаў у Курскай апэрацыі.
Загрузіць яшчэ