Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве аварыі ў Менску: тралейбус наехаў на пешаходаў, грузавік пратараніў маршрутку

абноўлена

Фота зь месца аварыі з удзелам маршруткі на Даўгінаўскім тракце ў Менску. 12 лютага 2025 году
Фота зь месца аварыі з удзелам маршруткі на Даўгінаўскім тракце ў Менску. 12 лютага 2025 году

12 лютага ў Менску адбыліся дзьве аварыі з удзелам тралейбуса і маршрутнага таксі, паведамляе ўпраўленьне ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму.

Паблізу дому № 174 на Даўгінаўскім тракце адбылася аварыя з удзелам маршруткі. Паводле папярэдняй інфармацыі, 12 лютага каля 14:40 кіроўца грузавога аўтамабіля GAZ, рухаючыся па Даўгінаўскім тракце, на прыпынку наехаў на маршрутку. У выніку інцыдэнту пяць чалавек даставілі ва ўстановы аховы здароўя. Прычыны і абставіны здарэньня высьвятляюць.

«Супрацоўнікі чатырох брыгадаў хуткай мэддапамогі даставілі ў прыёмныя аддзяленьні бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі Менску, Менскай абласной бальніцы, бальніцы № 3 пяцярых пацярпелых. Ва ўстановах аховы здароўя, пасьля правядзеньня дыягностыкі, усіх пацыентаў шпіталізавалі, правялі апэратыўныя ўмяшаньні.

У пацярпелых дыягнаставаныя спалучаныя траўмы рознай ступені: ЧМТ, пераломы, удары і ірваныя раны», — паведамілі пазьней у Мінздароўя.

У СК Беларусі таксама паведамілі, што акрамя пяці пасажыраў маршруткі, у выніку аварыі пацярпела 37-гадовая жанчына. Яе зьбіла маршрутка, якую пасьля сутыкненьня з грузавіком вынесла на тратуар. Жанчыну шпіталізавалі зь цяжкімі траўмамі.

Тым часам сёньня каля 11:50 на скрыжаваньні вуліцы Русіянава з праспэктам Незалежнасьці 43-гадовы кіроўца тралейбуса наехаў на двух пешаходаў, паведамляе УДАІ ГУУС Менгарвыканкаму. Паводле інфармацыі СК Беларусі, 40-гадовы кіроўца тралейбуса рухаўся па вуліцы Шафарнянскай.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца тралейбуса пры павароце налева, на мясцовы праезд праспэкту Незалежнасьці, учыніў наезд на двух рабочых, якія працавалі работы на гэтым скрыжаваньні.

Рабочыя атрымалі траўмы, іх шпіталізавалі.

Абставіны здарэньня высьвятляюць. На месцы здарэньня працуюць супрацоўнікі ДАІ і сьледчыя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG