Вынікі выбараў у Нямеччыне і эўрапейскія пэрспэктывы аналізуе аглядальнік Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Футболкі кампаніі Mark Formelle з надпісам #беларусыговорят выклікалі падазрэньне ў прапагандыстаў. У тым, што слова «беларусы» напісана празь літару «а», яны пабачылі сымбаль.
Паводле экзыт-полаў, кансэрватыўная апазыцыя Нямеччыны атрымала найбольшыя лічбы на парлямэнцкіх выбарах у нядзелю.
Ізраіль адклаў вызваленьне 602 палестынскіх зьняволеных, якіх плянавалася выпусьціць у суботу ў абмен на шэсьць ізраільскіх закладнікаў, захопленых палестынскай групоўкай ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і ЭЗ.
Часопіс Tagesspiegel на Berlinale: «Лебядзіная песьня Фёдара Озерава» атрымлівае прыз чытацкага журы.
23 лютага, напярэдадні трэцяй гадавіны поўнамаштабнага расейскага ўварваньня, ва Ўкраіне прайшоў форум «Украіна. Год 2025». Па форуме адбылася прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
Прэм’ер Раман Галоўчанка расказаў аб сумесных пэрспэктывах Беларусі і Катара.
Фотажурналіст Сяргей Нужненка з Украінскай службы Радыё Свабода правёў тры гады, інтэнсіўна асьвятляючы вайну ў сваёй краіне. Радыё Свабодная Эўропа\Радыё Свабода выбрала 36 ягоных наймацнейшых фатаздымкаў з вайны.
Ураджэнку Гомельскай вобласьці затрымала дарожная паліцыя ў Пецярбургу пры праверцы дакумэнтаў. Аказалася, што яна ў вышуку.
ЗША выдаткавалі $65,9 мільярдаў на ваенную дапамогу Украіне. Яшчэ 3,9 мільярда даляраў, якія Кангрэс санкцыянаваў на ваенную дапамогу Кіеву, застаюцца нявыдаткаванымі.
Папа Рымскі Францішак, які ад 14 лютага знаходзіцца ў шпіталі, перажывае астматычны рэсьпіраторны крызіс. Дактары ацэньваюць ягоны стан як крытычны. Папа ў прытомнасьці, заявілі ў прэс-службе Ватыкану.
У Нямеччыне ў нядзелю праходзяць пазачарговыя парлямэнцкія выбары. Яны былі прызначаныя на 23 лютага пасьля таго, як у канцы мінулага году Бундэстаг вынес вотум недаверу канцлеру Оляфу Шольцу. Гэтаму папярэднічаў распад кіроўнай кааліцыі празь нязгоду наконт фінансаваньня бюджэту.
Падзеі 23 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
20 лютага Ўкраіна нанесьла ўдар па нафтаперапамповачнай станцыі «Нававялічкаўская» ў Краснадарскім краі Расеі, якая абслугоўвае нафтаправод Ціхарэцк — Наварасійск-2, паведамілі 22 лютага ў Генштабе УСУ.
Складаная праблема, над якой мікрабіёлягі працавалі дзесяцігодзьдзе, была вырашаная ўсяго за два дні з дапамогай новага інструмэнту штучнага інтэлекту (ШІ), паведамляе ВВС.
Імя Натальлі Міцькоўскай, якая займала пасаду дырэктаркі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Кардыялёгія», зьнікла з сайту РНПЦ, заўважыла «Люстэрка». 19 лютага крыніцы выданьня паведамілі пра пляны звольніць Міцькоўскую.
У сталіцы Баўгарыі Сафіі 22 лютага некалькі тысяч прыхільнікаў ультранацыяналістычнай партыі «Адраджэньне», якую называюць прарасейскай, паспрабавалі штурмаваць прадстаўніцтва Эўразьвязу і падпалілі ўваходныя дзьверы будынка. Адбыліся сутыкненьні з паліцыяй.
Беларускі фільм «Лебядзіная песьня Фёдара Азёрава» рэжысэра Юрыя Сямашкі, прэм’ера якога адбылася на Бэрлінале 14 лютага, атрымаў узнагароду ад чытачоў бэрлінскай нацыянальнай газэты Tagesspiegel.
З прычыны расейскіх авіяўдараў па горадзе Канстанцінаўка ў Данецкай вобласьці Ўкраіны 22 лютага загінулі сама меней два чалавекі, яшчэ чацьвёра параненыя, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Вадзім Філашкін.
Савет міністраў Беларусі распарадзіўся забраць у мясцовых уладаў і дзяржаўных арганізацыяў акцыі шэрагу банкаў і арганізацыяў — фармальна яны пяройдуць ва ўласнасьць Рэспублікі Беларусь.
Сярод эўрапейскіх лідэраў найбольш пазытыўна ўкраінцы ставяцца да прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона. Горшае, чым да Лукашэнкі, стаўленьне ў іх толькі да Пуціна, вынікае з апытаньня сацыялягічнай групы «Рэйтынг».
Палестынская групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, вярнула Ізраілю пяцярых закладнікаў. Іх, і яшчэ аднаго закладніка якога вызваляць пазьней 22 лютага, абмянялі на больш за 600 вязьняў з ізраільскіх турмаў.
На Чарнобыльскай атамнай станцыі, куды 14 лютага трапіў расейскі дрон, ратавальнікі-верхалазы праводзяць работы па частковым раскрыцьці канструкцыяў сховішча і ліквідацыі аднаго асяродку тленьня з паўночнага боку аркі.
Кадры з былым палітвязьнем Арцёмам Баярскім, які вызваліўся з калёніі 20 студзеня 2025 году па памілаваньні, паказалі прапагандысты ў перадачы «Трывожная кнопка» на дзяржаўным тэлеканале АНТ. Ён правёў за кратамі амаль 4 гады.
22 лютага Рада БНР выступіла з афіцыйнай заявай наконт дыскусіяў, ініцыяваных шэрагам палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў Літвы наконт выкарыстаньня беларусамі выявы «Пагоні» на «пашпарце новай Беларусі».
ЗША могуць адключыць Украіну ад доступу да спадарожнікавага інтэрнэту Starlink у выпадку няўдачы перамоваў па пагадненьні аб доступе ЗША да карысных выкапняў Украіны, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на тры крыніцы, блізкія да перамоўнага працэсу.
У Польшчы ліквідавалі групоўку беларусаў і ўкраінцаў, якія гандлявалі фальшывымі дакумэнтамі. У справе 42 падазраваных, расказалі ў Памежнай службе Польшчы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напярэдадні звольніў старшыню Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў (гэтая пасада аналягічная начальніку генштабу ў іншых войсках) Чарльза Браўна і яшчэ пяцярых генэралаў і адміралаў.
Сэйм Польшчы ўхваліў закон, які ўводзіць магчымасьць часовых (60 дзён) і тэрытарыяльных абмежаваньняў на прыём заяваў аб наданьні міжнароднай абароны, паведамляе Rzeczpospolita.
Сьцьвярджэньне, што жанчынам трэба спаць больш, чым мужчынам, нярэдка можна сустрэць на спэцыялізаваных форумах. Газэта The New York Times апытала экспэртаў, каб высьветліць, ці гэта сапраўды так.
Заплянаваную на 21 лютага 2025 году сустрэчу з папам Францішкам адклалі з прычыны ягонай шпіталізацыі.
Старшыні раённых і гарадзкіх выканаўчых камітэтаў атрымалі права выносіць пісьмовыя патрабаваньні (прадпісаньні) аб ліквідацыі парушэньняў заканадаўства і аб прыцягненьні работнікаў да дысцыплінарнай адказнасьці.
Падзеі 22 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Па выніках 2024 году аб’ём узаемнага гандлю таварамі і паслугамі паміж Беларусьсю і Расеяй «дасягнуў рэкордных паказчыкаў і склаў 57,6 мільярдаў даляраў», заявіла намесьніца беларускага міністра эканомікі Алеся Абраменка на пасяджэньні стала дзейнай рабочай групы міністэрстваў дзьвюх краінаў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у пятніцу, што ён ня лічыць неабходнай прысутнасьць прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага на перамовах, накіраваных на спыненьне ваеннага канфлікту з Расеяй.
Беларускія і расейскія барцы змогуць выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад сьцягам Аб’яднанай фэдэрацыі барацьбы (UWW), а не пад нэўтральнымі сьцягмі, як было раней.
Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША па Ўкраіне і Расеі Кіт Келаг назваў украінскага прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага «адважным лідэрам краіны, якая ваюе». Ён напісаў пра гэта ў пятніцу ў сацсетцы X.
У Беларусі некалькі банкаў увялі зьмены ў грашовых пераказах. Напрыклад, адзін зь іх вярнуў магчымасьць міжнародных грашовых адпраўленьняў у эўра.
Моўная разнастайнасьць «адлюстроўвае найбольш важныя аб’екты ў жыцьці таго ці іншага этнасу», адзначыў дырэктар Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў на круглым стале, прымеркаваным да Дня роднай мовы, які ў сьвеце адзначаецца 21 лютага.
«Вялікая сямёрка» зьмякчыла першапачатковы варыянт заявы, прысьвечаны трэцяй гадавіне поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, паведамляе Bloomberg.
88-гадовы папа Рымскі Францішак можа адрачыся ад Сьвятога стальца.
Юрыст і праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка адказвае на пытаньне, чаму пасьля прэзыдэнцкіх выбараў палітычныя рэпрэсіі не зьмяншаюцца, і ацэньвае апошнія зьмены ў Крымінальным кодэксе.
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Майк Джонсан заявіў, што рэспубліканцы ў палаце не імкнуцца да новага законапраекту аб падтрымцы Ўкраіны.
Аб гэтым на сустрэчы з працаўнікамі лякаматыўнага дэпо Баранавічаў заявіў міністар інфармацыі Марат Маркаў, паведамляе газэта «СБ. Беларусь сегодня».
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Ігара Ільяша абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК) і «спрыяньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 2 арт. 361-4 КК). Працэс над ім пачаўся 21 лютага.
Паводле зьвестак Пэнтагону і Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі, расейскія страты параненымі складаюць каля 600 тысяч чалавек за ўвесь час вайны.
Адну з найлепшых дзіцячых анколягаў Беларусі Алену Шарафановіч асудзілі за ўдзел у пратэстах паводле артыкула аб «грубым парушэньні парадку» (арт. 342 КК).
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода дасьледавала лёс украінскіх ваеннапалонных у Чачэніі, якіх на сёньня каля 150.
Аляксандар Лукашэнка параіў Расеі, чаго яна не павінна дапусьціць у перамовах з ЗША.
Загрузіць яшчэ