Дата дня
13 лютага 1705 году нарадзілася Францішка Ўршуля Радзівіл з роду Вішнявецкіх, пісьменьніца і першая вядомая жанчына-драматург ВКЛ, стваральніца самабытнага тэатру ў нясьвіскай рэзыдэнцыі Радзівілаў.
У 1725 годзе яна выйшла замуж за Міхала Казіміра Радзівіла (Рыбаньку) і пераехала ў Нясьвіж. Там яна спрычынілася да пашырэньня асьветы, значна папоўніла замкавую бібліятэку, а таксама спрыяла аднаўленьню дзейнасьці Нясьвіскай друкарні.
Францішка Ўршуля Радзівіл зьяўляецца аўтаркай каля 80 паэтычных твораў, шаснаццаці трагедыяў і камэдыяў, таксама яна спрабавала свае магчымасьці ў напісаньні опэрных лібрэта.
Таксама ў гэты дзень
1824 — у Маскве выйшаў з друку «Беларускі архіў старажытных грамат».
1863 — паўстанцы Каліноўскага вызвалілі Пружаны.
2021 — увечары АМАП уварваўся на турбазу «Агеньчык» у Смалявіцкім раёне, дзе адбываўся канцэрт гурта «Разьбітае сэрца пацана». Затрымалі найменей 67 чалавек.
У гэты дзень нарадзіліся
1806 — Юльян Корсак, беларускі паэт і перакладчык.
1902 — Сымон Хурсік, беларускі пісьменьнік, вязень савецкіх ссылак.
1973 — Андрэй Хадановіч, беларускі паэт і перакладнік.
У памяці
1795 — Георгі Каніскі, рэлігійны дзяяч і пісьменьнік. Япіскап магілёўскі (беларускі). Адкрыў у Магілёве духоўную сэмінарыю і друкарню.
1829 — Якуб Ігнацы Дадэрка, каталіцкі дзяяч, менскі біскуп (1798–1816).
1919 — Аляксандар Грыкоўскі, грамадзкі дзяяч, пэдагог у Горадні.
1974 — Паўліна Мядзёлка, беларуская акторка, дзяячка культуры, пэдагог.
2009 — Валянцін Тарас, беларускі паэт, крытык і перакладчык.