Пачынаецца трэці сэзон праекту лічбавага самакіраваньня «Будуй сваё» — ініцыятывы, якая дазваляе беларусам і беларускам самастойна вырашаць, якія праекты падтрымліваць і фінансаваць, гаворыцца ў прэс-рэлізе.
18 лютага мытная служба Літвы паведаміла пра ўзмацненьне кантролю транзытных грузавікоў, якія едуць у Літву зь Беларусі і Расеі. Узмацненьне жорсткасьці праверак абгрунтоўваюць павелічэньне выпадкаў незаконнага зьліву паліва кіроўцамі грузавікоў з гэтых краін у Літве.
Імя і падрабязнасьці палітычнага перасьледу грамадзяніна ЗША, якога нядаўна вызвалілі разам з палітзьняволенымі Андрэем Кузьнечыкам і Аленай Маўшук, высьветліў тэлеканал «Дождь».
Францыя плянуе 19 лютага правесьці другую сустрэчу для абмеркаваньня Ўкраіны і эўрапейскай бясьпекі. На яе запрасілі эўрапейскія краіны, якія не прысутнічалі на ранейшым саміце 17 лютага, і Канаду, паведамляе Reuters.
Плошча марскога лёду дасягнула мінімуму ў гісторыі назіраньняў, вынікае са зьвестак Нацыянальнага цэнтру па сьнезе і лёдзе ЗША.
Кіраўнік офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак абвінаваціў Беларусь у пастаўках камплектуючых для вытворчасьці расейскіх ракет Х-69.
Калекцыя гадзіньнікаў Star Chronicle беларускай гадзіньнікавай мануфактуры Hvilina атрымала прэстыжную прэмію German Design Awards 2025 у катэгорыі «прадметы раскошы», гаворыцца на сайце прэміі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адклаў да 10 сакавіка заплянаваны раней на сераду 19 лютага, візыт у Саудаўскую Арабію.
Сьцьвярджаецца, што новаўвядзеньні павінны садзейнічаць фармаваньню больш празрыстага і зразумелага заканадаўства, а таксама даць дадатковыя гарантыі спажыўцам фінансавых паслуг.
Пра зьніжэньне сваіх даходаў заявіла 24,7% рэспандэнтаў, якія прынялі ўдзел у штоквартальным апытаньні дасьледчага цэнтру BEROC, заявіла на брыфінгу 18 лютага навуковая супрацоўніца цэнтру Віялета Панасевіч.
Праблемамі для вязьняў менскага ЦІП (Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў) застаюцца хлёрка, клапы, жалезныя нары без матрацаў.
Расейская Дзярждума 18 лютага ратыфікавала дамову аб гарантыях бясьпекі ў рамках «саюзнай дзяржавы» паміж Беларусьсю і Расеяй, якую Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін падпісалі ў Менску ў сьнежні 2024 году.
Група ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі зьвярнулася да прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і іншых сусьветных лідэраў з заклікам неадкладна забясьпечыць вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі.
Афіцыйныя асобы ЗША і Расеі скончылі свае першыя перамовы аб спыненьні вайны ва Ўкраіне, а Кіеў і яго эўрапейскія саюзьнікі з трывогай назіраюць за гэтым збоку.
Мзію Амаглабэлі арыштавалі за поўху міліцыянту ў часе масавых акцыяў пратэсту.
8 сакавіка — Дзень салідарнасьці жанчын у барацьбе за свае правы. Многія беларускія жанчыны сёньня сутыкаюцца зь цяжкасьцямі: хтосьці яшчэ ў зьняволеньні, хтосьці ўжо на волі, але мае патрэбу ў падтрымцы.
Яшчэ адзін грамадзянін ЗША выйшаў з турмы ў Расеі.
Якаў Зайко быў грамадзянінам Украіны, у 1990-х працаваў у складзе Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад Народнага Руху Ўкраіны.
34-гадовага беларуса Івана Б. і 51-гадовага ўкраінца Аляксея В. будуць судзіць за перавозку нелегальных мігрантаў.
Расейскія войскі штодня атакуюць Украіну рознымі відамі узбраеньня — ударнымі дронамі, ракетамі, кіраваным авіябомбамі.
Летась Лукашэнка сустракаўся зь ягоным сынам Садамам Хафтарам, а пасьля гэтага зьявілася інфармацыя аб пастаўках у Лібію беларускай зброі.
Сустрэча была прысьвечаная Міжнароднаму дню адваката ў небясьпецы. У Беларусі адвакаты ўжо некалькі гадоў сутыкаюцца зь вялікімі перашкодамі ў працы.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сустракаюцца ў Эр-Рыядзе для перамоваў з высокімі стаўкамі, якія могуць паўплываць на спыненьне вайны ва Ўкраіне і зьмяніць адносіны паміж Масквой і Вашынгтонам.
У часе агляду канфайнмэнту зафіксавалі пашкоджаньні вонкавай абшыўкі аркі і апорных канструкцый гаража.
18 лютага ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца разгляд апэляцыі палітвязьня, былога журналіста Радыё Свабода Ігара Карнея.
Гэтая катастрофа стала чацьвёртым авіяздарэньнем у Паўночнай Амэрыцы за апошні месяц.
За першыя два месяцы году бесьпілётнікі атакавалі як мінімум 16 аб’ектаў нафтавай прамысловасьці на тэрыторыі Расеі. Падлікі правяло выданьне ASTRA, якое рэгулярна паведамляла аб нападах са спасылкай на жыхароў рэгіёнаў і ўласныя крыніцы.
Падзеі 18 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Паводле падлікаў «Вясны», на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычным стацыянары з палітычных матываў за гэты час накіравалі сама меней 33 чалавекі.
Тэлеграм-канал кааліцыі ў Каардынацыйнай радзе «Каманда Латушкі і рух „За свабоду“» заблякаваны за нібыта «парушэньне правілаў».
На плятформе change.org зьявілася пэтыцыя з просьбай да плятформы Amazon Kindle Direct Publishing для публікацыі электронных кніг дадаць беларускую мову і даць магчымасьць выдаваць і прадаваць кнігі па-беларуску.
Супрацоўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) правялі маніторынг аб’ектаў гандлёвай сеткі «Суседзі», паведаміла 17 лютага прэс-служба МАРГ.
Аляксандар Лукашэнка 17 лютага падпісаў закон «Аб зьмяненьні кодэксаў у пытаньнях крымінальнай адказнасьці», якім зацьвярджае шматлікія зьмены ў крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае заканадаўства.
Падчас нарады ў ГУУС Менгарвыканкаму міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў паставіў задачу «актуалізаваць інфармацыю ў базе зьвестак працаздольных асобаў, не занятых у эканоміцы» і анансаваў рэйды ў пошуку «дармаедаў» у сталіцы.
Бюро па абароне Канстытуцыі Латвіі лічыць малаімаверным уступленьне Беларусі ў вайну супраць Украіны ў агляднай будучыні, гаворыцца ў штогадовай справаздачы ведамства, адзін з разьдзелаў якой прысьвечаны Беларусі.
Прэзэнтацыя 10 беларускіх кінапраектаў адбылася на Эўрапейскім кінарынку Бэрлінскага міжнароднага кінафэстывалю — адным з найбуйнейшых кінарынкаў сьвету, піша Ірэна Кацяловіч з Бэрліну.
17 лютага пры заходзе на пасадку рэйсу «Белавія» B2-912 Масква-Берасьце ў рухавік самалёта «Эмбраер-175» (бартавы нумар EW-512РА) трапіла птушка, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
Украіну не запрасілі ўдзельнічаць у заплянаваных на 18 лютага ў сталіцы Саудаўскай Арабіі Эр-Рыядзе перамовах паміж ЗША і Расеяй аб спыненьні расейска-ўкраінскай вайны.
На сустрэчы з прадстаўнікамі прадпрымальніцкай сфэры 17 лютага Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў спыніць вывядзеньне бізнэсам грошай за мяжу, і паабяцаў «жорстка падтрымліваць» прыватны бізнэс, які «сумленна працуе».
Як даведаўся партал «Беларусы і рынак», пачалася ліквідацыя юрыдычнай асобы «Эймэта». У 2017 годзе гэтая кампанія была набытая карпарацыяй Google, якая зацікавілася яе распрацоўкай — мабільным дадаткам Fabby.
Высокі суд Вялікай Брытаніі днямі вынес рашэньне ў справе беларускай будаўнічай кампаніі Dana Astra, якая спрабавала аспрэчыць уведзеныя супраць яе санкцыі.
Супрацоўнікі Фэдэральнай службы бясьпекі (ФСБ) Расеі затрымалі ў Менску расейскага грамадзяніна Яўгенія Ўбіраева.
Суд у Казані прысудзіў 5 гадоў калёніі мясцоваму прадпрымальніку Руслану Баязітаву паводле артыкулу аб распальваньні нянавісьці і варожасьці. Падставай для завядзеньня крымінальнай справы стала яго рэзкае выказваньне пра прыхільнікаў вайны ва Ўкраіне, зробленае ў прыватнай размове.
І гэта было б законна, калі б ён змог даказаць у судзе гэтыя факты.
Эўрапейскія лідэры сабраліся ў панядзелак на надзвычайны саміт, каб абмеркаваць пляны прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа спыніць вайну ва Ўкраіне на фоне асьцярог, што іх адсунуць ад перамоваў.
Калі ЗША зьменшаць санкцыі ў дачыненьні Беларусі, гэта пойдзе на карысьць Расеі, у прыватнасьці яе ваенным намаганьням, піша ў сваёй новай справаздачы амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW).
Пракуратура Гомельскай вобласьці перадала ў Гомельскі абласны суд крымінальную справу супраць фонду BySol, а таксама яго структурных падразьдзяленьняў «Voices from Belarus» і «Digital Solidarity».
У ліквідацыі наступстваў удару задзейнічалі дзьве групы скалалазаў, а трэцяя група замацавалася, каб часткова раскрыць канструкцыі абалонкі і загасіць ачагі тленьня.
У судзе Маскоўскага раёну Менска 17 лютага пачынаецца працэс над Натальляй Наважылавай.
Загрузіць яшчэ