На 14 лютага «радыяцыйная абстаноўка стабільная, магутнасьць дозы гама-выпраменьваньня на пунктах назіраньняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфэрнага паветра адпавядае шматгадовым значэньням».
Сёньня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і віцэ-прэзыдэнт ЗША Джэй Д. Вэнс правялі перамовы на палях Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў бясьпецы.
Імя чарговага ляўрэата «стральцоўскай прэміі» абвясьцілі ў Вільні, дзе распачаўся паэтычны фэстываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова.
Заводзкі раён Менска 11 лютага прызнаў экстрэмісцкімі кнігу Зьмітра Дашкевіча «Чарвяк», выдадзеную ў Вільні ў 2013 годзе, а таксама выданьні Сяргея Навумчыка «Дзевяноста другі» і «Дзевяноста трэці», выдадзеныя ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джэй Ды Вэнс 14 лютага выкарыстаў свой выступ на Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы, каб папярэдзіць, што свабода слова, на яго думку, «адступае» па ўсёй Эўропе і што «некантраляваная» іміграцыя ўяўляе страшную пагрозу для кантынэнта.
У студзені 2025 году на расейскім рынку былі прададзеныя чатыры новыя аўтобусы Менскага аўтамабільнага заводу — у 21 раз менш, чым у тым жа месяцы 2024-га (84), сьведчаць дадзеныя агенцтва «АСМ-холдинг» (РФ).
Эўропа павінна ўмацаваць абарону, каб даць ЗША магчымасьць рэагаваць на пагрозы ў іншых рэгіёнах сьвету, заявіў віцэ-прэзыдэнт Джэй Ды Вэнс, выступаючы ў пятніцу на Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў бясьпецы.
Паводле прэм’ера Рамана Галоўчанкі — бо сталі багацейшымі. Аднак статыстыка паказвае, што ў краіне істотна зьменшыўся ўраджай бульбы.
На беларуска-польскай граніцы пасьля рэканструкцыі адкрылі пункт пропуску «Бераставіца».
24-гадовы падазраваны ў наезьдзе ў Мюнхэне прызнаўся, што скіраваў машыну на ўдзельнікаў прафсаюзнага мітынгу наўмысна, паведаміла пракуратура 14 лютага.
У дакладзе, які група экспэртаў у пытаньнях Беларусі падае Радзе правоў чалавека ААН упершыню з моманту свайго стварэньня ў красавіку 2024 году, паведамляецца, што «парушэньні адбываліся ў кантэксьце шырэйшых намаганьняў, накіраваных на захаваньне ўлады Аляксандра Лукашэнкі».
Украінскі прэзыдэнт не ўдакладніў ніякіх дэталяў, але згадаў Беларусь у той момант, калі расказваў аб тым, што Расея працягвае кантакты з КНДР і запрошвае ў яе новы вайсковы кантынгент.
Дональд Трамп анансаваў сустрэчу ў Мюнхэне прадстаўнікоў Расеі, Украіны і ЗША для спыненьня вайны. Старшыня Мюнхэнскай канфэрэнцыі Крыстаф Гойсген паведаміў, што прадстаўнікоў Расеі ня будзе.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
У Чылі адбылася незвычайная гісторыя: гарбаты кіт праглынуў чалавека, але неўзабаве выплюнуў яго ў ваду.
З пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне даходы аднаго з такіх прадпрыемстваў — «Інтэгралу» — вырасьлі шматкроць.
Інцыдэнт зафіксавалі ў Міжнародным агенцтве атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ).
Кубінцы масава бяруць удзел у вайне супраць Украіны. У шэрагі расейскай арміі яны трапляюць часам праз падман ці пад прымусам або за грошы ці кіруючыся ідэалягічнымі меркаваньнямі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пасьля таго, як аціхнуць войны ва Ўкраіне і сэктары Газа, ён мае намер сустрэцца з Кітаем і Расеяй для абмеркаваньня скарачэньня вайсковых выдаткаў.
У лістападзе 2024 году заява грузінскага ўраду аб прыпыненьні да 2028 году перамоваў аб уступленьні Грузіі ў ЭЗ выклікала масавыя пратэсты, на якія ўлады адказалі рэпрэсіямі.
У Менскім гарадзкім судзе 14 лютага пачынаецца судовы працэс над жыхаром Менскага раёну Віктарам Вараб’ёвым, пра якога праваабаронцам вядома, што з 2018 году ён працаваў у Менскай цэнтральнай мытні інжынэрам сувязі.
14–16 лютага ў Мюнхэне будзе праходзіць канфэрэнцыя ў пытаньнях бясьпекі.
Падзеі 14 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
На акупаваных тэрыторыях Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запароскай абласцей Украіны пачаўся новы этап праверак мясцовых жыхароў на наяўнасьць расейскага грамадзянства. Усе, хто не атрымаў расейскія пашпарты, будуць прызнаныя «замежнікамі» і ім можа пагражаць дэпартацыя.
Улады Азэрбайджану вырашылі скараціць колькасьць супрацоўнікаў падкантрольнага Крамлю выданьня «Sputnik Азэрбайджан» з 40 да аднаго.
13–16 лютага Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў ладзіць у Вільні міжнародны паэтычны фэстываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.
Беларускі расьсьледніцкі цэнтар апублікаваў вынікі расьсьледаваньня, у якім сьцьвярджаецца, што праз найбуйнейшае ў Беларусі H Casino турэцкі крымінал адмываў прыбыткі ад нелегальных онлайн-ставак, а кантралюе бізнэс у Беларусі экс-супрацоўнік службы бясьпекі Лукашэнкі Віталь Матыс.
Улады Парыжа афіцыйна зацьвердзілі назву адной з вуліц сталіцы Францыі ў гонар расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, паведамляе «Новая газета» са спасылкай на мэрыю.
Абавязаньні Эўропы ў адпаведнасьці з плянамі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў спыненьні вайны ва Ўкраіне абыдуцца найбуйнейшым дзяржавам Эўропы ў 3,1 трыльёна даляраў на працягу наступных 10 гадоў.
Агулам у Беларусі выдалі ўжо больш за 27 тысяч генэтычных пашпартоў, распавёў намесьнік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генэтыкі і цыталёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Павал Марозік.
Неабходны дакладны гістарычны аналіз магчымасці тэрытарыяльнага падзелу Украіны сярод суседніх дзяржаваў, прыводзіць Інтэрфакс заяву дырэктара Службы зьнешняй выведкі РФ Сяргея Нарышкіна, зробленую на круглым стале Расейскага гістарычнага таварыства.
Палестынская радыкальная групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША і ЭЗ, 13 лютага абвясьціла, што, насуперак сваім ранейшым заявам, 15 лютага вызваліць наступную групу захопленых у Ізраілі закладнікаў.
Украіна ня прыме ніякіх двухбаковых пагадненьняў, якія тычацца яе лёсу, калі яны будуць дасягнутыя без удзелу Кіева, заявіў 13 лютага ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі. Так ён адрэагаваў на пагадненьне Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным пра пачатак перамоваў аб спыненьні вайны ва Ўкраіне.
У 2024 годзе агульныя выдаткі Расеі на абарону вырасьлі на 42% у рэальным выражэньні і склалі 462 мільярды даляраў у эквіваленце.
Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі вядуць сьпісы людзей пэўных прафэсіяў, заўважаных у неляяльнасьці да рэжыму, сьцьвярджаюць «Кібэрпартызаны» і публікуюць такія сьпісы спартоўцаў і былых супрацоўнікаў МУС, якія трапілі ў іх рукі.
У Малдове будзе зачынены Расейскі цэнтар навукі і культуры («Русский дом»), паведаміла прэс-служба МЗС Малдовы, зазначыўшы, што рашэньне прынятае ў сувязі з парушэньнем паветранай прасторы краіны расейскімі ўдарнымі бесьпілётнікамі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што дамовіўся з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным пачаць перамовы аб спыненьні вайны, але падкрэсьліў, што ЗША працягнуць дапамогу Ўкраіне.
Цягам апошніх 10 гадоў каля 70% усіх рэгістрацыяў шлюбаў праводзяць урачыста, прычым большасьць беларусаў абірае цырымонію па-беларуску, паведаміла кансультант упраўленьня натарыяту і загсаў Міністэрства юстыцыі Алена Семянюк, яе цытуе «Позірк».
13 лютага Сьледы камітэт Беларусі паведаміў, што правярае інфармацыю пра датычнасьць Арсенія Зданевіча да ўдзелу ў акцыях пратэсту.
Тады загінула кіраўніца беларускага культурнага таварыства «Голас Радзiмы» Тацяна Дзяменьнікава.
Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Стывэн Капус пракамэнтаваў вызваленьне Андрэя Кузьнечыка.
Эўрапейскія краіны, у тым ліку Вялікая Брытанія, Францыя і Нямеччына, заявілі, што павінны быць часткай любых будучых перамоваў аб лёсе Украіны, падкрэсьліўшы, што «агульнай мэтай павінна быць тое, каб Украіна магла гаварыць з пазыцыі сілы».
У нямецкім горадзе Мюнхэн, дзе рыхтуюцца да міжнароднай канфэрэнцыі ў бясьпецы з удзелам першых асобаў краін Эўропы, аўтамабіль уехаў у натоўп, папярэдне, 15 чалавек атрымалі раненьні.
Да вайны супраць Пятра Парашэнкі завялі некалькі крымінальных спраў і праводзілі зь ім сьледчыя дзеяньні.
Раней палітыкі і ўлады Літвы неаднаразова выказваліся аб пагрозах агрэсіі Расеі, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, для сваёй краіны.
Зьвесткі пра магчымае падзеньне бесьпілётніка ў цэнтры гораду зьявіліся ўначы 13 лютага. Пра сэрыю гучных выбухаў Свабодзе расказалі мясцовыя жыхары.
Трамп адзначыў, што дата сустрэчы пакуль не прызначаная.
З пачатку расейскага ваеннага ўварваньня, падтрыманага кіраўніцтвам Беларусі, на тэрыторыі сумежных з Украінай дзяржаў, у тым ліку Польшчы, Румыніі і Малдовы, неаднаразова знаходзілі аскепкі дронаў і ракет.
Цяперашнія ўлады Беларусі выкарыстоўваюць расейскую мову, нават уганароўваючы дзеячаў беларускай культуры.
Загрузіць яшчэ