«Будзем. Але мы хочам, каб нашы грошы былі ў бясьпецы. Калі б мы гэтага не зрабілі, Пуцін сказаў бы, што перамог. Мы сіла, якая стрымлівае гэта. І, шчыра кажучы, мы будзем рабіць гэта столькі, колькі трэба, бо мы ня хочам, каб што-небудзь яшчэ адбылося. Але прэзыдэнт Пуцін цяпер хоча міру, і гэта добра», — заявіў Трамп на брыфінгу.
У Белым доме ён падкрэсьліў журналістам, што «мы на шляху да дасягненьня міру».
Трамп адзначыў, што 12 лютага пасьля размовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным ён размаўляў з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, але ня даў пэўнага адказу на пытаньне, ці будзе Ўкраіна раўнапраўным удзельнікам перамоваў з Расеяй.
«Я думаю, што яны павінны заключыць мір. Іхныя людзі гінуць», — сказаў Трамп.
Прэзыдэнт ЗША ўпэўнены, што і Зяленскі, і Пуцін хочуць, каб вайна скончылася трывалым мірам і не аднаўлялася на працягу пэўнага часу.
«Як сказаў прэзыдэнт Пуцін, ён хоча, каб гэта скончылася. Ён ня хоча, каб гэта скончылася, а потым праз паўгода зноў пачаліся баі. І я думаю, што мы, імаверна, дасягнем спыненьня агню ў нейкі момант у недалёкай будучыні», — адзначыў прэзыдэнт ЗША.
Трамп таксама заявіў, што сваю першую сустрэчу з расейскім лідэрам Уладзімірам Пуціным, імаверна, правядзе ў Саудаўскай Арабіі.
12 лютага Трамп размаўляў з журналістамі ў Белым доме празь некалькі гадзінаў пасьля тэлефоннай размовы з Пуціным, падчас якой, паводле Трампа, яны дамовіліся неадкладна пачаць мірныя перамовы наконт вайны Расеі супраць Украіны.
Пасьля размовы з Пуціным Трамп меў тэлефонную размову з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.
Форум