Лукашэнка нагадаў, што яшчэ гадоў 10-15 таму падымалася пытаньне аб каталіцкіх сьвятарах у Беларусі:
«Сустракаючыся тады з папам Рымскім, я яму казаў: «Ня трэба з Польшчы нам слаць сьвятароў, вы ж разумееце, што заўсёды недавер нейкі ёсьць».
Лукашэнка сказаў, што ня ведае, ці выраўнялася сытуацыя цяпер, але ён скаргаў не атрымлівае.
Гаворачы аб усіх канфэсіях разам, ён падкрэсьліў важнасьць рыхтаваньня ўласных кадраў для цэркваў унутры краіны:
«Я хачу, каб мы сваіх навучалі, каб у нас былі свае кадры сьвятароў. Патрыётаў, якія любяць сваю краіну і абараняюць. Няважна, мусульмане, юдэі, праваслаўныя, каталікі, баптысты і гэтак далей. Гатовы падтрымліваць вас гэтак жа, як праваслаўных, у гэтых школах — навучаньне, выкладчыкі. Я думаю, ува ўсіх канфэсіях разумных людзей дастаткова для таго, каб выкладаць у гэтых школах».
Таксама на сустрэчы Лукашэнка перадаў цёплыя пажаданьні папу Рымскаму Францішку і выказаў надзею на сустрэчу зь ім.
Форум