Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня толькі жанчыны». Мэланія Трамп, Сьвятлана Ціханоўская, Натальля Качанава. Чаму справа ня толькі ў адзеньні


"Ня толькі жанчыны". Іміджы жанчын у палітыцы. Мэланія Трамп, Натальля Качанава, Сьвятлана Ціханоўская, Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж.
"Ня толькі жанчыны". Іміджы жанчын у палітыцы. Мэланія Трамп, Натальля Качанава, Сьвятлана Ціханоўская, Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж.

Абавязковыя абцасы на сустрэчу з Качанавай, прэзыдэнтка ў красоўках, эвалюцыя іміджу Ціханоўскай, капялюш Мэланіі Трамп на інаўгурацыі.

Параўнаем стыль жанчын у дэмакратычных сілах Беларусі і ў атачэньні Лукашэнкі, а таксама адсочым, як мяняецца імідж сусьветных лідэрак, разам з Ганнай Соўсь у праекце Свабоды «Ня толькі жынчыны». Гэта не пра моду, а пра ролі і каштоўнасьці.

«Ня толькі жанчыны»

«Ня толькі жанчыны» — новы відэапраект Радыё Свабода, у якім мы расказваем аб правах людзей рознага полу і гендэрных стэрэатыпах у грамадзтве. Мы абмяркоўваем тэмы, якія мяняюць уяўленьне пра ролі і правы людзей у сучасным сьвеце і ў Беларусі.

Аўтарка праекту Ганна Соўсь шмат гадоў вяла штотыднёвую праграму «Толькі жанчыны». Цяпер мы ня толькі пашыраем гендэрны склад удзельнікаў, але і мяняем фармат — відэа будуць зьяўляцца на нашых каналах у YouTube, Instagram і TikTok.

Вы можаце прапанаваць сваю тэму для праекту «Ня толькі жанчыны», зьвярнуўшыся да Ганны Соўсь праз Facebook і Instagram.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG