Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацьвердзілася вызваленьне яшчэ аднаго амэрыканца з турмы ў Расеі


Калаб Баерс Уэйн, архіўнае фота
Калаб Баерс Уэйн, архіўнае фота

Яшчэ адзін грамадзянін ЗША выйшаў з турмы ў Расеі.

Напярэдадні амэрыкана-расейскіх перамоваў у Саудаўскай Арабіі Масква вызваліла Калаба Баерса Ўэйна, які ўтрымліваўся пад вартай з 7 лютага па абвінавачаньні паводле наркатычнага артыкулу, паведамляюць амэрыканскія і расейскія СМІ, пасьля шэрагу абменаў зьняволенымі і вызваленьняў Масквой у апошнія тыдні.

Гэты крок, абвешчаны позна ўвечары 17 лютага, здаецца, яшчэ адзін, накіраваны на памяншэньне напружанасьці паміж ЗША і Расеяй напярэдадні перамоваў у Саудаўскай Арабіі, паколькі Вашынгтон актывізуе дыпляматыю дзеля спыненьня баявых дзеяньняў ва Ўкраіне.

The New York Times са спасылкай на аднаго з крамлёўскіх чыноўнікаў піша, што перамовы закліканыя палепшыць двухбаковыя стасункі, «таму некаторыя падзеі можна разглядаць у гэтым кантэксьце».

Агенцтва Associated Press са спасылкай на прадстаўнікоў Баерса паведаміла, што мужчына знаходзіцца ў амбасадзе ЗША і чакае рэйсу дадому. Гаворыцца, што гэты крок быў прамым вызваленьнем, а не абменам палоннымі.

Расейскі суд пастанавіў трымаць пад вартай 28-гадовага Баерса пасьля таго, як ён быў арыштаваны ў маскоўскім аэрапорце па абвінавачаньні ў кантрабандзе наркотыкаў. Мытнікі сьцьвярджалі, што знайшлі мармэляд з канабісам у ягоным багажы. Яму выставілі абвінавачаньне, якое прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін да 7 гадоў.

Адметна, што арышт адбыўся празь некалькі дзён пасьля абмену палоннымі паміж ЗША і Расеяй, які Белы дом назваў прыкметай дыпляматычнай адлігі і крокам да спыненьня вайны ва Ўкраіне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG