«Расея выкарыстоўвае беларускія кампанэнты для вырабу ракет Х-69», — напісаў Андрэй Ярмак у сваім Тэлеграм-канале.
Ён не ўдакладніў, пра якія канкрэтна кампанэнты ідзе гаворка і якія беларускія прадпрыемствы датычныя да такіх паставак.
Х-69 — расейская высокадакладная крылатая ракета клясу «паветра-зямля», зьяўляецца мадыфікацыяй ракеты Х-59. Носьбітамі ракеты могуць быць самалёты Су-34, Су-35С, МіГ-35С, МіГ-29К, Су-30МК, Су-57, Су-75 і інш. Расея рэгулярна выкарыстоўвае гэтыя ракеты для ўдараў па Ўкраіне.
- 19 траўня 2024 году аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol апублікавала расьсьледаваньне, у якім сьцьвярджала, што беларускія кампаніі зарабляюць мільёны даляраў на пастаўках у Расею ўзбраеньняў у абыход санкцыяў. У цэнтры расьсьледаваньня BelPol апынулася адно зь вядучых у сыстэме Дзяржкамваенпраму прадпрыемства «Пеленг», якое знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі. На аснове наяўных дакумэнтаў BеlPol сьцьвярджала, што кампанія актыўна ўдзельнічае ў аснашчэньні расейскай баявой тэхнікі аптычнымі прыцэламі і іншым высокадакладным абсталяваньнем і што ў гэтым ёй дапамагаюць іншыя беларускія прадпрыемствы.
- У кастрычніку 2024 году Беларускі расьсьледніцкі цэнтар (БРЦ) паведаміў, што бабруйскан дзяржаўнан прадпрыемства «Белшына» пасьля зьняцьця зь яе санкцыяў ЭЗ таемна пастаўляе прадукцыю расейскай арміі. Расьсьледаваньне БРЦ выявіла, што ў 2022–2023 гадах кампанія пастаўляла буйнагабарытныя шыны праз расейскага пасярэдніка для Мінабароны РФ. Гэтыя шыны выкарыстоўвалі для вайсковай тэхнікі, залучанай у баявыя дзеяньні ва Ўкраіне, у тым ліку для сыстэмаў СПА С-400 і самаходных гаўбіц «Мальва».
- Альянс расьсьледнікаў Беларусі ў траўні 2024 году заявіў, што аршанскі завод «Легмаш» можа працаваць на расейскі ваенпрам.
Форум