Дата дня
18 лютага 1893 году нарадзіўся Максім Гарэцкі, беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык, лексыкограф, фальклярыст, грамадзкі дзеяч. Ён аўтар аповесьцяў «Дзьве душы» і «Ціхая плынь», дакумэнтальна-мастацкіх запісак «На імпэрыялістычнай вайне», раманаў «Віленскія камунары» і «Камароўская хроніка» і многіх іншых твораў. Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры», літаратурна-крытычную працу «„Маладняк“ за пяць гадоў. 1923–1928», «Хрэстаматыю беларускае літаратуры. XI век — 1905 г.», суаўтар «Руска-беларускага слоўніка» (з Гаўрылам Гарэцкім) і інш. Расстраляны ў 1938 годзе НКВД.
Гэты дзень у гісторыі
1386 — вялікі князь літоўскі Ягайла ажаніўся зь Ядвігай, спадкаемніцай польскага каралеўскага трону.
1370 — бітва пад Рудавай, пад Каралеўцам, паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам.
1537 — у Маскве падпісалі мірную дамову, якая скончыла вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім.
1918 — у ноч на 19 лютага выканкам Рады Ўсебеларускага зьезду ўзяў уладу ў Менску.
1952 — Грэцыя і Турэччына ўступілі ў NATO.
2014 — украінскія сілавікі пачалі штурм Майдану.
2022 — вызвалілі з турмы палітзьняволеную грамадзянку Швэйцарыі Натальлю Хершэ.
У гэты дзень нарадзіліся
1887 — Уладзіслаў Талочка, каталіцкі сьвятар, адзін зь першых вёў набажэнствы па-беларуску, культуроляг, гісторык.
1912 — Клім Грыневіч, паэт, ахвяра сталінізму.
1922 — Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі, жывапісец, пэдагог.
1935 — Сяргей Картэс, беларускі кампазытар.
1944 — Яўген Будзінас, беларускі пісьменьнік і журналіст, стваральнік музэю «Дудуткі».
1946 — Надзея Артымовіч, паэтка.
1948 — Міхась Мірановіч, паэт-гумарыст.
1954 — Джон Траволта, амэрыканскі актор, рэжысэр.
1957 — Віктар Пічукоў, гісторык.
1963 — Міхаіл Тумеля, рэжысэр-мультыплікатар.
У памяці
1546 — Марцін Лютэр, нямецкі рэфарматар царквы.
1564 — Мікелянджэлё Буанароці, італьянскі скульптар, жывапісец, архітэктар, паэт, прадстаўнік мастацтва эпохі Адраджэньня.
1845 — Ігнат Анацэвіч, гісторык і архівіст.
1943 — Антоні Ляшчэвіч, сьвятар, спалены жывым нацыстамі.
1943 — Юры Кашыра, сьвятар-марыянін, расстраляны нацыстамі.
1956 — Янка Семашкевіч, каталіцкі сьвятар і паэт.
1967 — Робэрт Опэнгаймэр, амэрыканскі фізык, кіраўнік амэрыканскага атамнага праекту.
1978 — Надзея Абрамава, пісьменьніца, журналістка, адна з кіраўніц Саюзу беларускай моладзі.
1979 — Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр, вязень ГУЛАГу.
1987 — Барыс Кавэрда, забойца савецкага паўпрэда Пятра Войкава.
1995 — Заір Азгур, беларускі скульптар, народны мастак Беларусі.
2022 — Альбіна Сямёнава, літаратуразнаўца і пісьменьніца.