Пра гэта 17 лютага паведаміў намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка.
Палітык мяркуе, што «гэта зьвязана з масавымі атакамі з боку рэжыму праз скаргі на канал». «Пры гэтым, відавочна, у канале не публікаваўся кантэнт, які парушае правілы плятформы», — адзначыў Павал Латушка.
Ён паведаміў, што цяпер ягоная кааліцыя спрабуе абскардзіць рашэньне аб блякаваньні і аднавіць канал, але «ў любым выпадку працягне інфармацыйную працу, накіраваную на барацьбу з дэзынфармацыяй з боку рэжыму Лукашэнкі».
- Кааліцыя «Каманда Латушкі і рух „За свабоду“» зьяўляецца найбуйнейшай у Каардынацыйнай радзе трэцяга скліканьня: 28 месцаў з 80, у яе сярод іншага ўваходзяць намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Сьвятланы Ціханоўскай Павал Латушка, а таксама палітык, старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч. Гэта кааліцыя, да якой далучыліся блогеры, юрысты, дзеячы культуры і прадпрымальнікі.
- Выбары ў Каардынацыйную трэцяга скліканьня прайшлі 25–27 траўня 2024 году. 8 траўня, яшчэ напярэдадні выбараў, КДБ Беларусі прызнаў кааліцыю «Каманда Латушкі і рух «За свабоду» «экстрэмісцкім фармаваньнем».
- Каардынацыйная рада была ўтвораная яшчэ 14 жніўня 2020 году па ініцыятыве Сьвятланы Ціханоўскай як асамблея аўтарытэтных прадстаўнікоў розных груп беларускага грамадзтва. Яе мэта — пошук рашэньняў для пераадоленьня палітычнага крызісу ў Беларусі і забесьпячэньне згоды ў грамадзтве. Каардынацыйная рада 3-га скліканьня таксама зьяўляецца калектыўным прадстаўнічым органам дэмакратычнай часткі беларускага грамадзтва.
Форум