Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Канадзе пра пасадцы ў аэрапорце перакуліўся самалёт, 18 чалавек пацярпелі


У момант крушэньня, якое адбылося ў 14:15 па мясцовым часе, у раёне аэрапорту Таронта было каля мінус 10 градусаў.
У момант крушэньня, якое адбылося ў 14:15 па мясцовым часе, у раёне аэрапорту Таронта было каля мінус 10 градусаў.

Гэтая катастрофа стала чацьвёртым авіяздарэньнем у Паўночнай Амэрыцы за апошні месяц.

У Міжнародным аэрапорце Таронта (Канада) пры пасадцы перакуліўся самалёт Bombardier CRJ900LR авіякампаніі Delta Airlines, пацярпелі 18 чалавек.

Як паведаміла BBC, усяго на борце знаходзіліся 76 пасажыраў і чатыры пілёты, большасьць зь іх эвакуаваліся і не пацярпелі.

Самалёт з рэгістрацыйным нумарам N932XJ (лятае пад брэндам Delta Connection) выконваў рэйс DL4819 з амэрыканскага Мінэапаліса, яго апэратарам была даччыная кампанія Delta — Edeavor Air.

На кадрах зь месца падзеі можна пабачыць, што самалёт ляжыць на засьнежанай паласе, побач знаходзяцца пажарныя машыны. Пасьля інцыдэнту быў дым у задняй частцы фюзэляжу, дзе знаходзяцца рухавікі.

У сацыяльных сетках таксама зьявіліся відэазапісы, зробленыя пасажырамі, на якіх можна пабачыць, як людзі выходзяць з самалёта пасьля інцыдэнту.

Прычына аварыі невядомая. Упраўленьне бясьпекі на транспарце Канады праводзіць расьсьледаваньне. У СМІ зьявіліся вэрсіі, што самалёт мог перакуліцца ад моцнага бакавога ветру пры пасадцы, але ўлады гэта не пацьвярджаюць.

Пасьля інцыдэнту аэрапорт Таронта часова прыпыніў усе палёты, але пазьней аднавіў працу — закрытымі на некалькі дзён застануцца дзьве зь пяці пасадачных палос.

У выходныя на ўсход Канады абрынулася сьнежная бура, празь якую шмат рэйсаў скасавалі або затрымалі.

У момант крушэньня, якое адбылося ў 14:15 па мясцовым часе, у раёне аэрапорту Таронта было каля мінус 10 градусаў.

Гэтая катастрофа стала чацьвёртым авіяздарэньнем у Паўночнай Амэрыцы за апошні месяц.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG