Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў закон аб спажывецкіх крэдытах і мікрапазыках. Што ў ім


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Рэкляма крэдытаў у Менску
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Рэкляма крэдытаў у Менску

18 лютага Аляксандар Лукашэнка падпісаў Закон «Аб спажывецкім крэдыце і спажывецкай мікрапазыцы», паведамляе ягоная прэс-служба.

Закон, у прыватнасьці, прадугледжвае абавязковую ацэнку крэдытаздольнасьці фізычных асобаў і наданьне ім больш разгорнутай інфармацыі пра ўмовы крэдыту (мікрапазыкі).

Закон абмяжоўвае памер працэнтаў на спажывецкую мікрапазыку, а таксама забараняе няўстойкі за датэрміновае вяртаньне спажывецкага крэдыту і дадатковую плату за карыстаньне крэдытам (мікрапазыкай).

Атрымальнікі крэдыту ў цяжкай жыцьцёвай сытуацыі змогуць адтэрміноўваць плацяжы. У праекце закону апісаныя такія сытуацыі: сьмерць мужа ці жонкі атрымальніка крэдыту, страта ім працы, прызнаньне непрацаздольным паводле закону, рост колькасьці ўтрыманцаў, непрацаздольнасьць працягласьцю 40 дзён і больш.

Таксама закон дазваляе ўдзел трэціх асобаў у спажывецкім крэдытаваньні (мікрафінансаваньні) ад імя крэдытадаўцы (пазыкадаўцы) без спагнаньня ўзнагароды з грамадзян.

Акрамя гэтага, закон уносіць зьмены ў Грамадзянскі кодэкс, паводле якіх у дамове арэнды (акрамя дамовы лізінгу) памер арэнднай платы пазначаецца толькі ў беларускіх рублях.

Сьцьвярджаецца, што навацыі павінны спрыяць фармаваньню больш празрыстага і зразумелага заканадаўства, а таксама даць дадатковыя гарантыі спажыўцам фінансавых паслуг.

Падчас рыхтаваньня закону паведамлялі, што ён накіраваны «таксама на гарманізацыю падыходаў да нарматыўнага рэгуляваньня крэдытных і некрэдытных фінансавых арганізацый у Беларусі і Расеі».

  • Запазычанасьць беларусаў перад банкамі надалей б’е рэкорды — на 1 студзеня 2025 году яна склала 25 млрд 160,1 млн беларускіх рублёў, паведамляе Нацыянальны банк. Сума доўгу ў спажывецкіх пазыках склала 10 млрд 117,2 млн рублёў, пазыкі ў крэдытах на нерухомасьць на 1 студзеня складалі 16 млрд 1,7 млн руб.
  • Нацыянальны банк раней заяўляў пра інфляцыйныя і дэвальвацыйныя рызыкі для беларускай эканомікі, зьвязаныя ў тым ліку з тым, што насельніцтва і бізнэс актыўна набіраюць крэдыты. Экспэрты таксама бачаць у гэтым рызыкі для нацыянальнай валюты.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG