Дружба паміж Гаванай і Масквой, якая пачалася яшчэ ў савецкія часы, працягваецца і дагэтуль. Цяпер яна трымаецца, у тым ліку, дзякуючы расейскім пастаўкам нафтапрадуктаў і харчу на Кубу, а таксама на фінансавай і палітычнай падтрымцы кубінскага рэжыму.
Як высьветлілі журналісты расьсьледніцкага аддзелу Ўкраінскай службы Радыё Свабода «Схемы», падобна на тое, што пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны сяброўскія дачыненьні могуць прадугледжваць яшчэ і папаўненьне арміі Расеі грамадзянамі Кубы.
Згодна з расьсьледаваньнем, кубінцы масава бяруць удзел у вайне супраць Украіны. У шэрагі расейскай арміі яны трапляюць часам падманам ці пад прымусам або за грошы ці кіруючыся ідэалягічнымі меркаваньнямі.
Журналісты дасьледавалі вялікі аб’ём зьвестак — эксклюзіўныя дакумэнты з крыніц ва Ўзброеных сілах Украіны, а таксама сацыяльныя сеткі кубінскіх наймітаў. Гэта дазволіла ня толькі іх ідэнтыфікаваць, але і вызначыць, дзе яны трэнуюцца, у якіх расейскіх частках служаць і, урэшце, на якія ўкраінскія тэрыторыі іх адпраўляюць ваяваць.
«Схемы» запісалі размову з палонным кубінцам, які ў дэталях расказаў, як яго падманулі і ён апынуўся амаль за 10 тысяч кілямэтраў ад роднай краіны на вайне замест абяцанай «працы на будаўніцтве».
Цалкам можна пачытаць тут:
Форум