Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 14 лютага: зноў судзяць палітвязьняў Вевеля і Францкевіча


Менскі гарадзкі суд. Архіўнае фота
Менскі гарадзкі суд. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.

Палітвязьня Вевеля судзяць па новым артыкуле

У Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над палітвязьнем Кірылам Вевелем, якога вінавацяць ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаваньні» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальваньні варожасьці» ( ч. 1 арт. 130).

Паводле Dissidentby, мужчыну затрымалі яшчэ ў студзені 2024 году і судзілі за «хуліганства», але па адбыцьці адміністрацыйнага арышту ня вызвалілі, а завялі крымінальную справу за заклікі да санкцыяў і мінулай восеньню асудзілі на 3 гады зьняволеньня.

Цяпер новае абвінавачаньне пагражае Кірылу Вевелю 6 гадамі зьняволеньня.

Ураджэнцу Барысава Кірылу Вевелю 41 год. Ён працаваў на розных прадпрыемствах, займаўся бізнэсам, пісаў музыку і сцэнары.

Францкевіча другі раз за год будуць судзіць за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»

У судзе Аршанскага раёну 27 лютага над анархістам Аляксандрам Францкевічам адбудзецца другі запар суд паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса («Злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»), паведамляе «Вясна».

Паўгода таму Аляксандра асудзілі да года пазбаўленьня волі па гэтым артыкуле. Цяпер яму зноў могуць дадаць тэрмін зьняволеньня. Акрамя таго вядома, палітвязьня некалькі месяцаў утрымлівалі ў рэжыме інкамунікада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG