Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнс паабяцаў, што ЗША прымусяць Маскву спыніць вайну з Украінай, і заклікаў Эўропу ўмацоўваць абарону


Джэй Ды Вэнс
Джэй Ды Вэнс

Эўропа павінна ўмацаваць абарону, каб даць ЗША магчымасьць рэагаваць на пагрозы ў іншых рэгіёнах сьвету, заявіў віцэ-прэзыдэнт Джэй Ды Вэнс, выступаючы ў пятніцу на Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў бясьпецы.

«Мы лічым, што важным аспэктам... альянсу ёсьць тое, што эўрапейцы актывізуюцца, тады як Амэрыка засяродзіцца на тых рэгіёнах сьвету, што знаходзяцца ў вялікай небясьпецы», — сказаў Вэнс.

Адначасова ён падкрэсьліў, што ЗША гатовыя аказаць націск на Расею, каб яна спыніла вайну супраць Украіны.

Вэнс, які ўдзельнічае ў канфэрэнцыі ў бясьпецы, што праходзіць у Мюнхэне, падкрэсьліў неабходнасьць удзелу эўрапейскіх краін у мірных перамовах па Украіне. Віцэ-прэзыдэнт растлумачыў, што ЗША маюць «вайсковыя вагары», якія яны могуць выкарыстоўваць супраць Расеі, і запэўніў, што ён падтрымлівае незалежнасьць і сувэрэнітэт Украіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG