Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму беларусы сталі есьці менш бульбы?


Паводле прэм’ера Рамана Галоўчанкі — бо сталі багацейшымі. Аднак статыстыка паказвае, што ў краіне істотна зьменшыўся ўраджай бульбы.

Кіраўнік ураду Раман Галоўчанка паведаміў, што за апошнія 10 гадоў беларусы сталі есьці менш бульбы.

«Па статыстыцы, за апошнія 10 гадоў беларусы сталі ўжываць менш бульбы — нашай традыцыйнай культуры. Але гэта суправаджаецца адначасовым ростам спажываньня садавіны і гародніны, прычым за 10 гадоў практычна на траціну», — прыводзіць словы прэмʼера БелТА.

Галоўчанка зьвязвае гэта з ростам даходаў і модай на здаровы лад жыцьця.

«Да гэтага вядзе рост даходаў насельніцтва, гэта значыць людзі могуць сабе дазволіць даражэйшую прадукцыю, а таксама ўкараненьне ў нашую сьвядомасьць і практыку элемэнтаў здаровага ладу жыцьця, здаровага харчаваньня, спажываньне большай колькасьці натуральнай клятчаткі», — дадаў Галоўчанка.

Аднак статыстыка дапускае іншае тлумачэньне. У 1994 годзе, калі Аляксандар Лукашэнка прыйшоў да ўлады, у Беларусі сабралі 8,2 мільёна тонаў бульбы. А ў 2022 годзе — толькі 3,8 мільёна тонаў, у 2023 годзе — 4 мільёны тонаў. У 1994 годзе беларусы спажывалі 178 кіляграмаў бульбы на чалавека за год. А ў 2022-м — 160 кг.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG