Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У анэксаваным Расеяй Крыме падпалілі магілы «вайсковага карэспандэнта» Федарчака і трох расейскіх вайскоўцаў


Сымболіка праграмы «Героі Крыму», у межах якой удзельнікаў вайны рыхтуюць да працы ў падкантрольных Маскве органах улады Крыму. Ілюстрацыйнае фота
Сымболіка праграмы «Героі Крыму», у межах якой удзельнікаў вайны рыхтуюць да працы ў падкантрольных Маскве органах улады Крыму. Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Федарчак нарадзіўся ў Феадосіі. 24 сакавіка 2024 году ён загінуў на вайне супраць Украіны, праз чатыры дні яго пахавалі.

У анэксаваным Расеяй Крыме невядомыя падпалілі магілу «вайсковага карэспандэнта» выданьня «Известия» Аляксандра Федарчака і трох расейскіх вайскоўцаў, якія загінулі на вайне супраць Украіны.

Як паведаміла «Настоящее время» з спасылкай на кіраўніка Ніжнягорскага раёну Антона Краўца, на месцы здарэньня знаходзяцца «супрацоўнікі праваахоўных органаў».

У сілавых органах Крыму таксама паведамілі, што інфармацыю аб узгараньні атрымалі 31 сакавіка. Агонь пашкодзіў магільныя крыжы і зьнішчыў вянкі на некалькіх пахаваньнях.

У аддзеле Міністэрства ўнутраных справаў Расеі ў Ніжнягорскім раёне завялі крымінальную справу паводле ч. 1 артыкулу 244 Крымінальнага кодэксу РФ («зьдзек зь целаў памерлых і месцаў іх пахаваньня»), а Сьледчы камітэт яшчэ адну справу — паводле арт. 243.4 («пашкоджаньне вайсковага пахаваньня»).


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG