Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 34 тысячы беларускіх дзяцей атрымліваюць у Польшчы штомесячную дапамогу ў 800 злотых


Сэйм Польшчы, ілюстрацыйнае фота
Сэйм Польшчы, ілюстрацыйнае фота

У Польшчы выплата дапамогі «800+» робіцца для 34,2 тысячы дзяцей грамадзян Беларусі.

Пра гэта паведамляе газэта Rzeczpospolita са спасылкай на дадзеныя польскай сыстэмы сацыяльнага забесьпячэньня.

Дапамога ў 800 злотых у Польшчы выплачваецца на ўсіх непаўналетніх дзяцей, уключаючы іншаземцаў, якія легальна знаходзяцца ў краіне.

За мінулы год колькасьць беларускіх дзяцей, на якіх выплачваецца дапамога, павялічылася на тысячу.

Больш за ўсё дапамог атрымліваюць украінцы — на 422,6 тысячы чалавек. Іх колькасьць скарацілася больш як на 70 тысяч за год.

На трэцім месцы сярод атрымальнікаў знаходзяцца грамадзяне Румыніі (12,9 тысячы дзяцей).

Усяго дапамога ў Польшчы выплачваецца амаль 8 млн непаўналетніх.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG