Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя пачала расьсьледаваньне аварыі расейскага танкера ў Фінскай затоцы


Усьць-Луга, архіўнае фота
Усьць-Луга, архіўнае фота

У памежнай службе Фінляндыі заявілі аб пачатку ўласнага расьсьледаваньня інцыдэнту з танкерам Koala у порце Усьць-Луга ў Ленінградзкай вобласьці Расеі.

У раён Фінскай затокі фінскія ўлады накіравалі самалёты прымежнай выведкі. Паводле зьвестак на вечар нядзелі, супрацоўнікі памежнай службы ня выявілі прыкметаў трапляньня нафтапрадуктаў у воды Фінскага заліву.

Улады Фінляндыі на фоне паведамленьняў аб надзвычайным здарэньні з танкерам узмацнілі гатоўнасьць да рэагаваньня на разьлівы нафты, паведамляе расейская служба Свабоды. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністар Фінляндыі Пэтэры Орпа.

Здарэньне з танкерам Koala, на борце якога, згодна са зьвесткамі СМІ, больш за сто тысяч тон мазуту, адбыўся 9 лютага, калі ён знаходзіўся ля прычалу для наліўных суднаў у порце Усць-Луга ў Ленінградзкай вобласьці.

У расейскай арганізацыі «Росморречфлот» пацьвердзілі, што ў машынным аддзяленьні адбыўся выбух. Расейскія крыніцы і СМІ сьцьвярджаюць, што ніхто не пацярпеў, а разьліву нафтапрадуктаў не зафіксавана.

Пры гэтым выданьне «Агенство» раней публікавала інфармацыю пра тое, што танкер Koala належыць расейскаму ценявому флёту, гэта значыць уваходзіць у сьпіс караблёў, якія дапамагаюць Маскве абмінаць заходнія санкцыі.

Greenpeace адзначаў, што тэхнічныя праблемы ў гэтага судна ўжо былі, а ў час, калі танкер плыў па Балтыйскім моры, экіпаж карабля адключаў аўтаматычную сыстэму ідэнтыфікацыі.

Паводле парталу MagicPort, судна пабудаванае ў 2003 годзе ў Паўднёвай Карэі. Яно некалькі разоў мяняла назву і ўласьнікаў. У 2024 годзе танкер хадзіў пад рознымі сьцягамі: Панамы, Лібэрыі, Палаў, Антыгуа і Барбуды. Ва Усьць-Лугу судна прыбыла з Сынгапуру 6 лютага.

Раней выданьне «Вёрстка» зьвярнула ўвагу на тое, што танкер Koala мае дачыненьне да грамадзяніна Латвіі Аляксея Халявіна. Як пісаў The Insider, фірмы, зьвязаныя зь ім, сталі аднымі з найбуйнейшых пакупнікоў расейскай нафты ў абыход гранічных цэнаў.

Раней паведамлялася, што каля трох чвэрцяў расейскай нафты пастаўляецца з выкарыстаньнем ценявога флёту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG